ТУ́ЧА,
вёска ў Клецкім р-не Мінскай вобл., каля р. Тучанка, на аўтадарозе Слуцк—Івацэвічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 16 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Клецк, 156 км ад Мінска. 785 ж., 311 двароў (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры: Свята-Іаана-Прадцечанская царква (пач. 19 ст.), сядзіба (2-я пал. 19 ст.).
т. 16, с. 65
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УХВА́ЛА,
вёска ў Крупскім р-не Мінскай вобл., на р. Можа, каля аўтадарогі Беразіно—Бобр. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 40 км на Пд ад г. Крупкі, 158 км ад Мінска, 30 км ад чыг. ст. Бобр. 970 ж., 373 двары (2002). Торфабрыкетны з-д «Туршоўка», 2 лясніцтвы. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Брацкая магіла сав. воінаў. Магіла ахвяр фашызму. Помнікі землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, і А.С.Лукашэвічу.
т. 16, с. 287
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯХЦІ́Н,
вёска ў Бялыніцкім р-не Магілёўскай вобл., на правым беразе р. Друць. Цэнтр сельсавета і унітарнага камунальнага с.-г. прадпрыемства. За 20 км на Пд ад г. Бялынічы, 65 км ад Магілёва, 20 км ад чыг. ст. Друць. 904 ж., 358 двароў (2003). Лясніцтва. Сярэдняя школа-сад, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Свята-Мікольская царква. Брацкая магіла партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Каля вёскі група археал. помнікаў эпохі неаліту.
т. 17, с. 198
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЯ́НЫ,
вёска ў Маларыцкім р-не Брэсцкай вобл., на р. Асіпоўка, на аўтадарозе Маларыта—Кобрын. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 23 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Маларыта, 53 км ад Брэста. 751 ж., 276 двароў (2003). Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Прачысценская царква (1870-я г.). У Ч. у 1892—1905 дзейнічаў Чарнянскі шкляны і хрусталёвы завод.
т. 17, с. 242
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́НКІ,
вёска ў Гомельскім р-не, на левым беразе р. Сож, каля аўтадарогі Гомель—Чарнігаў (Украіна). Цэнтр сельсавета. За 2 км на Пд ад ускраіны Гомеля. 2655 ж., 906 двароў (2003). Базавая школа, Дом культуры, 2 б-кі, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік у гонар Бел. штаба партыз. руху, які ў лют.—ліп. 1944 размяшчаўся ў вёсцы. У 18 — пач. 20 ст. ў Ч. знаходзіўся вядомы манастыр (спачатку стараабрадніцкі, потым аднаверскі, з 1899 — праваслаўны).
т. 17, с. 273
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУ́ДЗІН,
вёска ў Ганцавіцкім. р-не Брэсцкай вобл., на р. Лань, на аўтадарозе Ганцавічы—Чырвоная Слабада. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 40 км на У ад горада і чыг. ст. Ганцавічы, 286 км ад Брэста. 1016 ж., 411 двароў (2003). Лясніцтва. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Малітоўны дом евангельскіх хрысціян-баптыстаў. Брацкія магілы партызан і ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Свята-Георгіеўская царква (1867).
т. 17, с. 286
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́Р’ЕВА,
вёска ў Смалявіцкім р-не Мінскай вобл., на р. Усяжа. Цэнтр сельсавета і вытв. аддз. Смалявіцкай бройлернай птушкафабрыкі. За 21 км на Пн ад горада і чыг. ст. Смалявічы, 59 км ад Мінска. 325 ж., 113 двароў (2003). Лясніцтва. Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік у гонар партыз. брыгады «Смерць фашызму». За 2 км на Пд ад вёскі археал. помнік — селішча.
т. 18, кн. 1, с. 214
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́НКАВІЧЫ,
вёска ў Расонскім р-не Віцебскай вобл., на правым беразе р. Дрыса. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 20 км на Пд ад Расонаў, 150 км ад Віцебска, 34 км ад чыг. ст. Полацк, на аўтадарозе Дзісна — в. Дрэтунь. 390 ж., 166 двароў (2003). Лясніцтва. Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. За 2,5 км ад вёскі Гарадзішча (6 ст. да н.э. — 4 ст. н.э.). Каля вёскі курган і курганны могільнік (6—8 ст.).
т. 18, кн. 1, с. 272
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́СЕНЬ,
вёска ў Асіповіцкім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і с.-г. вытв. кааператыва. За 24 км на ПдУ ад Асіповіч, 149 км ад Магілёва, 3 км ад чыг. ст. Ясень, на аўтадарозе Мінск—Бабруйск. 466 ж., 174 двары (2003). Сярэдняя школа, сац. прытулак для дзяцей з праблемных сем’яў, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік настаўнікам і вучням, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. За 1 км на ПдЗ ад вёскі курганны могільнік.
т. 18, кн. 1, с. 309
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫ́МАНЕН Анты Мікалаевіч (1.5.1915, в. Лусалма, Карэлія — 1990),
карэльскі пісьменнік. Скончыў Літ. ін-т імя М.Горкага (1956). Працаваў журналістам, настаўнікам. Друкаваўся з 1931. Пісаў на фін. і рус. мовах. Першы зб. апавяданняў «Аэраплан» (1933). Тэма вайны ў аповесці «Ад Карэліі да Карпат» (1948) і ў зб. «У навальніцу і пад сонцам» (1964). Сац. праблемы, гіст. лёс карэльскага народа ў раманах «Белакрылая птушка» (1959—60), «Тут мой дом» (1965), «Мы — карэлы» (1969), «Жыхары пакінутай вёскі» (1977).
т. 18, кн. 1, с. 463
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)