БЫКО́ЎСКІ (Міхаіл Дарымядонтавіч) (10.11.1801, Масква — 21.11.1885),
рускі архітэктар. Акадэмік архітэктуры (1831). Вучыўся ў Дз.І.Жылярдзі (з 1816). Выкладаў у Маскоўскім палацавым арх. вучылішчы (з 1836 яго дырэктар), у 1844 арганізаваў маст. класы (пазней Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства). Працаваў у стылі позняга класіцызму: будынкі біржы (1836—39) і Гарыхвостаўскай багадзельні (1839) у Маскве, у стылі несапраўднай готыкі — ансамбль сядзібы Марфіна пад Масквой (1837—38). Аўтар шэрагу культавых збудаванняў у Маскве і Пецярбургу. Адзін з першых прадстаўнікоў навук. рэстаўрацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАТО́Н ((Vallotton) Фелікс) (28.12.1865, г. Лазана, Швейцарыя — 29.12.1925),
швейцарскі графік і жывапісец. Вучыўся ў акадэміі Жуліяна ў Парыжы (з 1882). Працаваў у Францыі. Зазнаў уплыў М.Дэні, П.Банара. Аўтар графічных партрэтаў («Дастаеўскі», 1895) і серыі з жыцця Парыжа («Гісторыя аднаго злачынства», «Інтымнасць»), выкананых пераважна ў тэхніцы ксілаграфіі, выразнасць якіх будуецца на спалучэнні лаканічных белых і чорных плям. Яго жывапісу ўласцівы дэкаратыўнасць кампазіцыі, лінейнасць малюнка, мяккасць колеравага тону («Купанне летнім вечарам», 1892; «Пейзаж з дрэвамі», 1911).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРЭ́ЕЎ (Мікалай Андрэевіч) (26.10.1873, Масква — 24.12.1932),
рускі скульптар і графік. Засл. дз. маст. РСФСР (1931). Вучыўся ў Строганаўскім вучылішчы (1885—91) і Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1892—1901). Аўтар помнікаў М.В.Гогалю (1909), А.І.Герцэну і М.П.Агарову (1922), А.М.Астроўскаму (1929; усе ў Маскве); серыі скульптурных і графічных партрэтаў У.І.Леніна (1919—32), графічных партрэтаў М.Горкага, К.Станіслаўскага, В.Качалава і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЛЬТДОРФЕР ((Altdorfer) Альбрэхт) (каля 1480, г. Рэгенсбург, Германія — 12.2.1538),
нямецкі жывапісец і графік эпохі Адраджэння. Стаяў на чале дунайскай школы. Адзін з пачынальнікаў пейзажа ў зах.-еўрап. жывапісе. Высокая чалавечнасць вобразаў і напружаны каларыт, уласцівыя яго жывапісу, увасоблены ў алтары св. Фларыяна манастыра ў Санкт-Фларыяне (Аўстрыя, 1518), партрэтах («Партрэт невядомай жанчыны», 1525). У праграмным творы «Бітва Аляксандра Македонскага з Дарыем» (1529) выявілася касм. светаадчуванне мастака. Удасканаліў тэхніку афорта: вынайшаў спосаб траўлення медзі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́ШНІКАЎ (Віктар Міхайлавіч) (20.1.1904, г. Перм — 15.3.1987),
рускі жывапісец. Нар. мастак СССР (1969), акадэмік АМСССР (1954). Вучыўся ў Вышэйшым дзярж.маст.-тэхн. ін-це (1924—27, Ленінград). З 1948 праф., у 79 рэктар Ленінградскага ін-та жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна. Аўтар карцін на гіст.-рэв. тэмы («У штабе абароны Петраграда», 1949, і інш.), партрэтаў С.С.Гейчанкі (1964), Б.Б.Піятроўскага (1971), «Пскавіцянка» і інш.Дзярж. прэміі СССР 1948, 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАНО́К (Mustela sibirica),
млекакормячае сям. куніцавых атр. драпежных. Пашыраны ў Азіі і Усх. Еўропе. Насяляе тайгу і лесастэп, пераважна каля рэк і азёр, у гарах падымаецца да альпійскай зоны. Жыве ў норах або сярод камянёў.
Даўж. цела да 40 см, хваста каля 20 см, маса да 820 г. Прыземісты, гібкі. Поўсць густая, пушыстая, светла-рыжая, губы і падбародак белыя, каля вачэй чорная маска. Корміцца дробнымі грызунамі. Каштоўны пушны звярок (выкарыстоўваецца футра, з валасоў хваста робяць пэндзлі для жывапісу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮЦКО́ (Анатоль Андрэевіч) (н. 4.8. 1952, г. Віцебск),
бел. мастак. Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1979). Працуе ў тэхніках алейнага жывапісу, гуашы і акварэлі. Творы вызначаюцца кампазіцыйнай напружанасцю, кантрастнымі колеравымі спалучэннямі, падкрэсленай дэкаратыўнасцю; пейзаж у карцінах перадае праз урбаністычныя і асацыятыўныя імправізацыі: «Віцебску прысвячаецца» (1983), «Мой горад» (1987), «Мастак і яго мадэлі» (1988), «Жывы арганізм» (1990), «Мастак і горад» (1992), «Імправізацыя» (1997); серыі «Парушэнне экалогіі» (1987—89), «Горад над Дзвіной» (1987—97).
эстонскі пісьменнік. Майстар навелы. Вучыўся жывапісу ў Тарту і Пецярбургу. Друкаваўся з 1908. Першая кніга — камедыя «Кашмары» (1924). У кнігах навел (усіх 9) «Чорны крыж» (1925), «Бунт мазгоў» (1926), «Самасуд» (1932), «Справы навыварат» (1935) і інш., рамане «Бадзяга» (1927) — паўсядзённая рэчаіснасць, жыццё і характары абяздоленых людзей тагачаснай Эстоніі, напружаны драматызм, спалучэнне элементаў фантастыкі і рэалізму.
рускі скульптар. Нар. мастак СССР (1963). Правадзейны чл.АМСССР (1962). Герой Сац. Працы (1977). Скончыў Ін-тжывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе (1947). Аўтар помнікаў А.С.Пушкіну (1957; Ленінская прэмія 1958), У.М.Бехцераву (1960), скульптур да мемарыяла «Гераічным абаронцам Ленінграда» (1975, у сааўт.; усе ў С.-Пецярбургу), станковых партрэтаў («А.П.Чэхаў», 1964) і інш.
Літ.:
Прибульская Г. Аникушин. Л.;
М., 1961.
М.Анікушын. А.П.Чэхаў. 1964. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́ЙНІК (Дзмітрый Іванавіч) (н. 11.5.1929, г. Беразіно),
бел. жывапісец. Засл. дз. маст. Беларусі (1981). Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1954), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1960, вучыўся ў В.Волкава, У.Сухаверхава, В.Цвіркі). Працуе ў галіне станковага і манум.жывапісу. Аўтар тэматычных карцін, пейзажаў: «Вясна. Порт» (1963), «Вечная памяць» (1965), «Лясное возера» (1969), «Белыя коні» (1972), «Асеннія далячыні» (1978), «Дзявочы гай» (1979); мазаічных пано «Карагод» (1968) і «Каруначніцы» (1974, абодва з М.Казакевічам) і інш.