ЯВЕ́ЛЬКІН Георгій Міхайлавіч (н. 5.5.1944, г. Кандалакша Мурманскай вобл., Расія),
бел. сацыёлаг. Д-р сацыялаг. н. (1994), канд.мед.н. (1973), праф. (1994). Скончыў Іркуцкі мед.ін-т (1967) і Вышэйшыя курсы КДБСССР у Мінску (1968). З 1968 у органах КДБ. З 1982 у Ін-це нац. бяспекі Рэспублікі Беларусь (у 1990—94 нач. кафедры сацыялогіі і псіхалогіі). З 1996 дырэктар сацыялаг. службы «Альхон». З 2000 дырэктар Ін-та сацыялогіі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па праблемах сацыялізацыі асобы, псіхалогіі і сацыялогіі працы, метадалогіі і методыцы вывучэння сацыялаг. і сац.-псіхал. характарыстык прафес. дзейнасці.
Тв.:
Социальные и социально-психологические аспекты формирования и развития личности оперативного сотрудника М., 1991;
Многомерное шкалирование в исследовании профессиональной социализации личности. Мн., 2002;
Методология, методика и логика изучения профессиональной социализации личности. Мн., 2004.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСЛАКО́Ў Аркадзь Дзмітрыевіч (Н. 27.6.1930, в. Іжанка Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне буд-ва і будматэрыялаў. Канд.тэхн.н. (1968). Акад.Міжнар. акадэміі інфарм. тэхналогій (1996). Засл. вынаходнік Беларусі (1992). Скончыў БШ (1954). У 1955—85 у буд., праектных, канструктарска-тэхнал. арг-цыях Беларусі. Адначасова ў БПІ (1956—69) і інш.ВНУ. З 1989 дырэктар Праектна-канструктарскага і тэхнал. бюро «Мінаўтапрама» СССР, з 1992 ген.дырэктарНВА «Будматэрыялы». Працы па тэхналогіі вытв-сці буд. вырабаў і канструкцый, уласцівасцях буд. матэрыялаў. З яго удзелам спраектаваны і пабудаваны шэраг буйных аб’ектаў рэспублікі.
Тв.:
Справочное пособие по вяжущим материалам, бетонам и арматуре. Мн., 1969 (у сааўт.);
Бетоны на связующих мономерах ФАМ. Мн., 1972;
Коррозионностойкие конструкции. Мн., 1972 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЮБА́РАЎ Аляксей Яфімавіч (14.3.1890, в. Белікі Віцебскага р-на — 6.4.1978),
бел. вучоны ў галіне пладаводства і селекцыі; заснавальнік навук. школы селекцыі пладовых культур. Д-рс.-г.н. (1966), праф. (1967). Скончыў 1-ы Маскоўскі ун-т (1924). З 1925 дырэктарБел. аддзялення Усерас. ін-та раслінаводства. Працаваў у БСГА, у 1935—41 у батанічным садзе АН Беларусі (у 1940—41 дырэктар). Навук. працы па пытаннях селекцыі і інтрадукцыі пладовых культур. Пад яго кіраўніцтвам упершыню (1932) праведзена народна-сартавое раянаванне і арганізавана сетка дзярж. пладовых гадавальнікаў. Аўтар 37 сартоў пладовых культур.
Тв.:
Сучасныя задачы навуковага садоўніцтва // Сялянская і лясная гаспадарка. 1930. Кн. 9. № 1;
Новое районирование плодовых и ягодных культур Белорусской ССР. Мн., 1962 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЮ́ЛЕР (Müller) Софус Ота (24.5.1846—24.2.1934),
дацкі археолаг. У 1892—1912 дырэктарНац. музея ў Капенгагене. У 1893—98 праводзіў раскопкі неалітычных помнікаў Даніі (к’екенмедынгаў), распрацаваў перыядызацыю бронзавага веку Даніі. Удасканаліў тэхніку правядзення археал. раскопак. Аўтар прац па дагістарычных культурах Еўропы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАГО́Й, Дрэгой (Dragoi, Drăgoi) Сабін (18.6.1894, г. Сэліштэ, Румынія — 31.12.1968), румынскі кампазітар, фалькларыст. Засл. дз. маст. Румыніі (1953). Чл.-кар. Акадэміі Румыніі (1953). Вучыўся ў Клужскай (1919—20), удасканальваўся ў Пражскай (1920—22) кансерваторыях. Праф. кансерваторый у Тымішаары (1924—42 і 1946—50, у 1925—43 таксама дырэктар) і Бухарэсце (1950—52). Дырэктар Опернага т-ра ў Тымішаары (1940—47), Ін-та фальклору ў Бухарэсце (1950—64). У творчасці апіраўся на рум.сял. песні. Сярод твораў: оперы «Напасць» (паст. 1928), «Пэкалэ» (паст. 1962); араторыі, кантаты; «Сельскі дывертысмент» для стр. аркестра (1928), канцэрт для фп. з аркестрам (1941); хар. творы, музыка да кінафільмаў. Відны даследчык рум. фальклору (запісаў каля 3000 нар. мелодый). Аўтар апрацовак нар. мелодый для фп. і голасу з фп., зборнікаў нар. песень (калядкі, дойны), артыкулаў. Дзярж. прэміі Румыніі 1950, 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІШЛІ́НСКІ Аляксандр Юльевіч (н. 6.8.1913, Масква),
расійскі і ўкр. вучоны ў галіне механікі. Акад.АН Украіны (1948) і Рас.АН (1960). Герой Сац. Працы (1961). Скончыў Маскоўскі ун-т (1935), выкладаў у ім. У 1948—55 дырэктар Ін-та матэматыкі АНСССР і праф. Кіеўскага ун-та, з 1964 дырэктар Ін-та праблем механікі АН УССР, з 1987 прэзідэнт Сусв. федэрацыі інж. арг-цый. Навук. працы па агульнай і прыкладной механіцы, механіцы дэфармавальных асяроддзяў, аўтаматыцы, тэорыі гіраскопаў, тэорыі пругкасці і пластычнасці, па гіраскапічных навігацыйных прыладах, аўтаномных сістэмах навігацыі рухомых аб’ектаў. Ленінская прэмія 1960, Дзярж. прэмія СССР 1981, Дзярж. прэмія Рас. Федэрацыі 1996.
Тв.:
Механика гироскопических систем. М., 1963;
Ориентация, гироскопы и инерциальная навигация. М., 1976;
Механика. Идеи, задачи, приложения. М., 1985, Прикладные задачи механики. Кн. 1—2. М., 1986;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯЙПУ́НСКІ Аляксандр Ільіч (7.12. 1903, с. Драглі, цяпер Польшча — 14.8.1972),
украінскі і расійскі фізік, стваральнік навук. школы фізікаў-ядзершчыкаў. Акад.АН Украіны (1934). Герой Сац. Працы (1963). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1926). З 1929 у Фізіка-тэхн. ін-це ў Харкаве (у 1932—37 дырэктар), з 1941 у Ін-це фізікі АН Украіны (у 1944—49 дырэктар). З 1952 у Фіз.-энергет. ін-це (г. Обнінск, Расія), адначасова з 1946 у Маскоўскім інж.-фіз. ін-це. Навук. працы па атамнай і ядз. фізіцы, ядз. тэхніцы. Разам з інш. ўпершыню ў СССР здзейсніў расшчапленне атамнага ядра паскоранымі часціцамі (1932). Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны ядз. рэактары-размнажальнікі на хуткіх нейтронах і даказана магчымасць расшыранага ўзнаўлення ў іх ядз. гаручага. Ленінская прэмія 1960.
Літ.:
К 75-летию А.И.Лейпунского // Атомная энергия. 1978. Т. 45, вып. 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЕ́ЛЬ (Néel) Луі Эжэн Фелікс (н. 22.11.1904, г. Ліён, Францыя),
французскі фізік. Чл. Парыжскай АН (1953), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1966), Лонданскага каралеўскага т-ва (1966). Замежны чл.АНСССР (1958). Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы (1928). З 1928 у Страсбурскім ун-це (з 1937 праф.), у 1945—76 у Грэнобльскім ун-це, адначасова ў 1956—70 дырэктар Цэнтра ядз. даследаванняў у Грэноблі, дырэктар (з 1954) і прэзідэнт (з 1970) Нац.політэхн. ін-та. Навук. працы па тэорыі магнетызму. Тэарэтычна абгрунтаваў існаванне антыферамагнетызму (1932) і т-ры, пры якой ён знікае (гл.Нееля пункт). Распрацаваў тэорыю антыферамагнетызму, стварыў агульную тэорыю ферытаў. У 2-ю сусв. вайну прапанаваў метад аховы караблёў ад магн.мін. Працы па палеамагнетызме спрыялі пацвярджэнню тэорыі дрэйфу кантынентаў і тэорыі тэктанічных пліт. Нобелеўская прэмія 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПО́Ў Вадзім Аляксандравіч (н. 5.7.1940, г. Дзямідаў Смаленскай вобл., Расія),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Скончыў Бел.ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1971), Мінскую ВПШ (1984). Працоўную дзейнасць пачаў у 1961 механікам саўгаса ў Алтайскім краі. З 1964 выкладчык Крычаўскага СПТВ-38, інструктар, заг. аддзела, 2-і сакратар Крычаўскага, 1-ы сакратар Краснапольскага райкомаў, інструктар Магілёўскага абкома ЛКСМБ. У 1972—76 і 1992—93 дырэктар саўгаса ў Краснапольскім, нам. старшыні калгаса ў Магілёўскім р-нах. З 1977 інструктар с.-г. аддзела ЦККПБ, 1-ы сакратар Асіповіцкага гаркома, заг.с.-г. аддзела, 2-і, 1-ы, сакратар Магілёўскага абкома КПБ. З 1993 нам.ген. дырэктара ВА «Магілёўаблаграснаб», з 1995 ген.дырэктар холдзінга «Аграмашсэрвіс». У 1999—2000 1-ы нам. міністра, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. З ліст. 2000 старшыня Палаты прадстаўнікоў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ЛІХ Сяргей Аляксандравіч (н. 13.2.1946, с. Мартыненка Кабяляцкага р-на Палтаўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны-эканаміст і гасп. дзеяч. Д-рэканам.н. (1993), праф. (2001). Засл. работнік прам-сці Беларусі (1991). Скончыў Краснаярскі політэхн.ін-т (1971), Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1983).
З 1978 на Смаргонскім з-дзе аптычнага станкабудавання (з 1985 ген.дырэктар). Адзін з арганізатараў бел.гуманіт. гімназіі ў Смаргоні (1991). З 1994 ген.дырэктарГуманіт. фонду СНД «Садружнасць». З 1998 у Бел.эканам. ун-це. Адзін з заснавальнікаў Міжнар. акадэміі па інтэграцыі навукі, адукацыі, сацыякультуры, тэхналогіі і вытв-сці («Кантэнант»), яе ганаровы прэзідэнт. Навук. працы па праблемах развіцця сац. сферы, выкарыстання аперацыйна-эканам. механізмаў кіравання і павышэння эфектыўнасці вытв. працэсу на прадпрыемствах.
Тв.:
Социальная сфера: регион и предприятие. Мн., 1993;
Оперативное управление заводом. Мн., 1993;
Операционный менеджмент. Мн., 2001 (разам з А.І.Гоевым).