ЛІЗЮКО́Ў (Аляксандр Ільіч) (26.3.1900, г. Гомель — 25.7.1942),
Герой Сав. Саюза (1941), ген.-маёр (1942). Брат П.І.Лізюкова. Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1927). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнікграмадз. вайны. У 1927—31 і з 1940 на выкладчыцкай рабоце. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Бранскім франтах: нам. камандзіра танк. дывізіі, камандзір мотастралк. дывізіі, стралк. корпуса, камандуючы танк. арміяй. Вызначыўся ў абарончых баях пад Барысавам і на пераправе цераз Дняпро. Удзельнік абароны Масквы. Загінуў у баі. Аўтар кніг па ваен. справе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУЧЫ́НСКІ (Аляксандр Аляксандравіч) (5.4.1900, г. Кіеў — 25.12.1990),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944), ген. арміі (1955). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1940). У Чырв. Арміі з 1919. У Вял.Айч. вайну на Закаўказскім, Паўн.-Каўказскім, 1-м і 3-м Бел., 1-м Укр. і Забайкальскім франтах: камандзір стралк. дывізіі, корпуса, камандуючы арміяй. Удзельнік вызвалення Глуска, Слуцка, Вілейкі, Мінска, Баранавіч, Пружан, Брэста. Пасля вайны на камандных пасадах у Сав. Арміі. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1946—58. Ганаровы грамадзянін г. Брэст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРУСІЧЭ́НКА (Канстанцін Іванавіч) (9.5.1917, б. хутар Кірсаўка Міргарадскага р-на Палтаўскай вобл., Украіна — 1.8.1989),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944), ген.-маёр авіяцыі (1959). Скончыў Варашылаўградскую школу ваен. пілотаў (1937), Ваенна-паветр. акадэмію (1950), Ваен. акадэмію Генштаба (1961). У Чырв. Арміі з 1936. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд. фронце, з 1942 у часцях авіяцыі далёкага дзеяння. Удзельнік Сталінградскай бітвы, абароны Ленінграда, вызвалення Гомеля, Бабруйска, Мінска, Берлінскай аперацыі. Да 1963 на камандных пасадах у Сав. Арміі. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1959—63.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПО́Ў (Васіль Сцяпанавіч) (8.1.1894, г.п. Кіквідзе Валгаградскай вобл., Расія — 2.7.1967),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-палк. (1944), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ваен. акадэмію РСЧА (1922). У арміі з 1916. Удзельнікграмадз. 1918—20, сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял.Айч. вайну з 1942 камандуючы 10-й арміяй Зах. фронту, потым нам. камандуючага 1-м Бел. фронтам, з мая 1944 камандуючы 70-й арміяй, якая ўдзельнічала ў Люблін-Брэсцкай аперацыі 1944, вызваленні Брэста. Да 1960 у Сав. Арміі. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1946—50.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІГАРЭ́ВІЧ (Барыс Аляксеевіч) (27.5.1898, пас. Ільіно Смаленскай вобл., Расія — 7.10.1961),
генерал-палкоўнік (1945). Беларус. Скончыў Ваен. акадэмію Генштаба (1941). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік 1-й сусв., грамадз. 1918—20, сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Калінінскім, Карэльскім франтах: нач. штаба армій, франтоў, камандзір корпуса. Удзельнік баёў пад Смаленскам, Масквой, у Сав. Запаляр’і. Пасля вайны выкладчык Ваен. акадэміі Генштаба, у 1950—57 нам.нач. Генштаба Войска Польскага, да 1959 на адказных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГУ́ЛЯ (Іван Лявонцьевіч) (27.9.1895, в. Ачукевічы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 22.7.1944),
генерал-маёр (1943). Скончыў Вышэйшую аб’яднаную ваен. школу (1923), курсы «Выстрал» (1928) і ўдасканалення вышэйшага нач. саставу (1930). З кастр. 1917 у Чырв. гвардыі, потым у Чырв. Арміі. Удзельнікграмадз. вайны. У Вял.Айч. вайну на Зах., Паўд.-Зах., Паўн.-Зах., Бранскім, 1-м Бел. франтах: нач. штаба танк. брыгады, камандзір брыгады, дывізіі, корпуса. Удзельнік баёў пад Масквой, Курскай бітвы, вызвалення Украіны і Беларусі. Памёр ад ран. Яго імем названа вуліца ў г. Баранавічы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАТКЕ́ВІЧ (Іван Адамавіч) (3.7.1898, г. Барысаў Мінскай вобл. — 16.5.1962),
генерал-лейтэнант (1949). Скончыў вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1954). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнікграмадз. вайны на Усх. фронце. З 1941 на выкладчыцкай рабоце ва Узбекістане. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Паўн.-Каўказскім, Сцяпным, 2-м Укр., 3-м Бел. франтах: камандзір батальёна, нач. штаба палка, брыгады, дывізіі; удзельнік вызвалення Украіны, Вісла-Одэрскай, Усх.-Памеранскай, Берлінскай аперацый. У 1944—57 у Войску Польскім: камандзір дывізіі, нач. штаба арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАФАЛО́ВІЧ (Аляксандр Міхайлавіч) (20.8.1898, г. Ваўкавыск Гродзенскай вобл. — 2.6.1971),
генерал-лейтэнант авіяцыі (1944). Скончыў школу паветр флоту (1921), Ваенна-паветр. акадэмію імя Жукоўскага (1936). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнікграмадз. вайны 1918—20 на Зах. фронце. З 1939 і ў 1946—50 выкладчык Ваенна-паветр. акадэміі. У Вял.Айч. вайну нач. штаба ВПС 12-й і камандуючы ВПС 6-й армій Паўд.-Зах. фронту, нач. паветрана-стралк. службы ВПСЧырв. Арміі. Удзельнік баёў на Украіне, Барвенкава-Лазоўскай аперацыі, баёў пад Харкавам. 1946—50 на выкладчыцкай рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКША́НСКІ (Юльян) (1824, б. маёнтак Тупальшчына, Смаргонскі р-н Гродзенскай вобласці — 4.4.1863),
удзельнікнац.-вызв. руху, публіцыст. У час вучобы ў Віленскай гімназіі ўстанавіў сувязь з тайнымі студэнцкімі гурткамі. У 1842 за хаванне забароненай л-ры сасланы ў Разанскую губ. У 1846 вярнуўся на радзіму. Аўтар «Адозвы да смаргонскіх сялян» (1847), у якой заклікаў сялян выступіць супраць памешчыкаў. Арыштаваны і засуджаны на 12 гадоў катаргі, якую адбываў да 1858 у Нерчынску. Удзельнік паўстання 1863—64, на радзіме арганізаваў і ўзначаліў атрад паўстанцаў. Загінуў у сутычцы з урадавымі войскамі. У в. Плябань Маладзечанскага р-на на магіле помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАСАЛЫ́ГА (Дзмітрый Мікалаевіч) (парт.псеўд.Ігнат, Уральскі, Ігнатарскі, Дзм. Радноў; 27.11.1884, в. Дудзічы Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобласці — 15.4.1969),
рэвалюцыянер, дзеяч тэатра і кіно. Брат К.М.Басалыгі. У 1904—08 вучыўся ў Харкаве. Чл.РСДРП з 1904. Удзельнікрэв. 1905—07. У 1907 на нелегальнай рабоце ў Екацярынбургу, Пярмі, Чэлябінску; дэлегат V з’езда РСДРП. У 1910—14 працаваў на кінафабрыцы ў Маскве. УдзельнікКастр. рэвалюцыі 1917. У 1917—18 кіраўнік Саратаўскага т-ра. У 1919 камісар брыгады Чырв. Арміі. З 1920 у Маскве працаваў у дзярж. і грамадскіх тэатральных і кінаўстановах, рэжысёр і сцэнарыст кінафільмаў.