бел. журналіст. Засл. работнік культ. Беларусі (1977). Скончыла БДУ (1954). З 1954 працуе ў газ. «Белорусская нива» (у 1972—87 нам.гал. рэдактара). Даследуе сац. праблемы бел. вёскі. Аўтар кн. нарысаў «Птушка шчасця не за морам» (1983), адзін з укладальнікаў і рэдактар зб-каў нарысаў «На нашым полі», «Сцяганосцы новага, перадавога» (абодва 1967), «Сяло маё роднае» (1968), «Прызнанне ў каханні» (1981), «Дальнія дарогі» (1983), «Вернасць зямлі» (1984), «У барацьбе і працы» (1985), «Чым моцныя і багатыя» (1988).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НА́ША ВО́ЛЯ»,
газета рэв.-дэмакр. кірунку ў Зах. Беларусі. Выдавалася з 4 да 12.3.1927 у Вільні на бел. мове замест закрытай газ.«Наш голас». Рэдактар-выдавец М.Машара. Прытрымлівалася праграмных поглядаў Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Крытыкавала адносіны польск. улад да заходнебел. народа, змяшчала матэрыялы пра несправядлівую падатковую сістэму, нявырашанае агр. пытанне, паланізацыю бел. школы. Асвятляла культ. жыццё ў Зах. Беларусі, друкавала творы А.Салагуба, Я.Гаўрыліка і інш. Выйшлі 4 нумары, з іх 2 канфіскаваны. Закрыта польск. ўладамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНКРА́ТАВА Ганна Міхайлаўна (16.2.1897, г. Адэса, Украіна — 25.5.1957),
савецкі гісторык. Акад.АНСССР (1953), акад.АНБССР (1940), правадз.чл.АПН РСФСР (1944). Скончыла Новарасійскі ун-т (1917, Адэса), Ін-тчырв. прафесуры (1925). З 1925 у ВНУ Масквы, Ленінграда, Саратава, заг. сектара і нам. дырэктара Ін-та гісторыі АНСССР (1932—52), гал.рэдактарчас. «Вопросы истории» (1953—57). Навук. працы па пытаннях гісторыі рас. і зах.-еўрап. рабочага руху, рэвалюцыі 1905—07 і Кастр. рэвалюцыі. Дзярж. прэмія СССР 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМА́ШКА Сцяпан Пятровіч (27.7.1898, в. Барылы Полацкага р-на Віцебскай вобл. — 23.9.1965),
бел. пісьменнік. Брат М.Сямашкі. Вучыўся ў Камуніст. ін-це журналістыкі ў Мінску (1932). У 1921—26 на парт. рабоце ў Полацку, у 1926—29 рэдактаргаз. «Чырвоная Полаччына», з 1930 супрацоўнік час. «Шляхі калектывізацыі», газет «Калгаснік Беларусі», «Звязда». У 1945—46 адказны сакратар Камісіі па гісторыі Вял.Айч. вайны. Друкаваўся з 1926. Аўтар вершаў, апавяданняў, аповесці «Пад панскай пятой» (не скончана). Кн.апавяд. «Пералом» (1932) прысвечана калектывізацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЛЕНДЫ́ЕЎ Нургіс Атабаевіч (н. 1925),
казахскі дырыжор, кампазітар. Нар.арт. Казахстана (1975). Нар.арт.СССР (1984). Скончыў Алма-Ацінскую (1949) і Маскоўскую (1953) кансерваторыі. У 1940—43 у Каз. аркестры нар. інструментаў імя Курмангазы (у 1960—64 яго гал. дырыжор). У 1953—60 дырыжор Каз.т-ра оперы і балета імя Абая. У 1968—81 гал.муз.рэдактар кінастудыі «Казахфільм». З 1981 маст. кіраўнік і гал. дырыжор фалькл.-этнагр. аркестра «Атрар сазы» Каз. філармоніі. Аўтар муз. твораў розных жанраў. Дзярж. прэмія Казахстана 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛІПО́ВІЧ Марыя Канстанцінаўна (1.1.1947, в. Смётанка Аршанскага р-на Віцебскай вобл. — 17.2.2003),
бел. пісьменніца. Вучылася ў Магілёўскім мед. вучылішчы (1965—68), у Маскоўскім літ. ін-це (1947—80). З 1968 працавала фельчарам, выхавацелькай у тэхн. вучылішчы, бібліятэкарам у Оршы. З 1985 у газетах «Трыбуна наватара», «Набат», «Рэспубліка», «Чистый мир». З 1999 гал.рэдактаргаз. «Воскресение». Друкавалася з 1978. Аўтар зб-каў апавяданняў «Мадонна з Выселкаў» (1984), «Пра Алеся і яго сяброў» (1988) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЛЕ́ЦКІ Мікалай Станіслававіч [сапр.Язерскі Павел Сямёнавіч; 29.12.1896, С.-Пецярбург — 29.3.1919], бел. журналіст. Вучыўся ў Петраградскім ун-це (1913—16). Пасля заканчэння ваен.-інж. вучылішча (1916) у званні прапаршчыка накіраваны на Паўн.-Зах. фронт. Чл.РСДРП(б). У 1917 чл. палкавога к-та. У 1918 супрацоўнік Наркамата юстыцыі РСФСР, потым на Усх. фронце. З 1919 у Гомелі, арганізатар і рэдактаргаз. «Известия революционного комитета г. Гомеля и уезда», чл. Гомельскага Савета і гар.к-та РКП(б), узначальваў саюз сав. журналістаў Гомеля. Закатаваны ў час стракапытаўскага мяцяжу 1919 у Гомелі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІГДО́РЧЫК Мікалай (Натан) Абрамавіч (16.11.1874, Мінск — 24.5.1954),
рэвалюцыянер, удзельнік I з’езда РСДРП. Засл. дз. нав. РСФСР (1947). Праф. (1935). Скончыў Кіеўскі ун-т (1898). У 1894—98 удзельнік с.-д. руху ў Кіеве, адзін з кіраўнікоў групы «Рабочая справа» і кіеўскага «Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа». Рэдактар першых нумароў нелегальнай с.-д. «Рабочей газеты». У 1899 арыштаваны, у 1902 сасланы на 3 гады ў Сібір. У 1924 арганізаваў Ін-тпрафес. хвароб (Петраград). Аўтар прац па прафес. гігіене і сац. страхаванні.
адзін з лідэраў аўстр. і герм. сацыял-дэмакратыі, тэарэтык аўстр. марксізму. У 1907—15 15 рэдактаргерм.с.-д. газеты «Vorwärts» («Наперад»). У працы «Фінансавы капітал» (1910) даў тэарэт. аналіз імперыялізму. У 1918—22 адзін з лідэраў Незалежнай с.-д. партыі, потым Аб’яднанай с.-д. партыі, прапаведаваў тэорыю арганізаванага капіталізму. У 1923, 1928—29 міністр фінансаў ва ўрадзе Веймарскай рэспублікі. Пасля прыходу да ўлады фашыстаў эмігрыраваў у Швейцарыю, Францыю. У 1941 урад «Вішы» выдаў яго гестапа. Памёр у турме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛІ́НКА (Glinka) Станіслаў (н. 6.12.1914, в. Янкі Млодэ Астралэнцкага ваяв., Польшча),
польскі мовазнавец. Д-рфілал.н. (1957). Скончыў Варшаўскі ун-т (1950). У 1957—84 у Ін-це славяназнаўства Польскай АН (з 1972 заг. аддзела бел. мовы). Гал. кірункі навук. дзейнасці — бел. і польск. дыялекталогія, мова бел. фальклору. Сааўтар і рэдактар «Атласа ўсходнеславянскіх гаворак Беласточчыны» (т. 1—3, 1980—93), прысвечанага фанетыцы і марфалогіі гэтых гаворак.
Тв.:
O gęzyku białoruskich pieśni ludowych // Federowski M. Lud białoruski. Warszawa, 1969. Т. 7.