ГУГНІ́Н (Мікалай Аляксандравіч) (н. 28.11.1946, г. Ноўгарад, Расія),
бел. мастацтвазнавец, педагог, графік. Канд. мастацтвазнаўства (1982). Скончыў маст.-графічны ф-т Віцебскага ун-та (1970) і выкладае ў ім. Даследуе гісторыю і праблемы развіцця бел. кніжнай графікі. Адзін з аўтараў кн. «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 5, 1992), Працуе ў станковай графіцы: каля 70 кніжных знакаў (1966—89), кампазіцыі «Красавік. Ружовы золак» (1970), «Слабада», «Дарога на Лучосу» (абедзве 1988), «Верасень» (1994), «Ранішні снег» (1996) і інш. У творчасці пераважае пленэрны падыход, стрыманасць лінейна-жывапісных рытмаў, някідкія каларыстычныя інтанацыі («Зіма. Богаяўленскі сабор», 1993).
латышскі жывапісец і графік, адзін з заснавальнікаў лат.Рэаліст. мастацтва. Акад. (1868), праф. (1870) Пецярбургскай АМ. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1852—61). У 1863—71 жыў у Парыжы. Чл.Т-ва перасоўных маст. выставак (з 1873). Працаваў пераважна ў гіст. і быт. жанрах («Хворае дзіця», 1869; «Сцэна з Варфаламееўскай ночы», 1870; «Папаўся!», 1875). Адзін з першых як прафесійны мастак звярнуўся да ўласна лат. тэматыкі («Латышскі батрак за абедам», 1863, і інш.). Пісаў партрэты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯГРА́МА (ад дыя... + ...грама),
графічнае адлюстраванне суадносін паміж рознымі велічынямі; у статыстыцы — чарцёж, на якім у маштабе адлюстраваны даныя ў выглядзе ліній ці геам. фігур. Бываюць лінейныя, стужачныя, слупковыя, сектарныя, аб’ёмныя і інш.Напр., Д. накіраванасці антэны паказвае залежнасць напружанасці поля выпрамянення ад напрамку; фазавая Д. — залежнасць устойлівага фазавага стану рэчыва ад тэрмадынамічных параметраў, якія яго вызначаюць (гл.Дыяграма стану); у вытв-сці з дапамогай Д. рашаюцца задачы мадэлявання працэсаў кіравання, выяўляюцца і рацыяналізуюцца ўзаемасувязі паміж рознымі фактарамі, выяўляюцца разліковыя паказчыкі і нарматывы, выконваюцца кантроль, улік і інш.Гл. таксама Гістаграма, Графік, Намаграма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХА́РАЎ (Аляксандр Раманавіч) (н. 14.4.1925, в. Парылава Ужурскага р-на Краснаярскага краю, Расія),
бел.графік. Засл. дз. маст. Беларусі (1995). Скончыў Маскоўскі паліграф.ін-т (1962). Працуе ў тэхніцы лінагравюры, афорта і інш. Стрыманасцю і лаканізмам адметныя работы, прысвечаныя грамадз. і Вял.Айч. войнам («Народжанаму — мір», 1964, «Хвіліна маўчання», 1975, «Пераемнасць», 1977); рамант. лірычнасцю і ўзнёсласцю нар. тыпажу — «Бабіна лета» (1965), «Свеціць месяц» (1968), «Графічная саната» (1971), «Проба крылаў» (1981). Аўтар трыпціха «Балада пра маці» (1967), ліста «Маці чалавечая» (1969), карціны «Неперспектыўная вёска» (1996).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУШАЛЬНІ́ЦКІ (Іван Антонавіч) (12.11.1905, г. Каламыя Івана-Франкоўскай вобл., Украіна — 17.12.1934),
украінскі пісьменнік, мастацтвазнавец, графік. Скончыў Пражскі ун-т (1927). Настаўнічаў. У 1934 рэпрэсіраваны. У паэт. зб-ках «Вясенняя песня» (1924), «Буры і вокны» (1930), «Жалезная карова» (1932) дамінуе рэв., антыімперыяліст. тэматыка. Аўтар п’ес пра нац.-вызв. барацьбу ў Зах. Украіне («Каханне», «Муры і межы»; абедзве 1932). Выступаў з крытычнымі артыкуламі па мастацтвазнаўстве. Аўтар графічных работ, ілюстрацый да твораў М.Кацюбінскага і В.Стафаніка. На бел. мову асобныя вершы К. пераклаў А.Лойка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗЬМІ́Н (Мікалай Васілевіч) (18.12.1890, г. Сярдобск Пензенскай вобл., Расія — 1987),
расійскі графікНар.маст. Расіі (1972). Чл.-кар.АМСССР (1967). Скончыў Рысавальную школу ў Пецярбургу (1914), вучыўся ў Петраградскай АМ (1922—24). Супрацоўнічаў з час. «Весы» (1909), «Аполлон» (1910), «Сатирикон» (1912—14). Свабодныя па манеры малюнкі, часам падфарбаваныя акварэллю, тонка перадаюць эмацыянальны лад літ. твораў: «Яўген Анегін» А.Пушкіна (1933), «Тэатр» А.Мюсэ (1934), «Маскарад» М.Лермантава (1949), «Ляўша» М.Ляскова (1955, 1961), «Думкі і афарызмы» Казьмы Пруткова (1962), «Малалетні Вітушышнікаў» Ю.Тынянава (1966) і інш.
М.Кузьмін. Ілюстрацыя да рамана А.Пушкіна «Яўген Анегін». 1933.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАГАРЫФМІ́ЧНАЯ СПІРА́ЛЬ,
графікпаказальнай функцыі ў палярных каардынатах; плоская трансцэндэнтная крывая, якая перасякае ўсе радыусы-вектары пад адным і тым жа вуглом. Вызначаецца ўраўненнем r = aekȹ. Адносіцца да псеўдаспіралей (гл.Спіралі).
Л.с. адкрыта Р.Дэкартам (1638; апублікавана ў 1657) і незалежна Э.Тарычэлі (1644); уласцівасці Л.с. даследаваў Я.Бернулі (1692). Л.с. пераходзіць у сябе пры лінейных пераўтварэннях плоскасці; яе эвалюта (гл.Эвалюта і эвальвента) таксама Л.с. Пры стэрэаграфічнай праекцыі плоскасці на сферу Л.с. пераходзіць у лаксадромію. Адлюстроўвае многія затухальныя працэсы. Выкарыстоўваецца ў тэхніцы. Напр., па Л.с. выконваюцца профілі вярчальных нажоў, фрэзаў, зубчастых перадач.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСО́ЎСКІ (Міхаіл Якаўлевіч) (17.3.1931, в. Белы Мох Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 1.10.1970),
бел. жывапісец і графік. Скончыў Бел.тэатр.маст.ін-т (1960). У 1960—70 выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы. Працаваў у жанрах партрэта, быт., станковай графіцы. Жывапісныя работы вызначаюцца рэаліст. трактоўкай вобразаў, багаццем каларыту, псіхалагізмам: «Настаўніца» (1960), партрэты бел. пісьменнікаў Я.Брыля, Я.Семяжона (абодва 1967), Н.Гілевіча (1968) і інш. Аўтар шматлікіх малюнкаў, карыкатур і шаржаў на тэмы культ. жыцця (альбом «Няўрокам кажучы...», 1971).
Літ.:
Шматаў В.Ф. Беларуская сатырычная графіка (1945—1970 гг.). Мн., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАШТА́Б (ням. Maßstab ад Maß мера, памер + Stab палка),
адносіны даўжыні лініі на чарцяжы, плане ці карце да даўжыні адпаведнай лініі ў натуры. Адрозніваюць: лікавы М. — дроб, у якім лічнік 1, а назоўнік паказвае, у колькі разоў паменшаны адлюстраваныя памеры; лінейны М. — графік для пераводу даўжынь, якія вымяраюцца на карце, у адпаведныя адлегласці на мясцовасці (падзеленая на роўныя адрэзкі прамая лінія з подпісам, што паказвае даўж. лініі ў натуры); галоўны — М. мадэлі эліпсоіда або шара, адлюстраванага на плоскасці; прыватны — М. у пэўным пункце па пэўным напрамку, які адрозніваецца ад галоўнага ў выніку скажэнняў, абумоўленых картаграфічнай праекцыяй.