СЯМА́ШКА Сцяпан Пятровіч (27.7.1898, в. Барылы Полацкага р-на Віцебскай вобл. — 23.9.1965),
бел. пісьменнік. Брат М.Сямашкі. Вучыўся ў Камуніст. ін-це журналістыкі ў Мінску (1932). У 1921—26 на парт. рабоце ў Полацку, у 1926—29 рэдактар газ. «Чырвоная Полаччына», з 1930 супрацоўнік час. «Шляхі калектывізацыі», газет «Калгаснік Беларусі», «Звязда». У 1945—46 адказны сакратар Камісіі па гісторыі Вял.Айч. вайны. Друкаваўся з 1926. Аўтар вершаў, апавяданняў, аповесці «Пад панскай пятой» (не скончана). Кн.апавяд. «Пералом» (1932) прысвечана калектывізацыі.