надатрад вымерлых малюскаў класа галаваногіх. Існавалі ў ардовіку — трыясе. Каля 20 родаў. Рэшткі выяўлены ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі трапляюцца ў верхнедэвонскіх адкладах Прыпяцкай упадзіны.
Мелі прамую, радзей сагнутую вонкавую ракавіну дыям. да 3 см, у якой знаходзілася мяккае цела. Жылі ў морах, вялі рухомы спосаб жыцця. Цікавыя для вывучэння эвалюцыі галаваногіх малюскаў як продкаў аманітаў і белемнітаў.
Да арт.Бактрытаідэі: рэшткі малюска з роду Bactrites (выгляд з брушнога боку; павялічана ў 2 разы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯ́ЗЫНКА,
гарадзішча 2—5 ст.штрыхаванай керамікі культуры каля в. Вязынка Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. Пляцоўка ўмацавана валам, абарончай драўлянай сцяной (за час існавання тройчы аднаўлялася пасля пажараў), зпаўн.-зах.боку — ровам. У 2 будаўнічых гарызонтах выяўлены ямы-паграбы і рэшткі драўляных жытлаў: у ніжнім — вял. 3-камернага з падковападобным агнішчам, у верхнім — верагодна, жытлаў слупавой канструкцыі.
Знойдзены фрагменты глянцаванага і падглянцаванага посуду, рабрыстых і слоікападобных пасудзін, жал. прылады працы, гліняныя прасліцы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́МБСКІ (Dąbski) Ян (4.4.1880, с. Кукізава Львоўскай вобл., Украіна — 5.6.1931),
польскі паліт. дзеяч, журналіст. У 1-ю сусв. вайну ў польскіх легіёнах. У 1919—30 пасол польскага сейма. У 1920—21 нам. міністра замежных спраў Польшчы, старшыня польскай дэлегацыі на мірных рус.-ўкр.-польскіх перагаворах у Мінску і Рызе. 18.3.1921 падпісаў з польскага бокуРыжскі мірны дагавор 1921, паводле якога Зах. Беларусь адыходзіла да Польшчы. Адзін з лідэраў Польскай нар. партыі «Вызволене». Аўтар успамінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛОНГ-А́ЙЛЕНД (Long Island),
нізінны востраў у Атлантычным ак. каля берагоў ЗША, паблізу вусця р. Гудзон. Тэрыторыя ЗША. Аддзелены ад мацерыка пратокай Іст-Рывер і аднайменным пралівам. Пл. 4,5 тыс.км², даўж. каля 200 км, шыр. да 37 км. Складзены з рыхлых марскіх і ледавіковых адкладаў. Паверхня нізінная, выраўнаваная, збоку акіяна шматлікія пясчаныя косы. У зах.ч. — раёны Нью-Йорка Бруклін і Куінс, на астатняй тэрыторыі пераважна дачныя пасёлкі, паркі, пляжы. Адкрыты ў 1609 англ. мараплаўцам Г.Гудзонам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭГРЭ́С (ад лац. regressus вяртанне, рух назад),
тып развіцця, для якога характэрны пераход ад вышэйшага да ніжэйшага, ад складанага да простага. Уключае працэсы дэградацыі, застою, паніжэнне ўзроўню арганізацыі, страту здольнасці выконваць пэўныя функцыі, вяртанне да аджылых формаў і структур. Р. і прагрэс — супрацьлеглыя паняцці, але паміж імі існуе складаная шматбаковая сувязь: з аднаго боку, асобныя рэгрэсіўныя змены могуць адбывацца ў межах агульнага прагрэс. развіцця; з другога — у межах рэгрэсіўнага развіцця сістэмы асобныя яе часткі могуць захоўваць прагрэс. кірунак развіцця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫЯНЕ́І (Cyanea),
род медуз атр. дыскамедуз кл. сцыфоідных. Некалькі відаў. Пашыраны ў паўн.ч. Атлантычнага і Ціхага ак., у морах Паўн. Ледавітага акіяна.
Дыям. парасона ад некалькіх сантыметраў да 2 м. Афарбоўка цела звычайна яркая, парасон бураваты або малінавы. З ніжняга боку парасона звісаюць доўгія (да 40 м), сабраныя ў 8 пучкоў шчупальцы зжыгучымі клеткамі і тонкія махрыстыя ротавыя лопасці кармінавага або малінавага колеру. Ёсць паліплоіднае пакаленне. Гл. таксама Медузы. Іл.гл. да арт.Сцыфоідныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНА́НАВЫ,
позназімовы сорт яблыні селекцыі Бел.НДІ пладаводства. Выведзены скрыжаваннем сартоў Бабушкіна і Банан зімовы. Раянаваны з 1967 па ўсіх садовых зонах рэспублікі.
Дрэва моцнарослае з прыўзнята-круглаватай кронай. Плоданашэнне пачынае на 5—6-ы год пасля пасадкі. Сорт зімаўстойлівы, сярэднеўстойлівы да паршы, сярэднеўрадлівы. Плады сярэдняй велічыні (100—120 г), пляската-круглаватыя, саламяна-жоўтага колеру з лёгкім загарам з сонечнага боку. Мякаць шчыльная, сакаўная, прыемнага кісла-салодкага смаку. Дэсертны, спажываецца ў свежым выглядзе, захоўваецца больш за 200 сутак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖЗЕМНАМО́РСКІ ГЕАСІНКЛІНА́ЛЬНЫ ПО́ЯС,
адзін з найбуйнейшых рухомых паясоў зямной кары, які раздзяляе Усх.-Еўрапейскую, Сібірскую, Кіт.-Карэйскую і Паўд.-Кітайскую платформы з аднаго боку і Афрыкана-Аравійскую і Індастанскую — з другога. М.г.п. цягнецца праз усю Еўразію ад Гібралтарскага праліва на З, уключаючы б.ч.Зах. і Паўд. Еўропы, Міжземнае м., Паўн. Афрыку, Паўд.-Зах. Азію і Інданезійскі архіпелаг, дзе М.г.п. сучляняецца зЦіхаакіянскім геасінклінальным поясам. Да М.г.п. адносяцца: герцынская (варысцыйская) складкавая вобласць Зах. і Цэнтр. Еўропы (гл.Герцынская складкавасць), Альпійская геасінклінальная вобласць і Інданезійская складкавая вобласць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНЯ́ТА (7—1264),
вялікі князь ВКЛ [1263—64], пляменнік (сын сястры) Міндоўга. Упершыню згадваецца ў лівонскай «Старэйшай рыфмаванай хроніцы» ў сувязі з падзеямі 1260—61, калі Жамойць пазбавілася часовай залежнасці ад крыжакоў і перайшла пад уладу Міндоўга. Т. быў яго намеснікам у Жамойці і адным з найбліжэйшых дарадцаў, ідэолагам сумеснай барацьбы ўсіх балцкіх народаў супраць Тэўтонскага ордэна. Адзін з арганізатараў забойства Міндоўга ў 1263, пасля чаго атрымаў велікакняжацкую ўладу. Сутыкнуўшыся з прэтэнзіямі на ўладу збоку полацкага кн.Таўцівіла, забіў яго. Неўзабаве сам быў забіты змоўшчыкамі — прыхільнікамі Міндоўга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКАГА АКРУГО́ВАГА СУДА́ БУДЫ́НАК,
помнік эклектычнай архітэктуры. Пабудаваны ў Гродне ў 1884. Трохпавярховы цагляны будынак на высокім цокалі. Зпаўд.боку да яго прымыкае 2-павярховае крыло. Насычаны арх.-пластычны дэкор уключае руст, прафіляваныя філёнгі з гірляндамі, лучковыя сандрыкі, арнаментальныя паясы меандра і дубовых галінак. Па баках фасада над прафіляваным карнізам з сухарыкамі пастаўлены лучковы і прамавугольны атыкі. Бакавы ўваход вылучаны рызалітам з балконам. На дваровым фасадзе выступаюць глыбокія рызаліты лесвічнай клеткі і тарцовых залаў.