ІВАНО́Ў (Аляксандр Гаўрылавіч) (12.8.1898, в. Давыдава Баравіцкага р-на Наўгародскай вобл., Расія — 20.8.1984),
расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Нар.арт.СССР (1964). Скончыў кінашколу ў Ленінградзе (1924). У кіно з 1925. Сярод фільмаў: «Месяц злева» (1929), «Транспарт агню», «Ёсць, капітан!» (абодва 1930), «На мяжы» (1938). Асабліва блізкая І. ваен. тэма: фільмы «Падводная лодка Т-9» (1943), «Сыны» (1946), «Вяртанне з перамогай» (1948), «Зорка» (1953), «Салдаты» (1957). Паставіў кінатрылогію «Узнятая цаліна» (1960—61, паводле М.Шолахава), фільмы «Калі пазаве таварыш» (1963), «Першарасіяне» (1968) і інш. Мастацтву І. характэрны лаканізм, псіхал. дакладнасць, строгі адбор выяўл. сродкаў. Аўтар сцэнарыяў многіх пастаўленых ім фільмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Аляксей Пятровіч) (22.9.1904, с. Чыжова Цвярской вобл., Расія — 27.2.1982),
рускі спявак (барытон). Нар.арт.СССР (1951). Скончыў Цвярскі пед.ін-т (1926), Ленінградскую кансерваторыю (1932). У 1938—67 саліст Вял.т-ра. Валодаў яркім моцным голасам, артыстызмам, драм. талентам. Сярод лепшых партый: Руслан («Руслан і Людміла» М.Глінкі), Дэман («Дэман» А.Рубінштэйна), Рыгалета, Фальстаф (аднайм. оперы Дж.Вердзі), Чорт, Мазепа («Чаравічкі», «Мазепа» П.Чайкоўскага), князь Ігар («Князь Ігар» А.Барадзіна), Пётр («Варожая сіла» А.Сярова), Пізара («Фідэліо» Л.Бетховена), Эскамільё («Кармэн» Ж.Бізэ). Аўтар кн. «Аб мастацтве спеваў» (1963), «Аб вакальным вобразе» (1968), «Жыццё артыста» (1978). Дзярж. прэміі СССР 1946, 1948, 1950.
расійскі акцёр. На сцэне з 1869 (Жытомір, Харкаўская трупа Н.Дзюкава). З 1875 выступаў як акцёр-гастралёр у розных гарадах Расіі. Мастацтва вызначалася душэўнасцю, шчырасцю, прастатой. Раскрыў якасці рус.нац. характару ў ролях Жадава («Даходнае месца» А.Астроўскага), Бялугіна («Жаніцьба Бялугіна» Астроўскага і М.Салаўёва), Чацкага («Гора ад розуму» А.Грыбаедава). Трагедыйны бок таленту выявіўся ў ролях Гамлета, Шэйлака («Гамлет», «Венецыянскі купец» У.Шэкспіра), Кіна («Кін» А.Дзюма-бацькі); тэма адзіноты «маленькага» чалавека ў ролях Ражнова («Гора-злашчаснасць» В.Крылова), Сяргея Артамонава («Ал лёсу не схаваешся» Аркадзьева) і інш.Сярод вучняў П.М.Арленеў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАШКО́Ў (Леанід Пятровіч) (н. 2.7.1939, в. Шылавічы Чачэрскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. спявак (лірычны тэнар), педагог. Засл. арт. Беларусі (1995). Канд. мастацтвазнаўства (1989). Праф. (1992). Скончыў Бел. кансерваторыю (1965) і выкладае ў ёй (цяпер Бел. акадэмія музыкі). Валодае голасам мяккага цёплага тэмбру, высокай вак. культурай. Выступае пераважна як камерны спявак; першы выканаўца многіх вак. твораў, а таксама партый тэнара ў кантатах і араторыях бел. кампазітараў. Аўтар артыкулаў пра бел. оперных спевакоў, па гісторыі муз. культуры Беларусі. Сярод вучняў І.Краснадубскі, Г.Нікіцін, А.Тузлукоў, С.Франкоўскі, І.Шупеніч.
Тв.:
Рыцарь искусства // Музыка Мн., 1990;
Гісторыя вакальнага мастацтва Беларусі. Ч. 1. Мн. 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСА́ЕЎ (Аляксей Мікалаевіч) (н. 1.2.1955, г. Ягор’еўск Маскоўскай вобл.),
бел. спявак (барытон). Засл. арт. Беларусі (1997). Скончыў Краснаярскі ін-т мастацтваў (1986). З 1986 артыст т-рамуз. камедыі ў Растове-на-Доне, з 1991 саліст Дзярж.т-рамуз. камедыі Беларусі. Сярод партый у бел. т-ры; містэр Ікс, Эдвін, Тасіла («Прынцэса цырка», «Сільва», «Марыца» І.Кальмана), Даніла («Вясёлая ўдава» Ф.Легара), Барынкай, князь Арлоўскі («Цыганскі барон», «Лятучая мыш» І.Штрауса), Мікіта Батурын («Халопка» М.Стрэльнікава). У яго канцэртным рэпертуары вак. творы рус. і замежнай класікі, сучасных, у т. л.бел. (І.Лучанка, Э.Зарыцкага), кампазітараў, рус.нар. песні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСМАГІ́ЛАЎ (Загір Гарыпавіч) (н. 8.1.1917, с. Серменева Беларэцкага р-на, Башкортастан),
башкірскі кампазітар. Нар.арт.СССР (1982). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1954). З 1968 рэктар (з 1978 праф.) Ін-та мастацтваў ва Уфе. З юнацтва спяваў старадаўнія нар. песні, выступаў як кураіст-імправізатар. Сярод твораў: оперы «Салават Юлаеў» (паст. 1955), «Шаура» (паст. 1963), «Гюльзіфа» (1967), «Хвалі Агідэлі» (1972), «Паслы Урала» (1982), «Акмула» (1988); муз. камедыя «Сваячка» (1959); араторыя «Мы пераможцы» (1985); кантата «Я — расіянін»; вак.-сімф. паэма «Бессмяротнасць» (1975); творы для сімф.арк.; інстр. п’есы, цыкл хароў «Слова маці» (1972); рамансы, песні, музыка да драм. спектакляў. Дзярж. прэмія Башкортастана 1967, Дзярж. прэмія Расіі 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́АЛЬ ((Kaal) Ану) (н. 4.11.1940, Талін),
эстонская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Нар.арг.СССР (1981). Скончыла Талінскую кансерваторыю (1968). З 1963 артыстка хору, з 1967 салістка т-ра оперы і балета «Эстонія» (Талін). Сярод партый: Джыльда, Віялета («Рыгалета», «Травіята» Дж.Вердзі), Лючыя («Лючыя ды Ламермур» Г.Даніцэці), Раксана («Сірано дэ Бержэрак» Э.Тамберга), Канстанца, Царліна, Царыца Ночы («Выкраданне з сераля», «Дон Жуан», «Чароўная флейта» В.А.Моцарта); партыі сапрана ў буйных вак.-сімф. творах — «Страсці па Іаану» І.С.Баха, «Поры года» І.Гайдна, «Stabat mater» Дж.Б.Пергалезі, «Азарэнні» Б.Брытэна і інш. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя М.І.Глінкі (1968). Прэмія Г.Отса 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБАЛЬЕ́ ((Caballe) Мантсерат) (н. 12.4.1933, г. Барселона, Іспанія),
іспанская спявачка (сапрана); буйнейшая прадстаўніца мастацтва бельканта. Вучылася ў Барселонскай кансерваторыі ў Э.Кемені. З 1956 салістка оперных т-раў у Базелі, Брэмене, з 1965 у т-ры «Метраполітэн-опера». Спявае таксама ў т-рах «Ла Скала», «Ковент-Гардэн», «Гранд-Апера», Венскай дзярж. оперы і інш. Валодае моцным прыгожым голасам вял. дыяпазону. Выкананне адметнае экспрэсіяй, багаццем тэмбравай і дынамічнай нюансіроўкі. Сярод партый: Норма («Норма» В.Беліні), Марыя Сцюарт (аднайм. опера Г.Даніцэці), Манон («Манон Леско» Дж.Пучыні) і інш. З яе імем звязана адраджэнне шэрагу опер Даніцэці, Беліні, Дж.Расіні. Выступае ў канцэртах. У 1997 гастраліравала ў Мінску.
чэшскі кампазітар, дырыжор, педагог. Вучыўся ў Пражскай кансерваторыі (1928—31), Школе майстроў пры ёй (1931—32), выкладаў у кансерваторыі (праф. з 1958). У 1932—54 (з перапынкам) муз. рэжысёр, муз. рэдактар, дырыжор Пражскага радыё. Яго музыцы ўласціва апора на традыцыі нац.муз. фальклору ў спалучэнні з новымі прыёмамі пісьма. Эксперыментаваў у галіне электроннай музыкі. Сяродтв.: 8 сімфоній (1942—68), пасакалля «Містэрыя часу» (1957), 2 уверцюры, «Гамлетаўскія імправізацыі» і цыкл «Адлюстраванне» (1964) для арк.; 2 кантаты; «Містэрыя цішыні»; т. зв. электронна-акустычная кампазіцыя «6 карцін з чэшскіх летапісаў» (1970) і інш.Дзярж. прэмія Чэхаславакіі 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБУ́ЛАВА (Саадат) (н. 15.12.1925, г. Маргілан Ферганскай вобл., Узбекістан),
узбекская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана), педагог. Нар.арт.СССР (1959). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1954). У 1941—48 салістка Узб.т-рамуз. драмы і камедыі, у 1954—86 — Узб.т-ра оперы і балета. З 1969 выкладае ў Ташкенцкай кансерваторыі (з 1986 праф.). Яе творчасці характэрна спалучэнне еўрап.вак. тэхнікі з ярка нац. манерай выканання. Сярод партый у нац. операх: Лейлі («Лейлі і Меджнун» Р.Гліэра і Т.Садыкава), Дыларом («Дыларом» М.Ашрафі), Санабар («Хамза» С.Бабаева); у класічных — Разіна («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Віялета, Джыльда («Травіята», «Рыгалета» Дж.Вердзі), Мімі («Багема» Дж.Пучыні).