РАБЛЬ (Rabl) Карл (2.5.1853, г. Вельс, Аўстрыя — 24.12.1917),
аўстрыйскі вучоны ў галіне эмбрыялогіі, цыталогіі і анатоміі. Адукацыю атрымаў ва ун-тах Вены, Лейпцыга і Іены. З 1885 праф. Венскага, з 1886 — Пражскага, з 1904 — Лейпцыгскага ун-таў. Навук. працы па паходжанні і развіцці мезадэрмы, канечнасцей і метамерыі галавы пазваночных. Даследаваў развіццё хрусталіка і шклопадобнага цела вока, будову сэрца земнаводных, мочапалавой сістэмы акул і інш., вызначыў палярнасць клетачных ядраў. Прапанаваў тэорыю (разамз Т.Боверы) «індывідуальнасці храмасом», якая лягла ў аснову храмасомнай тэорыі спадчыннасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́МНЕР (Sumner) Джэймс Бэтчэлер (19.11.1887, г. Кантан, штат Масачусетс, ЗША — 12.8.1955),
амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША і Амер. акадэміі мастацтваў і навук.Д-р філасофіі (1914). Скончыў Гарвардскі ун-т (1910). З 1914 у Корнелскім ун-це (з 1929 праф., з 1947 дырэктар лабараторыі). Навук. працы па прэпаратыўнай хіміі бялкоў і ферментаў. Адкрыў (1926) фермент урэазу, які каталізуе расшчапленне мачавіны, вылучыў яго ў крышт. форме; паказаў бялковую прыроду ферментаў. Нобелеўская прэмія 1946 (разамз Дж.Х.Нортрапам і У.М.Стэнлі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЧАК Міхаіл Рыгоравіч (н. 10.1.1929, в. Варонічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1976), праф. (1978). Засл. дз. нав. Беларусі (1981). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1955), з 1966 працуе ў ім (з 1979 рэктар, з 1996 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях таракальнай хірургіі, праблемах рэактыўнасці арганізма пры пасляаперацыйных гнойных ускладненнях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕ́РЫ (Sperry) Роджэр Уолкат (20.8.1913, г. Хартфард, штат Канектыкут, ЗША — 1994),
амерыканскі псіхолаг і нейрафізіёлаг. Чл.Нац.АН ЗША (1960), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1963), Лонданскага каралеўскага т-ва, Папскай акадэміі, замежны чл.Рас.АН (1988). Скончыў Оберлін-каледж (1937). З 1941 у Гарвардскім, з 1946 у Чыкагскім, з 1954 у Каліфарнійскім тэхнал. ун-тах. Навук. працы па нейрафізіял. зроку, функцыян. спецыялізацыі паўшар’яў галаўнога мозга чалавека. Нобелеўская прэмія 1981 (разамз Д.Х.Х’юбелам і Т.Н.Візелам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕДАСЮ́К Валерый Міхайлавіч (н. 17.6.1954, г. Мар’іна Горка Мінскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1991). Скончыў БДУ (1976). З 1976 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нац.АН Беларусі (з 1994 нам. дырэктара і заг. лабараторыі). Навук. працы па фізіцы электралітычна асаджаных магн. плёнак. Распрацаваў навук. асновы і атрымаў шматслойныя плёначныя структуры і з эфектам гіганцкага магн. супраціўлення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШВА́РЦЭНБЕРГ (Schwarzenberg) Карл Філіп (15.4.1771, Вена — 15.10.1820),
аўстрыйскі военачальнік. Князь. Фельдмаршал (1813). У час аўстра-тур. вайны 1788—90 афіцэр. З 1805 віцэ-прэзідэнт гофкрыгсрата (прыдворнага ваен. савета). З 1808 пасол у Расіі, Францыі. У вайну 1812 камандаваў корпусам на Валыні ў арміі Напалеона I. Пасля далучэння Аўстрыі да антыфранц. кааліцыі (гл.Напалеонаўскія войны) галоўнакамандуючы кааліцыйных сіл (1813—14), якія ўступілі на тэр. Францыі. Разамз арміяй Г.Л.Блюхера разбіў франц. войскі пры Ла-Рацьер; 31.3.1814 заняў Парыж. З 1815 прэзідэнт гофкрыгсрата Аўстрыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ТНІКАЎ Фелікс Арцем’евіч (н. 3.10.1934, г. Полацк Віцебскай вобл.),
расійскі геолаг-геахімік; заснавальнік навук. школы па флюідным рэжыме літасферы і геаэнергетыцы геал. працэсаў; сінергетыкі геал. сістэм — новага кірунку ў навуках аб Зямлі. Акад.Рас.АН (1992; чл.-кар. 1987). Д-р геолага-мінералаг. н. (1972), праф. (1978). Скончыў Усесаюзны завочны політэхн.ін-т (1961). З 1965 у Ін-це зямной кары Сібірскага аддз.Рас.АН у Іркуцку (заг. лабараторыі, у 1980—88 нам. дырэктара). Адначасова з 1980 у Іркуцкім ун-це (праф., заг. кафедры). Навук. працы па геалогіі, геахіміі і петралогіі працэсаў фарміравання зямной кары. Ажыццявіў супастаўленне ізабарных патэнцыялаў утварэння мінералаў, што дазволіла абгрунтаваць паняцце самароднасці элементаў і растлумачыць паводзіны рудных і рассеяных элементаў у прыродзе. Упершыню на падставе тэрмадынамічных разлікаў ацаніў энергетыку флюідных сістэм па разрэзе літасферы, прапанаваў эвалюцыйную флюідальную мадэль фарміравання літасферы. Увёў паняцце аб сталасці кантынент. літасферы, даў геахім. і металагенічную тыпізацыі літасферных пліт рознай ступені сталасці. Стварыў тэорыю гранітаўтварэння ў межах дакембрыйскіх глыбавых абласцей.
Тв.:
Петрология и флюидный режим континентальной литосферы. Новосибирск, 1988 (у сааўт.);
Петрофизика и геоэнергетика тектонитов. Новосибирск, 1991 (разамз С.А.Балышавым);
Синергетика геологических систем. Новосибирск, 1992 (разамз І.К.Карпавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТКО́Ў Уладзіслаў Леанідавіч (н. 11.5.1936, г. Крывы Рог, Украіна),
бел. вучоны у галіне інфарматыкі і прыкладной матэматыкі. Д-ртэхн.н. (1979), праф. (1983). Скончыў Маскоўскі ун-т (1959). З 1979 у НДІЭВМ (Мінск). З 1985 у Ін-це матэматыкі. З 1991 дырэктар Выліч. цэнтра, з 1995 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па выліч. матэматыцы, аўтаматызацыі праграмавання і матэм. мадэлявання экалагічных задач.
Тв.:
Программное обеспечение ЭВМ. Мн., 1992 (разамз Э.З.Любімскім);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЫНТЫЛЯЦЫ́ЙНЫ ЛІЧЫ́ЛЬНІК,
адзін здэтэктараў ядзерных часціц, асн. элементы якога — сцынтылятар і фотаэлектронны памнажальнік (ФЭП). Для змяншэння страт святла сцынтылятар прыклейваюць да катода ФЭП ці злучаюць з ім з дапамогай святлаводаў.
Зараджаная часціца, што праходзіць праз сцынтылятар, разамз іанізацыяй узбуджае атамы і малекулы рэчыва, якія пры вяртанні ў асн. стан выпрамяняюць фатоны. Фатоны выбіваюць электроны з катода ФЭП, у выніку чаго ўзнікае імпульс току, які ўзмацняецца і рэгіструецца лічыльнікам. Нейтральныя часціцы (нейтроны, гама-кванты і інш.) рэгіструюцца за кошт другасных зараджаных часціц, якія ўтвараюцца пры іх узаемадзеянні з атамамі сцынтылятара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ЙМАН, Нойман (Neumann) Джон (Янаш) фон (28.12.1903, Будапешт — 8.2.1957), амерыканскі матэматык і фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1937). Замежны чл. Акадэміі дэі Лінчэі (1956). Скончыў Вышэйшую тэхн. школу ў Цюрыху (1925) і Будапешцкі ун-т (1926). З 1926 у Берлінскім, з 1929 у Гамбургскім ун-тах. З 1930 у ЗША у Прынстанскім ун-це (з 1931 праф.), з 1933 праф. Прынстанскага ін-та перспектыўных даследаванняў. У 1951—53 прэзідэнт Амер.матэм.т-ва. З 1955 чл. камісіі па атамнай энергіі (ЗША). Навук. працы па матэматыцы, фізіцы, тэхніцы, эканоміцы. Фундаментальныя даследаванні па функцыян. аналізе і яго дастасаваннях да пытанняў класічнай і квантавай механікі. Даў строгае матэм. абгрунтаванне квантавай механікі. Развіў тэорыю гульняў і тэорыю аўтаматаў. Даў першыя фармулёўкі метаду Монтэ-Карла (разамз С.Уламам). Зрабіў вял. ўклад у стварэнне першых ЭВМ і распрацоўку метадаў іх выкарыстання. Удзельнічаў у стварэнні атамнай і вадароднай бомбы. Імем Н. наз. кратэр на адваротным баку Месяца. Медалі імя А.Эйнштейна і імя Э.Фермі (1956).
Тв.:
Рус.пер. — Математические основы квантовой механики. М., 1964;
Теория игр и экономическое поведение. М., 1970 (разамз О.Моргенштэрнам);
Теория самовоспроизводящихся автоматов. М., 1971;
Избранные труды по функциональному анализу. Т. 1—2. М., 1987.
Літ.:
Вигнер Е. Этюды о симметрии: Пер. с англ.М., 1971;