СУ́КУР,
горад у цэнтр. частцы Пакістана, на р. Інд, у правінцыі Сінд. Каля 250 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд., металаапрацоўчая, тэкст., харчовая; прадпрыемствы па перапрацоўцы с.-г. прадукцыі (бавоўнаачышчальныя, мукамольныя і інш.). ЦЭС. Саматужныя промыслы і рамёствы: ручное дыванаткацтва, разьба па дрэве, вышыванне, вытв-сць маст. вырабаў з тэкстылю, скуры, металаў, вырабнога каменю (оніксу). Каля С. — асн. плаціна разгалінаванай ірыгацыйнай сістэмы.
т. 15, с. 261
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)