КІПРЫЯНУ́ ((Kyprianu) Спірас) (н. 28.10.1932, г. Лімасол, Кіпр),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Рэспублікі Кіпр. Атрымаў юрыд. і эканам. адукацыю ў Вялікабрытаніі. Удзельнік заключэння Цюрыхска-Лонданскіх пагадненняў 1959 пра незалежнасць Кіпра. У 1960—72 міністр замежных спраў. У 1976 заснаваў і ўзначаліў Дэмакр. партыю. У 1976—77 старшыня палаты прадстаўнікоў. У 1977—88 прэзідэнт Рэспублікі Кіпр. Актыўны ўдзельнік руху недалучэння, выступаў супраць акупацыі паўн.ч. Кіпра тур. войскамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАТЫФІКА́ЦЫЯ,
1) у міжнародным праве — афіц. паведамленне мін-вам замежных спраў, дыпламат. прадстаўніцтвам, міжнар. арг-цыяй або яе службовай асобай праз накіраванне ноты або інш. дакумента, дзе выкладаецца пункт гледжання дзяржавы па якім-н. міжнар. пытанні, паведамляецца пра якія-н. паліт. факты або падзеі.
2) Пісьмовае паведамленне вэксалетрымальнікам (вэксалядаўцам) індасанту пра тое, што вэксаль застаўся неакцэптаваны або неаплачаны. Невыкананне Н. цягне для індасанта пэўныя прававыя вынікі (гл.Індасамент).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗМО́ЎНІК,
даведачнае кніжнае выданне, прызначанае для зносін на замежных мовах у розных жыццёвых сітуацыях. Пабудаваны ў выглядзе тэматычна аб’яднаных рэплік рознага тыпу і найб. частотнай агульнаўжывальнай лексікі. Бывае двух- («Руска-беларускі размоўнік» А.Я.Міхневіча, 1991; «Англа-беларускі размоўнік» Міхневіча і Н.М.Навічэнка, 1992) і шматмоўны («Ілюстраваны англа-французска-нямецка-рускі размоўнік Сольмана», 1991). Можа выкарыстоўвацца ў якасці падручніка для першапачатковага вывучэння замежнай мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДЖО́РНАЛ ОВ БЕЛАРА́ШН СТА́ДЫЗ»
(«The journal of Byelorussian studies», «Часопіс беларускіх даследаванняў»),
часопіс Англа-беларускага т-ва ў Вялікабрытаніі. Выдаваўся ў 1965—88 у Лондане на англ. мове 1 раз у год. Рэдактары А.Макмілін (1965—71), Дж.Дзінглі (1972—79), П.Мэё (1980—88). Распаўсюджваўся ва універсітэцкія і грамадскія б-кі, навук. ўстановы, суполкі, т-вы ў Англіі, ЗША, Канадзе, Ізраілі, Германіі, Польшчы і інш. краінах Усх. Еўропы, а таксама на Беларусі (да пач. 1990-х г. знаходзіўся ў спецсховах). Дасылаўся індывід. падпісчыкам. Друкаваў працы бел. даследчыкаў на эміграцыі і замежных вучоных па гісторыі Беларусі, беларусазнаўстве, бел. культуры. літаратуразнаўстве, мовазнаўстве і інш. Публікацыі часопіса вызначаюцца грунтоўнай крыніцазнаўчай базай, выкарыстаннем шматлікіх дакументаў па гісторыі Беларусі з архіваў і б-к на Захадзе, даследаванняў, зробленых на Беларусі. У 1972—79 друкаваў «выбраную беларускую бібліяграфію» (складальнік А.Надсон) публікацый пра Беларусь замежных аўтараў і даследчыкаў на Беларусі, навук. працы ін-таў гісторыі, л-ры і мовазнаўства АН Беларусі. У раздзеле «Беларуская хроніка» (да 1980) асвятляў міжнар. дзейнасць Беларусі ў ААН, ЮНЕСКА, Міжнар. арг-цыі працы, эканам., рэліг. і грамадска-паліт. жыццё бел. дыяспары. Выйшаў 21 нумар у 6 т., у т. л. 2 здвоеныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВУКО́ВАЙ ІНФАРМА́ЦЫІ ПА ГУМАНІТА́РНЫХ НАВУ́КАХ АДДЗЕ́Л НАЦЫЯНА́ЛЬНАЙ АКАДЭ́МІІ НАВУ́К БЕЛАРУ́СІ,
рэспубліканскі цэнтр навук. інфармацыі ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук.Засн. ў 1971 на базе сектара зарубежнай гістарыяграфіі Беларусі (з 1968) Ін-та гісторыі АНБССР, да 1992 Аддзел навук. інфармацыі па грамадскіх навуках. Сектары (1999): інфармацыі па айч. гуманітарных навуках; інфармацыі па замежных гуманітарных навуках; аўтаматызацыі інфарм. дзейнасці. Асн. кірункі працы: выданне аператыўных тэматычных, інфарм.-аналітычных і рэфератыўных зб-каў па айч. і замежныхгуманіт. і сац. навуках; бягучая навуковая, ідэйна-паліт., сац.-эканам. і прагнастычная інфармацыя, якая датычыцца грамадазнаўчых і гуманіт. навук Рэспублікі Беларусь. З 1972 выдаваў «Навукова-рэфератыўны бюлетэнь (айчынная літаратура)» (105 вып.), з 1990 выдае навук.рэфератыўныя і тэматычныя зб-кі: «Культура і асоба: сацыякультурныя даследаванні ў Беларусі 1979—1990 гг.» (1990), «Права быць чалавекам», «Незалежнасць Беларусі: Актуальныя праблемы — шляхі іх вырашэння» (абодва 1993), «Беларусь на шляхах незалежнасці» (1994), «Свет. Развіццё. Справядлівасць (Матэрыялы агульнапалітычнай дыскусіі на 49-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН)», «Беларусь: гістарычны лёс народа і культуры» (абодва 1995), «Палітычныя партыі Беларусі», «Рынкавае рэфармаванне эканомікі Беларусі», «Еўропа сёння і заўтра» (усе 1996), «Экалагічныя і сацыякультурныя аспекты ўстойлівага развіцця», «Рынкавае рэфармаванне эканомікі Беларусі. Вып. 2» (абодва 1997) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІЛЕ́ЎСКІ (Мікалай Сямёнавіч) (10.12.1928, в. Макраны Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 14.12.1989),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1986), праф. (1989). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1954). З 1961 у Дзярж. б-цы БССР, з 1968 у Мінскім пед. ін-це замежных моў, з 1978 у Мінскім пед. ін-це. Даследаваў праблемы сучаснай бел.літ. мовы. Аўтар прац «Прадуктыўныя тыпы дзеясловаў у сучаснай беларускай мове» (1970) і «Дзеяслоўнае словаўтварэнне: Адыменныя суфіксальныя лексемы» (1985).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́РДЭНБЕРГ ((Hardenberg) Карл Аўгуст фон) (31.5.1750, Эсэнродэ, каля г. Гіфгорн, Германія — 26.11.1822),
нямецкі дзярж. дзеяч. Князь (1814). Да 1782 на дзярж. службе ў курфюрстве Гановер. У 1791—98 міністр Прусіі, кіраваў маркграфствамі Ансбах і Байройт. Міністр замежных спраў (1804—06 і 1807) і дзярж. канцлер Прусіі (1810—22). Урад Гардэнберга працягваў ліберальныя пераўтварэнні, распачатыя папярэднімі ўладамі (гл.Штайна—Гардэнберга рэформы). Удзельнік Венскага кангрэса 1814—15. Аўтар «Мемуараў» (т. 1—5, выд. 1877).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНІ КАМІТЭ́Т 1862—65,
спецыяльная дзярж. ўстанова, утвораная 2.10.1862 у Пецярбургу для распрацоўкі мерапрыемстваў па ліквідацыі нац.вызв. руху на Беларусі, у Літве і Правабярэжнай Украіне. У склад к-та ўваходзілі старшыня К-та міністраў кн. П.П.Гагарын (старшыня), шэф жандараў, міністры замежных спраў, ваенны, юстыцыі, унутр. спраў, фінансаў, нар. асветы, дзярж. маёмасці, обер-пракурор Сінода, у рабоце ўдзельнічалі віленскі і кіеўскі ген.-губернатары. Меў шырокія паўнамоцтвы. Скасаваны ў студз. 1865.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ДЭН (Eden) Роберт Энтані, лорд Эйван (Avon; 12.6.1897, Уіндлстан, графства Дарэм, Вялікабрытанія — 14.1.1977), дзяржаўны дзеяч Вялікабрытаніі, адзін з лідэраў Кансерватыўнай партыі. Адукацыю атрымаў у Ітане і Оксфардскім ун-це. У 1935—38, 1940—45, 1951—55 міністр замежных спраў, у 1939—40 міністр па справах калоній, у 1955—57 прэм’ер-міністр. Адзін з ініцыятараў англа-франка-ізраільскага ўварвання ў Егіпет у 1956. Пасля яго правалу вымушаны пайсці ў адстаўку. У 1961 атрымаў тытул лорда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРАСІ́МХА РА́О (Памулапурці Венката) (н. 28.6.1921, г. Карымнагар, Індыя),
індыйскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Бамбейскі і Нагпурскі ун-ты. Чл. Індыйскага нац. кангрэса. З 1957 дэпутат Заканад. асамблеі штата Андхра-Прадэш. У 1962—71 чл. урада, у 1971—73 гал. міністр штата Андхра-Прадэш. З 1977 чл.інд. парламента (Лок Сабхі). У 1980—85 і 1988—90 міністр замежных спраў Індыі. У 1991—96 прэм’ер-міністр Індыі.