горад на ПдЗ Іспаніі; у Андалусіі, на беразе Кадыскага зал. Атлантычнага акіяна. Адм. ц.правінцыі Кадыс. Засн. каля 800 да н.э. фінікійцамі пад назвай Гадэс. 154 тыс.ж. (1991).
Вузел чыгунак і аўтадарог. Марскі порт. Аэрапорт. Прам-сць: авіяц., суднабуд., рыбакансервавая, тытунёвая, тэкстыльная. Арх. помнікі 13—18 ст.: крапасныя сцены (17 ст.), сабор Санта-Крус (13 ст., перабудаваны ў 17 ст.), царква Санта-Куэва (канец 18 ст.; размалёўкі 1793—95, Ф.Гоя). Музеі. Ваенна-марская база.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТАНУ́ (Cotonou),
горад на Пд Беніна. Адм. ц. Атлантычнай правінцыі. Узнік у 1-й пал. 19 ст. 1060,3 тыс.ж. (1992, з прыгарадамі). Месца знаходжання парламента, мін-ваў і Вярх. суда краіны. Порт на Гвінейскім зал.(вываз ядраў пальмавых арэхаў і пальмавага алею, копры, кавы, бавоўны). Чыг. станцыя. Аэрапорт. Гал.эканам. цэнтр краіны. Прам-сць: харчасмакавая, тэкст., дрэваапрацоўчая. Разьба па дрэве, пляценне кошыкаў і інш. саматужныя промыслы. ЦЭС. Бат. сад. За 15 км на Пнун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МСЦІСЛА́ЎСКАЯ ПРАВІ́НЦЫЯ,
адм.-тэр. адзінка ў Магілёўскай губ. ў 1772—76. Цэнтр — г.Мсціслаў. Паводле ўказа ад 22.7.1773 падзялялася на Мілаславіцкі, Мсціслаўскі і Чэрыкаўскі пав.Пл. каля 790 тыс.дзес., 22 мястэчкі (каля 12 тыс.чал.), 153 сялы, 1182 вёскі (каля 146,6 тыс.чал.). На тэр.правінцыі былі 33 староствы, буйнейшыя з іх — Крычаўскае (2091 дым, 20,7 тыс.чал., 249 922 дзес. зямлі) і Хіславіцкае (301 дым, 2,9 тыс.чал., 11 371 дзес. зямлі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МСЦІСЛА́ЎСКІ ПАВЕ́Т,
адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1773—1924. Цэнтр — г.Мсціслаў. Утвораны 2.8.1773 у складзе Мсціслаўскай правінцыі, з 2.4.1777 — у Магілёўскай губ. 12.12.1796 уключаны ў Беларускую губ. З 27.2.1802 зноў у Магілёўскай губ. з аднаўленнем папярэдніх межаў. Пл. каля 2,5 тыс.км². Нас. на 1883 было 63 тыс.чал. 2.2.1919 М.п. разам з Магілёўскай губ. уключаны ў РСФСР (з 26.4.1919 у складзе Смаленскай губ.). 3.3.1924 М.п. у паменшаных межах вернуты БССР, 20.6.1924 скасаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУСА́Н,
горад на ПдУПаўд. Карэі, на беразе Карэйскага праліва. Адміністрацыйна прыраўнаваны да правінцыі. Ўзнік, верагодна, у першых ст.н.э. пад назвай Кая (Карак). 3830 тыс.ж. (2000). Найбуйнейшы порт краіны, вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Буйны прамысл.цэнтр.Прам-сць: маш.-буд., у т. л.вытв-сць суднавых рухавікоў і аўтамабіляў; металургічная, ваенная, радыё- і эл.-тэхнічная, хім., тэкст., харч., буд. матэрыялаў. Метрапалітэн (з 1983). База рыбалоўства. 2 ун-ты. Музеі. Паблізу — АЭС, марскія курорты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНКУ́ВЕР (Vancouver),
горад на ПдЗ Канады, у правінцыі Брытанская Калумбія. Размешчаны на беразе зал. Барард Ціхага ак., каля граніцы з ЗША. Засн. ў 1886. Названы ў гонар англ. мараплаўца Дж.Ванкувера. 1602,5 тыс.ж. (1991). Порт на Ціхім ак. (вываз пшаніцы, лесаматэрыялаў, каляровых металаў, нафтапрадуктаў). Канцавая станцыя 2 трансканадскіх чыгунак. Буйны прамысл. і гандл.-фін.цэнтр.Лесаапр., харчасмакавая (вінакурэнне, піваварэнне), суднабуд. прам-сць, вытв-сць абсталявання для лясной і горназдабыўной прам-сці. Нафтаперапрацоўка, металаапрацоўка. Рыбалоўства. 2 ун-ты. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРАШЧА́ГІН (Аляксандр Леапольдавіч) (н. 12.2.1949, г. Архангельск, Расія),
бел. мастак кіно, жывапісец. Скончыўшы Усесаюзны ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1977), працуе на кінастудыі «Беларусьфільм». Аформіў маст. Фільмы «Чужая вотчына» (1980, з Я.Ігнацьевым), «Філіял» (1987), «Д’ябал» (1990), «Кветкі правінцыі» (1995) і інш., мультфільмы «Капрычыо» (1986), «З днём нараджэння!» (1996, аўтар сцэнарыя і рэжысёр), спектакль «Запіскі вар’ята» (Тэатр-студыя кінаакцёра, 1980). Жывапісным яго работам уласцівы глыбокі псіхалагізм («Аўтапартрэт», «Журба», абедзве 1994), рысы стараж. абраза («Замілаванне», 1996, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЕ́НТ (Флавій) (Flavius Valens; каля 328, Цыбалы, рым. правінцыя Панонія, цяпер г. Вінкаўцы, Харватыя — 9.8.378),
рымскі імператар з 364. Быў абвешчаны ў Канстанцінопалі Аўгустам і суправіцелем свайго брата Валентыніяна I; правіў ва ўсх.ч. Рымскай імперыі. У 367—369 перамог готаў на Ніжнім Дунаі, у 370—378 знаходзіўся ва ўсх.правінцыі, вёў войны з перс. царом Шапурам II. У 376 дазволіў вестготам, якіх выцеснілі гуны, пасяліцца ў рым.прав. Мёзія. У Адрыянопальскай бітве 378 войскі Валента пацярпелі паражэнне ад вестготаў, сам Валент загінуў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНА́Т (Banat),
гістарычная вобласць у Паўд.-Усх. Еўропе, паміж Трансільванскімі Альпамі на У, рэкамі Ціса на З, Мурэш на Пн, Дунай на Пд. На пач. нашай эры тэр. Баната ўваходзіла ў склад рым.правінцыіДакія. З 1028 пад уладай Венг. каралеўства. Да 16 ст. заваяваны Асманскай імперыяй. Паводле Пажаравацкіх мірных дагавораў 1718 Банат перайшоў да Аўстрыі (пазней Аўстра-Венгрыі). Паводле Трыянонскага мірнага дагавора 1920 2/3 яго тэрыторыі адышлі да Румыніі, амаль ⅓ — да Югаславіі, землі вакол г. Сегед — да Венгрыі.
рымскі імператар з 270. Ілірыец з Паноніі. Служыў у рым. арміі, пры імператару Клаўдзію II начальнік конніцы, пасля яго смерці абвешчаны імператарам. Аўрэліян вярнуў амаль усе страчаныя раней правінцыі і аднавіў межы Рым. імперыі: адкінуў готаў за Дунай, выцесніў алеманаў з Рэцыі і Італіі (але страціў Дакію). Правёў грашовую рэформу; у 273 задушыў у Рыме рух манетарыяў (работнікаў манетнага двара). Імкнуўся да неабмежаванай улады. Забіты змоўшчыкамі ў час падрыхтоўкі да парфянскага паходу.