РЫ́МАН (Riemann) Гуга (18.7.1849, г. Зондэрсгаўзен, Германія — 10.7.1919),
нямецкі музыказнавец, стваральнік адной з буйнейшых тэарэт. школ музыказнаўства, т.зв. функцыянальнай школы. Ганаровы чл.Нац. акадэміі «Санта-Чэчылія» ў Рыме (1887), Каралеўскай акадэміі ў Фларэнцыі (1894), ганаровы д-р музыкі Эдынбургскага ун-та (1899) і інш. З 1878 выкладаў ва ун-тах Германіі, з 1901 праф. Лейпцыгскага ун-та, з 1908 дырэктар Ін-та музыказнаўства, з 1914 — заснаванага ім Дзярж. ін-та муз. навукі (Лейпцыг). Працы па гісторыі музыкі, муз. эстэтыцы і крытыцы. Распрацоўваў універсальную сістэматызацыю і тэарэт. асновы музыкі на базе аналізу меладычных, гарманічных, рытмічных элементаў, арганізацыі іх у адзінае муз. цэлае. Даў новы погляд на праблему фарміравання венскай класічнай школы, паказаў значэнне творчасці кампазітараў мангеймскай школы і інш. Аўтар «Музычнага слоўніка» (1882; 12-е выд., т. 1—5, 1959—75), «Кіраўніцтва па гісторыі музыкі» (т. 1—5, 1901—13) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКАЛО́ЎСКІ Уладзімір Эдуардавіч (н. 13.9.1930, Мінск),
бел. архітэктар. Засл.арх. Беларусі (1979). Канд. архітэктуры (1966). Скончыў БПІ (1958). З 1958 працаваў у ін-це «Белдзяржпраект», з 1965 гал. архітэктар, з 1972 дырэктар БелНДІдзіпрасельбуда. З 1965 адначасова выкладаў у БПА. У 1992—2000 гал. эксперт Галоўэкспертызы Мін-ва архітэктуры і буд-ва Беларусі. Асн. работы: праект дэталёвай планіроўкі і забудовы г. Салігорск, праекты дэталёвай планіроўкі зон адпачынку на Заслаўскім вадасховішчы і воз. Нарач (усе 1959—60), дом адпачынку на воз. Нарач (1959—61), будынак БелНДІдзіпрасельбуда і лабараторны корпус з-да імя Вавілава (1969) у Мінску, праект і забудова в. Малеч у Бярозаўскім р-не (1969—81, усе ў сааўт.).
Тв.:
Архитектура Советской Белоруссии. М., 1973 (у сааўт.);
Проектирование и строительство промышленных комплексов. Мн., 1975 (разам з І.Г.Малковым);
Архитектура нового белорусского села. Мн., 1979 (разам з Р.М.Алімавым);
Архитектура Советской Белоруссии. М., 1986 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАМА́ТАЎ Ілья Ільіч (27.7.1907, в. Малая Бярсеніха Уржумскага р-на Кіраўскай вобл., Расія — 3.1.1989),
бел. вучоны ў галіне хім. машынабудавання. Чл.-кар.АН Беларусі (1969), д-ртэхн.н. (1962), праф. (1971). Скончыў Маскоўскі ін-тхім. машынабудавання (1934). З 1946 ва Усесаюзным НДІхім. машынабудавання (нам. дырэктара, у 1959—65 дырэктар). У 1967—77 у Ін-це ядз. энергетыкі АН Беларусі (нам. дырэктара). Навук. працы па радыяцыйна-хім. машынабудаванні, радыяцыйнай хіміі. Прапанаваў канструкцыі вакуумнага абсталявання для атамнай прам-сці, выкарыстанне ультрагуку і вібрацыйнай тэхнікі для інтэнсіфікацыі працэсаў растварэння і экстракцыі. Дзярж. прэмія СССР 1949.
Тв.:
Использование изотопов и излучений в народном хозяйстве Белорусской ССР // Весці АНБССР. Сер. фіз.-энергетыч. навук. 1971. № 2;
Образование карбонильных соединений при радиолизе этиленгликоля в метаноле // Там жа. 1977. № I.
Літ.:
И.И.Саламатов // Весці АНБССР. Сер. фіз.-энергетыч. навук. 1977. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́КІН Уладзімір Мікалаевіч (н. 29.4.1938, г. Старая Руса Наўгародскай вобл., Расія),
бел. фізік. Д-ртэхн.н. (1976). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1962). З 1962 у Ін-це цеплафізікі Сіб.аддз.АНСССР. З 1979 у Ін-це ядз. энергетыкі АН Беларусі (з 1981 заг. лабараторыі, у 1988—92 дырэктар). З 1992 у Ін-це праблем энергетыкі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па цеплафізіцы, гідрадынаміцы віхравых ядз. рэактараў, радыяцыйнай хіміі. Адкрыў наяўнасць 2 устойлівых станаў дысперсных вярчальных сістэм у ядз. рэактарах ракетных рухавікоў, тарпед і інш. (1979). Распрацаваў спосаб і абсталяванне для драбнення цвёрдых рэчываў (алмаз, драўніна, збожжа і інш.).
Тв.:
Критерий термомеханической устойчивости тепловыделяющих аппаратов (разам з В.П.Коласам) // Докл.АНБССР. 1981. Т. 25, № 8;
Влияние радиации на синтез канцерогенов в организме человека (разам з Л.М.Жыгуновай) // Конверсия научных исследований в Беларуси... Мн., 1999. Ч. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕВЯРНЁЎ Міхаіл Максімавіч (н. 21.11.1921, в. Север Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Акад. УАСГНІЛ (1978, чл.-кар. 1972), Рас. акадэміі с.-г. навук (1992), Акадэміі агр. навук Беларусі (1992). Д-ртэхн.н. (1966), праф. (1969). Скончыў БПІ (1951). У 1954—72 і ў 1976—83 у мінскім Цэнтр.НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі Нечарназёмнай зоны СССР (з 1965 і з 1976 дырэктар). У 1972—76 нам. Старшыні СМБССР. З 1992 віцэ-прэзідэнт, з 1996 саветнік прэзідыума Акадэміі агр. навук Беларусі. Навук. працы па праблемах эксплуатацыі с.-г. тэхнікі, узнаўляльных крыніц энергіі і энергарэсурсазберажэння. Распрацаваў навук. асновы надзейнасці і даўгавечнасці с.-г. машын, метады іх аднаўлення, выкарыстання традыц. і нетрадыц. энерганосьбітаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.:
Работоспособность и сохранность сельскохозяйственной техники. Мн., 1980 (у сааўт.);
Энергосберегающие технологии в сельскохозяйственном производстве. Мн., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́МАНАЎ Юрый Іванавіч (н. 4.3.1941, г. Саратаў, Расія); расійскі дырыжор, педагог. Нар.арт.СССР (1981). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1965, 1968). З 1969 дырыжор, з 1970 гал. дырыжор Вял.т-ра ў Маскве. У 1985—89 маст. кіраўнік і гал. дырыжор арганізаванага ім Дзярж. Малога сімф. аркестра СССР. Адначасова ў 1978—91 выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі (з 1985 праф.). З 1994 муз.дырэктар Бельгійскага нац. аркестра, пастаянны запрошаны дырыжор аркестра Венгрыі. З 1998 узначальвае Акад.сімф. аркестр Маскоўскай філармоніі. Сярод пастановак у Вял. т-ры: оперы «Руслан і Людміла» М.Глінкі, «Пскавіцянка» М Рымскага-Корсакава, «Золата Рэйна» Р.Вагнера, «Так робяць усе» В.А.Моцарта, «Замак герцага Сіняя Барада» Б.Бартака, балеты «Пятрушка» і «Жар-птушка» І.Стравінскага, «Ганна Карэніна» Р.Шчадрына, «Залаты век» Дз.Шастаковіча. Ставіў оперы ў т-ры «Ковент-Гардэн» і інш. 1-я прэмія Міжнар. конкурса аркестравых дырыжораў (1968, Рым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМЁНАЎ Юрый Паўлавіч (н. 20.4.1935, г. Таропец Цвярской вобл., Расія),
расійскі вучоны ў галіне ракетна-касм. тэхнікі. Акад.Рас.АН (2000, чл.-кар. 1987). Герой Сац. Працы (1976). Скончыў Днепрапятроўскі ун-т (1958). Працаваў у КБ М.К.Янгеля. З 1964 у КБ С.П.Каралёва. З 1989 гал. канструктар, з 1991 ген.дырэктарНВА «Энергія». З 1994 прэзідэнт і гал. канструктар ракетна-касм. карпарацыі «Энергія». Кіраўнік рас. часткі работ па стварэнні Міжнар.касм. станцыі. Навук. працы па касм. тэхніцы і энергетыцы пілатуемых касм. комплексаў. Удзельнічаў у стварэнні касм. апаратаў для даследавання Месяца, арбітальных станцый і пілатуемых касм. караблёў для працяглых палётаў. Узначальваў работы па стварэнні касм. карабля шматразовага выкарыстання «Буран». Ленінская прэмія 1978. Дзярж. прэмія СССР 1985. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР (1987).
Тв.:
Новые российские технологии в ракетно-космической технике последних лет // Вестн. РАН. 2000. Т. 70, № 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРКУ́ЦЦЕЎ Генадзь Васілевіч (н. 17.3.1937, г. Орша Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (1994), праф. (2000). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1999). Скончыў Ленінградскі ін-т інжынераў чыг. транспарту (1964). У 1957—76 на інж.-тэхн. і пед. рабоце ў г. Валгаград. З 1979 у Бел. філіяле Усесаюзнага НДІ прафтэхадукацыі. З 1985 дырэктар СПТВ №103 г. Мінска, з 1991 — Мінскага вышэйшага прафес. вучылішча чыг. транспарту, з 2001 Мінскага прафес.-тэхн. каледжа чыг. транспарту. Навук. працы па праблемах дыдактыкі, педагогікі, методыкі і тэхналогіі прафес. навучання, арганізацыі выхаваўчага працэсу, вучнёўскага самакіравання.
Тв.:
Организация учебно-воспитательного процесса в ПТУ: новые подходы. Мн., 1991;
Научно-педагогические основы подготовки рабочих кадров. Мн., 1998;
Технология преподавания «Всемирной истории» по методу «погружения». Мн., 1999 (разам з І.Г.Буко);
Методика преподавания дисциплины «Устройство и эксплуатация пассажирских вагонов» по методу «погружения». М., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭАТРА́ЛЬНАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧАРэспубліканскае.
Існавала ў Мінску ў 1938—41. Мела 2 аддзяленні: драматычнае і харэаграфічнае (з 1939). Рыхтавала кадры для т-раў рэспублікі. Ажыццяўляла кароткатэрміновую вучобу акцёраў калгасна-саўгасных т-раў (у 1939 Заслаўскага і Рагачоўскага, у 1940 Рэчыцкага і Слуцкага; педагогі К.Саннікаў, С.Бірыла). Пры вучылішчы дзейнічалі аднагадовыя курсы для ўдзельнікаў аматарскіх тэатр. гурткоў (педагогі Л.Асенкава, Б.Тамарын), на базе якіх у 1940 створаны Дзяржынскі калгасна-саўгасны т-р.
Дырэктар і заг. кафедры майстэрства акцёра Е.Міровіч. Педагогі: Асенкава, В.Галіна, З.Васільева (кіраўнік харэаграфічнай групы), В.Галаўчынер, М.Зораў, В.Леангарт, Л.Літвінаў, І.Рапапорт, Л.Рахленка, Дз.Румянцаў, Г.Тушманава, М.Юдэлевіч і інш. Сярод навучэнцаў: М.Колас, М.Мірончык, Г.Рыжкова, Л.Стасевіч, Б.Уладамірскі, У.Станкевіч.
Літ.:
Гісторыя беларускага тэатра. Т. 2. Мн., 1985;
Мастацтва Савецкай Беларусі: Зб. дак. і матэрыялаў. Т. 1. Мн., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭ́НІРС (Teniers) Давід Малодшы
(хрышчаны 15.12.1610, г. Антверпен, Бельгія —25 4.1690),
фламандскі жывапісец. Вучыўся ў бацькі — Давіда Т. Старэйшага. З 1651 жыў у Бруселі, прыдворны жывапісец і дырэктар карціннай галерэі эрцгерцага Вільгельма (выканаў копіі карцін гэтай галерэі, выдадзеныя ў гравюрах у 1660). Ініцыятар стварэння Антверпенскай АМ (1665). Пісаў невял. жанравыя сцэны, гал. чынам ідылічныя карціны сял. побыту («Вясковае свята», 1646), рэліг. кампазіцыі, трактаваныя ў жанравым духу («Блудны сын», 1644), пейзажы («Горны пейзаж», 1640), партрэты, прасякнутыя прыхаванай іроніяй (групавы партрэт членаў антверпенскага магістрата і старшын стралковых гільдый, 1643), гумарыстычныя сцэнкі з маральна-алегарычным падтэкстам («Малпы гуляюць у карты»), якія вылучаюцца дакладнасцю жывапіснай манеры. Крыху стракаты, лакальны каларыт ранніх твораў Т. ў сталы перыяд творчасці змяніўся вытанчанай светла-серабрыстай гамай («Паляванне эрцгерцага Леапольда Вільгельма на чаплю»).
Літ.:
Смольская Н.Ф. Тенирс в собрании Эрмитажа. Л., 1961;
Davidson J.P. D.Teniers, the younger. London, 1980.
Д.Тэнірс. Паляванне эрцгерцага Леапольда Вільгельма на чаплю.