Я́НКАВІЧЫ,
вёска ў Расонскім р-не Віцебскай вобл., на правым беразе р. Дрыса. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 20 км на Пд ад Расонаў, 150 км ад Віцебска, 34 км ад чыг. ст. Полацк, на аўтадарозе Дзісна — в. Дрэтунь. 390 ж., 166 двароў (2003). Лясніцтва. Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. За 2,5 км ад вёскі Гарадзішча (6 ст. да н.э. — 4 ст. н.э.). Каля вёскі курган і курганны могільнік (6—8 ст.).
т. 18, кн. 1, с. 272
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)