[Дзяменцій Іванавіч; 4.6.1785 (або 1788), Мантаньёла, каля г. Лугана, Швейцарыя — 28.2.1845],
архітэктар. Прадстаўнік рускага ампіру. Ганаровы чл.Пецярб.АМ (з 1830). Па паходжанні італьянец. Вучыўся ў свайго бацькі архітэктара, потым у Міланскай АМ (1804—06). У 1810—32 працаваў у Расіі. Пасля пажару 1812 у Маскве аднавіў будынак ун-та (1817—19), перабудаваў будынкі Екацярынінскага ін-та (цяпер Цэнтральны домРас. Арміі), Апякунскага савета (цяпер АМН), жылы дом С.С.Гагарына (цяпер Ін-тсусв. л-ры імя Горкага), падмаскоўную сядзібу князёў Галіцыных Кузьмінкі (усе 1820-я г.) і інш. Архітэктура будынкаў вызначаецца манументальнасцю, урачыстай параднасцю. Майстар садова-паркавага мастацтва.
Літ.:
Белецкая Е.А., Покровская З.К. Д.И.Жилярди. М., 1980.
Д.Жылярдзі. Дом Луніных. Фрагмент фасада галоўнага корпуса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКУ́ШКА Герасім Васілевіч (3.3.1900, в. Паддубнае Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл. —6.1.1942),
бел. архітэктар. Скончыў Ін-тграмадз. інжынераў у Петраградзе (1918—24). З 1924 у трэсце Мінбуда (у 1931—33 тэхн. дырэктар). У 1936—41 гал. архітэктар Мінска. Асн. работы: у Мінску — будынкі АТС (не захаваўся), Цэнтр. рабочай паліклінікі па вул. Мяснікова, кінатэатра «Пралетарый» па вул. Савецкай (з В.Струевым, не захаваўся; усе 1930), жылы домАН Беларусі (1935, з С.Гейдукевічам), школа №4 па вул. Чырвонаармейскай (1936), 120-кватэрны жылы дом гарсавета па праспекце Скарыны (1937), будынак політэхн. тэхнікума (1938), гасцініца Бел.ваен. акругі (1939); будынак школы ў г. Барысаў Мінскай вобл. (1930), жылы домНКУС у Магілёве (1940) і ІНШ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЗЕРА,
вёска ў Уздзенскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і эксперым. базы. За 35 км на ПнУ ад г.п. Узда. 29 км ад Мінска, 26 км ад чыг. ст. Койданава, каля аўтадарогі Мінск—Слуцк. 817 ж., 322 двары (1996). Пякарня. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, амбулаторыя, Дом быту, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Петрапаўлаўская царква (2-я пал. 19 ст.). Брацкая магіла сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́МЕР Фёдар Аляксандравіч, бел. архітэктар канца 18 — пач. 19 ст.; прадстаўнік класіцызму. Мінскі губ. архітэктар. Асн. работы: перабудовы Мінскай ратушы, базыльянскага манастыра пад дваранскае вучылішча (1799), езуіцкай школы пад дом губернатара, езуіцкага калегіума пад адм. будынак, дом віцэ-губернатара (усе 1800), будынак губ. паштовай канторы (каля 1807) — усе ў Мінску; адм. будынак у Пінску; перабудова езуіцкага манастыра пад адм. будынак у Бабруйску (абедзве 1800) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖЭ́ВІЧЫ,
вёска ў Слонімскім р-не Гродзенскай вобл., каля р. Грыўда, на аўтадарозе Слонім—Ружаны. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 24 км на ПдЗ ад г. Слонім, 172 км ад Гродна, 15 км ад чыг. ст. Азярніца. 659 ж., 271 двор (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, Дом быту, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік архітэктуры — царква Раства Багародзіцы (19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЛЯ́РАЎКА,
вёска ў Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., каля аўтадарогі Жыткавічы—Калінкавічы; чыг. станцыя на лініі Калінкавічы—Лунінец. Цэнтр сельсавета. За 12 км на Пн ад г. Петрыкаў, 178 км ад Гомеля. 649 ж., 210 двароў (1999). Акц. т-вы «Аграпрамтэхніка» і «Петрыкаўснаб», раённае аб’яднанне «Сельгасхімія». Школа-сад, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Малітоўны дом хрысціян веры евангельскай. Каля вёскі адбылася Муляраўская аперацыя 1942.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗДЗЯ́ЛАВІЧЫ,
вёска ў Хатыніцкім с/с Ганцавіцкага р-на Брэсцкай вобл., на р. Бобрык, каля аднайм. вадасховішча. Цэнтр калгаса. За 26 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Ганцавічы, 272 км ад Брэста. 1825 ж., 540 двароў (2001). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Малітоўны дом хрысціян веры евангельскай. Брацкія магілы сав. воінаў і ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМЕ́ЛЬ,
вёска ў Столінскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 43 км на ПнУ ад г. Столін, 288 км ад Брэста, 50 км ад чыг. ст. Гарынь. 1179 ж., 404 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Малітоўны дом хрысціян веры евангельскай. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Свята-Міхайлаўская царква (1762). Каля вёскі могільнік зарубінецкай культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАЛІ́ЧАВА,
вёска ў Хойніцкім р-не Гомельскай вобл., на аўтадарозе Хойнікі—Оўруч (Украіна). Цэнтр сельсавета і эксперым. базы «Стралічава». За 7 км на Пд ад горада і 12 км ад чыг. ст. Хойнікі, 110 км ад Гомеля. 979 ж., 349 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі Малітоўны дом евангельскіх хрысціян-баптыстаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́НГБАРД Іосіф Рыгоравіч (18.1.1882, г. Бельск-Падляскі, Польшча — 3.1.1951),
архітэктар, адзін з заснавальнікаў сав. архітэктуры Беларусі. Засл. дз. маст. Беларусі (1934). Д-р архітэктуры (1939). Скончыў Пецярбургскую АМ (1914). У 1935—50 у Ленінградзе, выкладаў у АМ (з 1939 праф.); у Ін-це жывапісу, скульптуры і архітэктуры. Асн. работы: у Мінску — Дом урада Рэспублікі Беларусь, Дом афіцэраў, будынак Дзярж.акад.Вял.т-ра оперы і балета Беларусі (1936—37), гал. корпус АН Беларусі (1939); Магілёўскі Дом Саветаў. Адзін з аўтараў «Эскіза планіроўкі Мінска» і схемы генплана Гомеля (абодва 1944). Сярод інш. работ: жылыя дамы і стадыён імя Леніна ў С.-Пецярбургу (1934), помнік Т.Р. Шаўчэнку ў Харкаве (1935, з М. Манізерам) і інш.