1) аперацыя герм. флоту Балт. мора пад камандаваннем віцэ-адм. Э.Шміта (больш за 70 караблёў) з мэтай прарыву праз Ірбенскі праліў (адсюль другая назва — Ірбенская) у Рыжскі заліў, знішчэння рас. марскіх сіл у Рыжскім заліве (каля 50 караблёў, камандуючы контр-адм. М.К.Бахіраў), загароды выхаду з праліва Маанзунд 8—21.8.1915. 8 жн.рас. караблі адбілі спробу прарыву герм. флоту, у ходзе баёў 16—17 жн. патоплены і пашкоджаны 9 ням. караблёў, страчаны 2 рас. кананерскія лодкі. 19 жн.герм. эскадра ўвайшла ў Рыжскі заліў, але з-за магчымага падрыву на мінах, атак падводных лодак праціўніка і адсутнасці месцаў базіравання 21 жн. пакінула заліў.
2) Аперацыя «Альбіён» герм. флоту (больш за 300 баявых і дапаможных караблёў, каля 100 самалётаў, 25 тыс.чал. дэсанта) па знішчэнні рас. марскіх сіл у Рыжскім заліве (больш за 50 караблёў), захопу Маанзундскага архіпелага (яго абараняў 12-тыс.рас. гарнізон) і падрыхтоўкі ўдару па Петраградзе. 12 кастр. герм. караблі спынілі агонь 16 рас. берагавых батарэй, высадзілі дэсант у бухце Талагахт і на в-ве Эзель (Саарэмаа), які 16 кастр. заняў востраў, а герм. караблі адначасова ўвайшлі ў Рыжскі заліў. 18 кастр. немцы захапілі в-аў Маон (Муху), 19 кастр. — в-аў Даго (Хійумаа). З-за ўпартага супраціўлення рас. маракоў (знішчылі і пашкодзілі 32 ням. караблі) герм. камандаванне мусіла адмовіцца ад прарыву ў Фінскі заліў і 20 кастр. адвяло свае марскія сілы з Рыжскага заліва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРЭ́ЗІНСКІ КАНА́Л, Бярэшчынскі канал,
у Лепельскім р-не Віцебскай вобл. Беларусі, частка Бярэзінскай воднай сістэмы. Дзейнічаў з 1805 да канца 19 ст. Сцёк у вадазбор р. Эса (бас.Зах. Дзвіны). Даўж. 8 км. Выцякае зусх. часткі воз. Плаўна за 1 км на ПнЗ ад в. Валовая Гара, упадае ў воз. Бярэшча за 3 км на ПдЗ ад в. Окана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ЎГАЕ ВО́ЗЕРА,
у Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Астроўніца (выцякае з возера), за 26 км на ПнУ ад г.п. Бешанковічы. Пл. 0,21 км², даўж. 980 м, найб.шыр. 220 м, даўж. берагавой лініі больш за 2 км. Пл. вадазбору 38,9 км². Схілы катлавіны выш. да 8 м, пад хмызняком. Берагі высокія. У возера ўпадаюць ручаі з азёр Астроўна і Мелкае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАР’Я́Н-МАР,
горад, цэнтр Ненецкай аўт. акругі. у Расіі. Размешчаны заПаўн. палярным кругам, у зоне пашырэння шматгадовамёрзлых парод, на Пячорскай нізіне, на адной з праток р. Пячора. Засн. ў пач. 1930-х г. 19,2 тыс.ж. (1996). Марская і рачная прыстань, за 110 км ад Баранцава м. Прам. прадпрыемствы. акц.т-ва «Пячорскі лес», рыба- і мясакамбінаты, масларобны з-д. Краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭСУ́РС (ад франц. ressource дапаможны сродак) тэхнічны, напрацоўка вырабу (машыны, тэхн. сістэмы) да дасягнення гранічнага стану, пры якім яго далейшая эксплуатацыя немагчыма, непажадана (з-за паніжэння эфектыўнасці) або небяспечна. Колькасна ацэньвае даўгавечнасць вырабу, яго надзейнасць. Выражаецца ў гадах, гадзінах, кіламетрах, гектарах, колькасці ўключэнняў і інш. Бывае поўны (за ўвесь тэрмін службы да канца эксплуатацыі), дарамонтны, міжрамонтны, выкарыстаны, астаткавы. Завязаны збезадказнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГО́ЛАС МО́РА»,
інфрагукавыя хвалі, якія ўзнікаюць над паверхняй мора пры моцным ветры, у выніку віхраўтварэння за грабянямі хваль. «Голас мора» можа быць прадказаннем шторму таму, што інфрагукавыя хвалі распаўсюджваюцца на вял. адлегласці з-за малога паглынання, іх скорасць значна перавышае скорасць перамяшчэння вобласці шторму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗДРАБНЕ́ННЕ,
тонкае драбленне (на часцінкі драбней за 5 мм) якіх-н. цвёрдых парод, матэрыялаў, прадуктаў. Робіцца пераважна з дапамогай млыноў і бегуноў; З. грубых кармоў для жывёлы — здрабняльнікамі кармоў. Выкарыстоўваецца ў горнай, металургічнай, хім., буд., камбікормавай і інш. галінах прам-сці. З. з дапамогай каменнай ступкі вядома з 8-га тыс. да н.э., ручных жорнаў — за 3,5 тыс.г. да н.э., машыннае развіваецца з 2-й пал. 19 ст. Пашыраны спосабы З., заснаваныя на выкарыстанні эл. разрадаў у вадзе, токаў высокай частаты, сустрэчных патокаў паветра з цвёрдымі часцінкамі (т.зв. струменныя млыны) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОВАЗЕЛА́НДСКАЯ БІЯГЕАГРАФІ́ЧНАЯ ВО́БЛАСЦЬ.
Займае Паўд. і Паўн. а-вы Новай Зеландыі, а-вы Макуоры, Окленд, Чатэм і інш. (ад 29 да 54°паўд. ш.). Уваходзіць у царства Натагею. У флоры больш за 1800 відаў вышэйшых раслін, з якіх больш за 3/4 эндэмічныя. Шмат раслін-неабіёнтаў. Пераважаюць сям.: архідныя, асаковыя, залознікавыя, злакавыя, казяльцовыя, марэнавыя, парасонавыя, складанакветныя і інш. Шмат папарацей, у т. л. буйных дрэвападобных, эпіфітаў і ліян. Генетычна расл. і жывёльны свет вобласці звязаны з флорай і фаунай крайняга ПдПаўд. Амерыкі і Паўд.-Усх. Аўстраліі. Фауна бедная па відах, астраўнога тыпу. З млекакормячых (акрамя неабіёнтаў) 2 эндэмічныя віды лятучых мышэй Птушак больш за 200 відаў, шмат эндэмічных. Характэрны марскія птушкі: бакланы, пінгвіны, трубканосыя, чайкі і інш.З нелятаючых характэрны ківі, некат. пастушковыя. З паўзуноў (20 відаў) пашыраны эндэмічныя роды геконаў (5 відаў) і сцынкаў (9 відаў). Найб. характэрны паўзун — гатэрыя. З земнаводных — жабы з роду ліяпельм. Прэснаводных рыб мала (1 від вугра, некалькі відаў зсям. галаксіід і інш.). Фауна насякомых багатая (матылёў больш за 1000 відаў). Шматлікія наземныя малюскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЛІ́ГА,
павышэнне т-ры паветра да 0 °C і вышэй зімой ва ўстойлівы марозны перыяд. Узнікае ад прытоку паветра з больш цёплых раёнаў (гл.Адвекцыя, Цыклон) або выклікаецца мясц. награваннем паветра сонечнай радыяцыяй. Найб. характэрна для тэрыторый з кліматам, пераходным ад марскога да кантынентальнага. На Беларусі заснеж.—люты на крайнім ПдЗ бывае больш за 50 дзён з А., на ПнУ — 26—30. Працяглыя адлігі часам выклікаюць сярод зімы паводкі на рэках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАШЫНГТО́Н ((Washington) Букер Тальяфера) (5.4.1856, Хейлс-Форд, штат Віргінія, ЗША — 14.11.1915),
палітычны і грамадскі дзеяч ЗША, ідэолаг негрыцянскай буржуазіі. З 1881 дырэктар індустр. ін-та для неграў у Таскігі (штат Алабама). У 1890-х г. выступіў з праграмай навучання неграў с.-г. навукам і рамёствам. Адначасова заклікаў неграў адмовіцца ад барацьбы засац. і паліт. правы і пагадзіцца з перавагай белых. У 20 ст. рух заграмадз. правы неграў абверг пастулаты Вашынгтона.