птушка сям. крумкачовых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Еўропе, М. Азіі, часткова на Д. Усходзе і Цэнтр. Азіі. Насяляе пераважна мяшаныя і лісцевыя лясы, радзей хваёвыя. На Беларусі звычайны аселы і вандроўны від; трымаецца ў лясах з падлескам і маладняком.
Даўж. да 40 см, маса да 200 г.Апярэнне спіны і брушка рыжавата-карычневая; галава і горла шаравата-белыя, на галаве цёмныя падоўжаныя стракаціны; надхвосце белае, канцы крылаў і хвост чорныя; на крылах ярка-блакітныя пёры з вузкімі, чорнымі палоскамі; па баках ад дзюбы чорныя «вусы». Корміцца жалудамі, арэхамі ляшчыны, ягадамі, таксама насякомымі. У кладцы 5—7 (зрэдку да 10) яец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЛЮ́ШКА, соўка-сплюшка (Otus scops),
птушка роду совак сям. савіных атр. совападобных. Пашырана ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы. Жыве ў лісцевых і мяшаных лясах, парках, садах. Актыўная ўначы. На Беларусі рэдкі гнездавальны і пралётны від, занесена ў Чырв. кнігу. Зімуе ў тропіках Афрыкі і Паўд.-Зах. Азіі.
Даўж. да 22 см, маса да 100 г.Апярэнне спіны буравата-шэрае з рыжым адценнем, з цёмным падоўжным і папярочным малюнкам; брушка больш светлае, з цёмнымі падоўжнымі стракацінамі. Цэўка і плюсна апераныя, пальцы голыя. Гняздуе ў дуплах, старых гнёздах інш. птушак, у збудаваннях. Адкладвае да 7 яец. Корміцца насякомымі, павукамі, дробнымі птушкамі, мышападобнымі грызунамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЫЧЫ́,
начныя драпежныя птушкі сям. сапраўдных соў атр. совападобных. 5 родаў, 25 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Амерыцы, Афрыцы. Аселыя і вандроўныя птушкі. Жывуць у лясах. Гняздуюцца ў дуплах, пабудовах. На Беларусі 3 віды: С. дамавы (Athene noctua) — бел. назва сіпель; касманогі (Aegolius funereus) і сычык вераб’іны (Glaucidium passerinum), занесеныя ў Чырв. кнігу.
Даўж. да 29 см, маса да 190 г. Самкі буйнейшыя за самцоў. Апярэнне зверху бурае са светлымі плямкамі, на брушку белаватае з цёмнымі стракацінкамі. Крылы кароткія, закругленыя. Кормяцца пераважна мышападобнымі грызунамі, дробнымі птушкамі. Манагамы Адкладваюць 3—7 яец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРАЦЯ́НКІ (Acrocephalus),
род птушак сям. валасянкавых атр. вераб’інападобных. 27 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Аўстраліі. Жывуць у хмызняках і зарасніках чароту, трыснягу па берагах вадаёмаў, радзей у лясах ці садах. На Беларусі 6 відаў. Найб. пашыраны Ч.: балотная (A. palustris), барсучок (A. schoenobaenus), дроздападобная (A. arundinaces). Ч. вяртлявая (A. paludicola) занесена ў Чырв. кнігу.
Даўж. да 21 ем, маса да 35 г (Ч. дроздападобная). Апярэнне зверху рыжавата-бурае, знізу белае з бурым адценнем. Дзюба доўгая, вострая, каля яе асновы шчацінкі. Нясуць 3—6 яец. Кормяцца насякомымі і іх лічынкамі, павукамі, чарвямі, дробнымі малюскамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧОРНАВАЛЛЁВІК (Calidris alpina),
птушка сям. бакасавых атр. сеўцападобных. Пашыраны пераважна ў арктычнай зоне Еўразіі і Паўн. Амерыкі. Жыве на вільготных лугах і балотах. На Беларусі рэдкі пралётны і залётны від, занесены ў Чырв. кнігу.
Даўж. да 23 см, маса да 57 г. Самкі буйнейшыя за самцоў. Апярэнне спіны чорна-бурае з шырокімі рыжымі верхавінкамі пёраў. Надхвосце бурае, падхвосце белае з ледзь прыкметнымі цёмнымі стракацінкамі. Брушка ў асн. белае, на пярэдняй частцы — вял. буравата-чорная пляма (адсюль назва). Валляк, грудзі і шыя белыя з падоўжнымі цёмнымі стракацінамі. Дзюба доўгая. тонкая, крыху загнутая ўніз. Нясе 3—5 яец. Корміцца дробнымі беспазваночнымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РКУТ (Aquila chrysaëtos),
драпежная птушка сям. ястрабіных атр. сокалападобных. Пашыраны ў лясных, горных і пустынных раёнах Еўразіі, Паўн. Афрыкі, Паўн. Амерыкі. На Беларусі вельмі рэдкі від, адзначаны ў Бел. Паазер’і і на Палессі. У час вандровак і пралёту трапляецца часцей. Занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Даўж. 80—95 см, размах крылаў да 2 м, маса да 6,5 кг. Самкі большыя за самцоў. Апярэнне цёмна-бурае, знізу святлейшае з дамешкам залаціста-рыжаватага колеру. Пер’е на патыліцы і ззаду шыі залаціста-жоўтае. Цэўка аперана да пальцаў. Дзюба і лапы дужыя, жоўтыя. Кіпцюры вялікія, чорныя. Гнёзды на высокіх дрэвах і скалах. Корміцца млекакормячымі, птушкамі, земнаводнымі, мярцвячынай. Выкарыстоўваецца як лоўчая птушка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАВО́КА (Troglodytes troglodytes),
птушка сям. валавокавых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Еўразіі, Паўн.-Зах. Афрыцы і Паўн. Амерыцы. Каля 40 падвідаў. На Беларусі трапляецца ўсюды, на Пд — часам зімой, пералётная. Жыве ў мяшаных і лісцевых захламленых ламаччам, зарослых крапівой лясах з густым падлескам. Нар. назвы валовае вока, блыха, блышка.
Адна з самых дробных птушак у фауне Беларусі. Даўж. каля 9,5 см, маса 8—11 г.Апярэнне спіны рыжавата- або карычнявата-бурае з чорнымі і бурымі папярочнымі палосамі, брушка больш светлае. Хвост кароткі, тарчма. Дзюба прамая, тонкая. Крылы кароткія, круглаватыя. Гнёзды шарападобныя (5—8) з бакавой уваходнай адтулінай. Двойчы за сезон нясе 5—7 яец. Корміцца насякомымі, павукамі, насеннем раслін, ягадамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕ́РБНІК (Falco columbarius),
птушка сям. сакаліных атр. сокалападобных. Пашыраны ў тайзе, лесатундры, часткова ў тундры Еўразіі і Паўн. Амерыкі. Па тэр. Беларусі праходзіць паўд. мяжа гнездавога арэала. Жыве ва ўсіх абласцях, акрамя Брэсцкай, часцей трапляецца ў Бел. Паазер’і на вял. вярховых балотах. Нар. назва галубятнік. Занесены ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь.
Даўж. цела 27—34 см, маса 160—250 г. Самкі большыя за самцоў. Крылы адносна кароткія, хвост доўгі. Апярэнне ў самцоў шызае, у самак дымчата-бурае, брушны бок белавата-рыжы з падоўжнымі стракацінамі, хвост паласаты. Корміцца пераважна дробнымі птушкамі. Гняздуецца на дрэвах у гнёздах інш. птушак, на зямлі, скалах, зрэдку будуе гняздо. Нясе 3—6 яец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎДО́ТКА (Burhinus oedicnemus),
птушка сям. аўдоткавых атр. сеўцападобных. Пашырана ў Еўропе, Сярэдняй і Паўд. Азіі, Паўн. Афрыцы. Рэлікт чацвярцічнага перыяду. На Беларусі вельмі рэдкі пералётны від, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення, занесены ў Чырвоную кнігу. Трапляецца пераважна ў паўд.-ўсх. частцы Палесся.
Птушка даўж. 40—45 см, маса да 440 г. Жыве на бязлесных пясчаных землях. Апярэнне шэра-пясочнае з чорнымі падоўжнымі стракацінамі, на бруху — белаватае. Ногі трохпальцыя. Прылятае ў сярэдзіне красавіка. Актыўная ноччу. Трымаецца парамі, восенню чародамі. Хутка бегае, выцягнуўшы шыю. Гнёзды на пяску. Нясе 2 жаўтавата-пясочнага колеру яйцы. Корміцца насякомымі, дробнымі яшчаркамі, грызунамі. Адлятае ў вер.—кастрычніку. Зімуе ў Афрыцы і на Пд Аравійскага п-ва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎСЯ́НКІ (Emberiza),
род птушак атр. вераб’інападобных. 39 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Афрыцы. На Беларусі гняздуюцца 4 віды: прасянка (Emberiza calandra), аўсянка садовая (Emberiza hortulana), аўсянка звычайная (Emberiza citrinella), аўсянка чаротавая (Emberiza schoeniclus). Прасянка і аўсянка садовая занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Даўж. цела да 22 см, маса да 64 г.Апярэнне бураватае і карычняватае. Дзюба кароткая, канічная, верхняя палавіна якой няшчыльна прылягае да ніжняй. Жывуць на лугах, у хмызняках, чаротавых зарасніках і ў лесе. Гнёзды адкрытыя, на зямлі або на высокіх кустах. Нясуць 2—6 яец. За год 1—2 патомствы. Кормяцца насякомымі і насеннем.
Аўсянкі: 1 — звычайная (а — самка; б — самец); 2 — садовая; 3 — чаротавая (а — самец; б — самка); 4 — прасянка.