латышская спявачка (лірыка-драм. сапрана). Нар.арт.СССР (1969). Скончыла Латв. кансерваторыю (1950). У 1950—75 салістка Латв.т-ра оперы і балета. Дасканалае вак. майстэрства спалучаецца ў яе творчасці з яркім драм. талентам. Сярод партый: Банюта («Банюта» А.Калніньша), Спідола («Агонь і ноч» Я.Медыня), Гундэга («Прынцэса Гундэга» А.Скултэ), Леанора, Дэздэмона, Аіда, Тоска, Віялета («Трубадур», «Атэла», «Аіда», «Тоска», «Травіята» Дж.Вердзі), гал. партыі ў операх Р.Вагнера «Тангейзер», «Лаэнгрын», «Валькірыя» і інш. Выканала партыі сапрана ў 9-й сімфоніі Л.Бетховена, «Рэквіеме» Вердзі, «Асуджэнні Фауста» Г.Берліёза і інш.Дзярж. прэмія Латвіі 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІСА́РСКАЯ ПАРО́ДАавечак,
грубашэрсная, курдзючная, мяса-сальнага кірунку. Выведзена ў Сярэдняй Азіі нар. селекцыяй. Вядома як найбуйнейшая сярод мяса-сальных парод. Гадуюць у Таджыкістане і Узбекістане. Выкарыстоўваюць пры скрыжаванні з інш. курдзючнымі авечкамі.
Канстытуцыя моцная, з шырокімі і глыбокімі грудзямі, з высунутай уперад грудной косцю. Галава масіўная, гарбаносая, з падоўжанымі абвіслымі вушамі. На крыжавых касцях ляжыць вял. курдзюк, дзе адкладваецца тлушч. Бараны і авечкі бязрогія, скараспелыя. Масць пераважна цёмна-бурая, розных адценняў. Жывая маса бараноў 130—140 (зрэдку да 190) кг, матак 70—80 (зрэдку да 120) кг. Цэніцца мяса і асабліва сала курдзюка. Воўна грубая, выкарыстоўваецца на выраб кашмы і лямцу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЯ АБЛО́ГА 1651.
Праводзілася ўкр. Казакамі 3—9.6.1651 у час народна-вызваленчай вайны 1648—54. Палкоўнік М.Нябаба накіраваў да Гомеля каля 8 тыс. казакоў (сярод іх было шмат бел. сялян). 3 чэрв. казакі падышлі да Гомеля, пяхота (3 тыс.чал.) выкапала шанцы, конніца разгрупавалася па вёсках. На дапамогу абаронцам і для дастаўкі харчавання Я.Радзівіл паслаў некалькі соцень чалавек. У ноч на 5 чэрв. пачаўся штурм горада, але абаронцы адкінулі казакоў ад агароджы. Няўдала для казакоў скончыліся і ўсе наступныя 15 штурмаў, праведзеных атрадамі Літвіненкі і Паповіча. 9 чэрв. казакі атрымалі загад Нябабы вяртацца і спешна адышлі ад Гомеля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РАВІЦ ((Horowitz) Уладзімір Самойлавіч) (1.10.1904, г. Бярдзічаў, Украіна — 5.11.1989),
амерыканскі піяніст укр. паходжання. Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1921). Шмат канцэртаваў. З 1928 у Нью-Йорку. Адзін з буйнейшых піяністаў-віртуозаў 20 ст. Яго выкананне вызначалася бліскучай тэхнікай, бурным тэмпераментам, дынамічным напорам і разам з тым рамант. адухоўленасцю, паэт. вытанчанасцю, своеасаблівасцю трактоўкі. Сусв. вядомасць атрымаў перш за ўсё выкананнем буйных твораў Ф.Ліста (многія ва ўласных, больш віртуозных апрацоўках), а таксама Ф.Шапэна, П.Чайкоўскага, С.Рахманінава, А.Скрабіна, Р.Шумана, М.Мусаргскага, Д.Скарлаці і інш.Сярод вучняў Б.Джайніс.
Літ.:
Коган Г. Владимир Горовиц // Сов. Музыка. 1965. № 1;
дацкая артыстка балета, балетмайстар; адна з найб. вядомых рамант. танцоўшчыц. Скончыла школу Каралеўскага дацкага балета (педагог А.Бурнанвіль), з 1826 у яго трупе, афіцыйна дэбютавала ў 1834 (па-дэ-дэ ў оперы «Нямая з Портычы» Ф.Абера). З 1839 у Парыжскай оперы. У 1843—46 гастраліравала ў Еўропе, з 1848 пераважна ў Германіі. Яе танец адметны лёгкасцю, грацыяй, выключнай тэхнікай. Выконвала гал. партыі ў балетах, паст. Бурнанвілем, Ф.Тальёні, Ж.Ж.Перо і інш. У 1856 пакінула сцэну, працавала балетмайстрам у Лейпцыгу (1858—61), Мюнхенскай прыдворнай оперы (1869—75). Сярод пастановак сцэна вакханаліі ў оперы «Тангейзер» Р.Вагнера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАНІ́Т (італьян. granito літар. зярністы),
магматычная поўнакрышт. горная парода, багатая крэменязёмам. Адна з найб. пашыраных у зямной кары кантынентаў. Складаецца ў асноўным з кварцу, каліевага палявога шпату (артаклаз, мікраклін), кіслага плагіяклазу і слюды (біятыт, мускавіт). Структура раўнамерназярністая ці парфірападобная. Тэкстура масіўная. Колер ружовы, шэры, жоўты, белаваты, зеленаваты. Шчыльн. 2530—2720 кг/м³. Трываласць на сцісканне да 300 МПа. Існуюць 2 генет. групы граніту: магматычныя, якія ўзніклі ў працэсе крышталізацыі (расплавы) і ўтвораныя ў працэсе гранітызацыі. Адрозніваюць уласна граніт (10—60% плагіяклазу), гранадыярыт (65—90%) і плагіяграніт (больш за 90%). На Беларусі граніт пашыраны сярод парод крышт. фундамента. Выкарыстоўваецца як буд. і абліцовачны матэрыял.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГРО́ДНЕНСКИЕ ЕПАРХИА́ЛЬНЫЕ ВЕ́ДОМОСТИ»,
часопіс, орган Гродзенскай духоўнай кансісторыі. Выдаваліся ў 1901—14 у Гродне на рус. мове штотыднёва. Мелі афіц. і неафіц. (з перапынкам у 1907—09) аддзелы. Публікавалі царскія маніфесты і рэскрыпты, пастановы ўрада, распараджэнні па епархіі, хроніку епархіяльнага жыцця, гіст. дакументы, успаміны, артыкулы і матэрыялы па гісторыі хрысц. рэлігіі і царквы.
Сярод публікацый: «Стагоддзе Гродзенскай губерні» І.У.Карчынскага (1903), «Лёс праваслаўя ў сувязі з гісторыяй лацінства і уніі ў Гродзенскай губерні ў XIX ст. (1794—1900)» (1901—02) і «Гродзенскія праваслаўныя цэрквы ў XVI ст.» (1904) Я.Ф.Арлоўскага, «Кароткая гісторыя Гродзенскага краю» Е.Н. (1906), і інш. З 1992 выданне адноўлена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУ́НДГЕНС ((Gründgens) Густаў) (22.12.1899, г. Дзюсельдорф, Германія — 7.10.1963),
нямецкі акцёр, рэжысёр. Скончыў школу пры Дзюсельдорфскім драм. т-ры (1920). Працаваў у т-рах Гамбурга, Берліна. У 1955—63 кіраўнік Ням.драм.т-ра ў Гамбургу. Вядомы як пастаноўшчык класічных спектакляў «Кароль Лір» (1934) і «Дванаццатая ноч» (1937, іграў ролю Мальволіо) У.Шэкспіра, «Чайка» А.Чэхава (1948; роля Трыгорына) і інш.Сярод роляў: Гамлет («Гамлет» Шэкспіра), Фауст («Фауст» І.В.Гётэ), Франц Моар, Валенштайн («Разбойнікі», «Смерць Валенштайна» Ф.Шылера). Паставіў некалькі оперных спектакляў. Здымаўся ў кіно, ставіў фільмы. Жыццё і творчасць Грундгенса ляглі ў аснову рамана К.Мана «Мефістофель» (экранізаваны ў 1981).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУБАРЭ́НКА (Віталь Сяргеевіч) (н. 13.6.1934, г. Харкаў, Украіна),
украінскі кампазітар. Нар.арт. Украіны (1993). Скончыў Харкаўскую кансерваторыю (1960). У 1961—72 выкладаў у Харкаўскім ін-це мастацтваў. Найб. плённа працуе ў муз.-сцэн. жанры. Сярод твораў: 12 опер, у т. л. «Помні мяне» (1977), «Сват паняволі» («Шальменка-дзяншчык», 1984), «Альпійская балада» паводле В.Быкава (1985), опера-балет «Вій» (1980), монаоперы «Пісьмы кахання» (1971) і «Адзіноцтва» (1993); балеты, у т. л. «Каменны ўладар» па матывах драмы Л.Украінкі (1969); 3 сімфоніі (1961—74); 4 камерныя сімфоніі (1967—94), канцэрты для інструментаў з аркестрам; вак. цыклы і інш.Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЛЕ́ВІЧ (Станіслава Іосіфаўна) (н. 25.5.1925, в. Рудня-Стаўбунская Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. спявачка (мецца-сапрана). Засл. арт. Беларусі (1976). Скончыла Бел. кансерваторыю (1956). У 1956—65 салістка Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. З 1965 салістка Бел. філармоніі. Найб. вылучылася ў партыях Канчакоўны («Князь Ігар» А.Барадзіна), Мадалены («Рыгалета» Дж.Вердзі). Сяродінш. партый: Ваня («Іван Сусанін» М.Глінкі), Дуняша, Няжата («Царская нявеста», «Садко» М.Рымскага-Корсакава), Княгіня («Русалка» А.Даргамыжскага), Паліна, Вольга («Пікавая дама», «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Клара («Заручыны ў манастыры» С.Пракоф’ева) і інш. У канцэртным рэпертуары старадаўнія рамансы, бел. і інш.нар. песні.