тры фігуры, абмежаваныя дугамі і хордамі акружнасцей, для якіх з дапамогай цыркуля і лінейкі можна пабудаваць роўнавялікія (па плошчы) прамалінейныя фігуры. Знойдзены Гіпакратам Хіёскім пры спробах рашыць задачу пра квадратуру круга. Плошчы Гіпакратавых серпікаў выражаюцца квадратычнымі ірацыянальнасцямі хордаў, на якіх яны будуюцца. Плошча аднаго з серпікаў роўная плошчы роўнабаковага трохвугольніка ABC. Інш. Гіпакратавы серпікі будуюцца больш складана.
Да арт.Гіпакратавы серпікі: плошча трохвугольніка ABC роўная плошчы зафарбаванага серпіка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ВА (стараж.-яўр.Хава крыніца жыцця),
паводле Бібліі і Карана, жонка Адама. створаная Богам з адамавага рабра; першая жанчына на свеце і прамаці ўсіх людзей. Паводле падання, Е. першая парушыла боскае прадпісанне: паспытала ў Эдэме (раі) сама і ўгаварыла Адама паспытаць «забаронены плод з дрэва пазнання дабра і зла». За гэта яны былі пазбаўлены бессмяротнасці і выгнаны з раю. У хрысціянстве гэта паданне тлумачыцца як грэхападзенне або першародны грэх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЕ́НСКІЯ РАМА́НТЫКІ,
гурток ням рамантыкаў у 1707—1802 у г. Іена (браты А. і Ф.Шлегелі, Ф.Наваліс, Л.Цік, В.Г.Вакенродэр). Апіраючыся на філасофію І.Фіхтэ і Ф.Шэлінга, стварылі філас., эстэт. і літ. тэорыю рамантызму (у т. л. тэорыю рамант. іроніі), якая атрымала еўрап. рэзананс. Бурж. рэчаіснасці яны супрацьпастаўлялі ідэю пераўтварэння свету пры дапамозе мастацтва, «аўтаномію» творчага «я».
Літ.:
Дмитриев АС. Проблемы иенского романтизма. М., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗЛО́Ў (Анатоль Сяргеевіч) (н. 28.7.1962, в. Асінаўка Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Гомельскі ун-т (1985). З 1990 у час. «Полымя», з 1992 у час. «Маладосць». Друкуецца з 1985. Аўтар кніг прозы «Першыя сцяжыны» (1987), «Міражы ценяў» (1990), «І тады я памёр» (1993), аповесцей «Адкуль з’явіліся Яны» (1992), «Перакуліся, перакуленае» (1998). У творах спалучае рэаліст. і містычнае (побач з героямі дзейнічаюць ведзьмакі, пярэваратні, русалкі і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМІКА́ДЗЕ (яп., літар. свяшчэнны вецер),
назва лётчыкаў ВПС і марской авіяцыі Японіі, якія станавіліся добраахвотнымі смертнікамі ў 2-ю сусв. вайну. К. кіраваў самалётам, які нёс бомбу ці зарад выбуховых рэчываў да моманту сутыкнення з варожым аб’ектам. Першы вылет К. зроблены 21.10.1944. Эфектыўнымі былі не больш за 20% іх вылетаў. Паводле звестак ЗША, яны патапілі 45 і пашкодзілі 300 баявых караблёў. У пераносным сэнсе К. — самаахвярны фанатык-смертнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМІ́ЦЫІ (лац. comitia),
нар. сходы ў Стараж. Рыме, на якіх выбіралі службовых асоб, прымалі законы, вырашалі пытанні вайны і міру. Было 3 віды: курыятныя К. — сходы па курыях, цэнтурыятныя К. — па цэнтурыях, трыбутныя К. — сходы ўсіх грамадзян па тэрытарыяльных акругах (трыбах). Склікаліся ў вызначаныя дні і ў спец. месцах, якія рымляне лічылі свяшчэннымі (напр., на Марсавым полі, Форуме). Функцыі К. абмежаваў Сула, у часы Аўгустаяны страцілі сваё значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСТРА́ЦЫЯ (лац. castratio лягчанне),
штучнае выдаленне палавых залоз у жывёл і чалавека. У чалавека пры некат. хваробах палавых залоз (туберкулёз, злаякасныя пухліны) робяць хірург. К. ці выключаюць палавую функцыю гарманальным або прамянёвым метадам. У жывёл праводзяць хірург. К. з эканам. ці лек. мэтамі. Пасля яе палягчаецца групавое ўтрыманне жывёлы, яны лепш адкормліваюцца, мяса больш пажыўнае. У раслін К. — выдаленне няспелых пыльнікаў з двухполай кветкі з мэтай прадухілення самаапладнення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІЛЬВА́ТЭРНАЯ КАЛО́НА,
строй караблёў (суднаў), пры якім яны ідуць адзін за адным у адной лініі на ўстаноўленай паміж імі адлегласці. Выкарыстоўваецца пры плаванні па фарватэрах, праз мінныя загароды і інш.Трансп. судны ў гады 1-й і 2-й сусв. войнаў звычайна станавіліся ў некалькі паралельных К.к. У эпоху паруснага флоту К.к. была асн. баявым парадкам злучэння караблёў і наз. лініяй баталіі, а тактыка іх дзеяння — лінейнай тактыкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́КСІМУМ І МІ́НІМУМ (лац. maximum i minimum літаральна найбольшае і найменшае),
гранічныя велічыні, найб. і найменшая колькасць чаго-н., найвышэйшая і найніжэйшая ступень. У матэматыцы — найб. і найменшае значэнне функцыі ў параўнанні з яе значэннямі ва ўсіх дастаткова блізкіх пунктах. Пункты М. і м.наз. таксама пунктамі экстрэмуму. Калі функцыя мае некалькі такіх пунктаў, то яныназ. лакальнымі, калі адрозніваюцца ад найб. і найменшага значэнняў функцыі ва ўсёй вобласці вызначэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕГАБІЯСФЕ́РА (ад мега... + біясфера),
сукупнасць слаёў геаграфічнай абалонкі (трапасфера і ніжнія слаі стратасферы да выш. 25 км; гідрасфера, да глыб. больш за 10 км; верхняя ч.літасферы, да глыб. 15 км), дзе пастаянна або часова (выпадкова) прысутнічаюць сучасныя жывыя арганізмы, і слаёў т. зв. метабіясферы, дзе няма жывых арганізмаў, але ў мінулым яны перажывалі ўплыў «былых біясфер» і пераўтвораны жывым рэчывам або біягенамі. М. атаясамліваецца з паняццем «біясфера».