ГАРДО́Н (Валерый Сяргеевіч) (н. 3.3.1945, г. Падольск Маскоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне матэм. і тэхн. кібернетыкі. Д-рфіз.-матэм.н. (1995). Чл. Нью-Йоркскай АН (1995). Скончыў БДУ (1967). З 1967 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі. Навук. працы па метадах і праграмах рашэння задач тэорыі раскладаў і экстрэмальных камбінаторных задач. Распрацаваў эфектыўныя метады рашэння задач тэорыі раскладаў для аднастайных дэтэрмінаваных сістэм абслугоўвання.
Тв.:
Теория растений. Одностадийные системы. М., 1984 (разам з В.С.Танаевым, Я.М.Шафранскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРО́НА (Garonne),
рака ў Францыі і Іспаніі. Даўж. 647 км, пл.бас. 56 тыс.км². Пачынаецца ў Пірэнеях, цячэ па Гаронскай нізіне. Асн. прытокі: Саў, Жэр, Баіз (з Пірэнеяў), Тарн, Ло, Дардонь (з Цэнтр. Французскага масіву). Упадае ў Біскайскі заліў, утварае (разам з р. Дардонь) эстуарый Жыронда. Вясенне-летняя паводка. Сярэдні расход вады каля 680 м³/с. Суднаходства на 190 км (частка воднай сістэмы, якая злучае Біскайскі заліў з Міжземным м.). Выкарыстоўваецца для арашэння. Вадасховішча. ГЭС. На Гароне — гарады Тулуза, Ажэн, марскі порт Бардо.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́РУС (Іван Іосіфавіч) (н. 1.8.1903, станіца Каняўская Краснадарскага краю, Расія — 28.10.1995),
савецкі вучоны ў галіне аграноміі. Д-рс.-г.н., праф. (1947). Скончыў Кубанскі с.-г.ін-т (1925). З 1930 у Паўн.-Каўказскай практычнай с.-г. акадэміі, з 1934 у Кубанскім, Кішынёўскім і Стаўрапольскім с.-г. ін-тах. У 1955—78 у Бел. аграрным тэхн. ун-це. Навук. працы па асваенні новых алейных культур, удасканаленні тэхналогіі вырошчвання азімых збожжавых.
Тв.:
Перезимовка и продуктивность озимых хлебов. М., 1970 (разам з П.А.Забазным, І.І.Коўтунам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ХАЎ (Фёдар Дзмітрыевіч) (19.2.1906, г. Чэркеск, Расія — 30.3.1980),
бел. матэматык. Акад.АН Беларусі (1966), д-рфіз.-матэм.н., праф. (1943). Скончыў Казанскі ун-т (1930). З 1953 у Растоўскім ун-це. У 1961—76 у БДУ. Навук. працы па краявых задачах аналітычных функцый і сінгулярных інтэгральных ураўненнях. Даў закончанае рашэнне асн. краявой задачы аналітычных функцый, т.зв. задачы Рымана.
Тв.:
Краевые задачи. [3 изд.) М., 1977;
Уравнения типа свертки. М., 1978 (разам з Ю.І.Чэрскім).
Літ.:
Ф.Д.Гахов // Успехи математических наук. 1976. Т. 31, вып. 4.
амерыканскі фізік-тэарэтык. Чл.Нац.АН ЗША (1960). Скончыў Масачусецкі тэхнал.ін-т (1951). У 1952—54 у Чыкагскім ун-це, з 1954 у Каліфарнійскім тэхнал. ін-це (з 1956 праф.). Навук. працы па квантавай тэорыі поля і фізіцы элементарных часціц. Увёў паняцце дзіўнасці (1953) і адкрыў закон яе захавання (незалежна ад К.Нішыджыма). Разам з Р.Фейнманам распрацаваў тэорыю слабых узаемадзеянняў (1958), прапанаваў сістэматыку элементарных часціц (1961), выказаў гіпотэзы аб кварках (1964) і глюонах (1973). Нобелеўская прэмія 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАФО́БНЫ ЦЭМЕ́НТ,
прадукт тонкага здрабнення партландцэментнага клінкеру (гл.Партландцэмент) разам з гіпсам і гідрафобнымі (воданепрымальнымі) дабаўкамі (асідол, мыланафт, алеінавая к-та і інш.). Дабаўкі (0,1—0,3% ад масы цэменту) утвараюць на паверхні яго часціц тонкія гідрафобныя плёнкі (гл.Гідрафільнасць і гідрафобнасць), якія змяншаюць яго гіграскапічнасць і прадухіляюць ад псавання пры працяглым захоўванні нават у вільготных умовах. Бетоны і растворы на гідрафобным цэменце вызначаюцца меншым водапаглынаннем, большай марозаўстойлівасцю і воданепранікальнасцю, чым на звычайным цэменце. Выкарыстоўваюцца ў аэрадромным і дарожным буд-ве, для абліцоўкі будынкаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІМН ДЗЯРЖА́ЎНЫ,
афіцыйная ўрачыстая песня, якая разам з гербам дзяржаўным і сцягам дзяржаўным з’яўляецца сімвалам дзяржавы. Выконваецца ў асабліва ўрачыстых выпадках (агульнанац. святы, афіц. цырымоніі і інш.). У Рэспубліцы Беларусь у якасці Гімна дзяржаўнага дзейнічае Гімн дзярж.БССР (тэкст М.Клімковіча, музыка Н.Ф.Сакалоўскага), зацверджаны Указам Прэзідыума Вярх. Савета БССР 24.9.1955. З набыццём статуса суверэннай дзяржавы ў 1991 прынята рашэнне аб падрыхтоўцы новага тэксту і музыкі Гімна дзяржаўнага Рэспублікі Беларусь, якія адлюстроўвалі б спрадвечнае імкненне бел. народа да свабоды і незалежнасці, да ідэалаў гуманізму, дабра і справядлівасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́РГЕЛЬ (Сяргей Сяргеевіч) (н. 12.2.1944, в. Цімошкава Міёрскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. фізік. Д-р фізіка-матэм. н. (1992), праф. (1997). Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1968). З 1974 у Гомельскім дзярж. ун-це. Навук. працы па оптыцы, магнітаоптыцы і фізіцы крышталёў. Пабудаваў тэорыю аптычных з’яў у магнітаўпарадкаваных крышталях з улікам іх анізатрапіі, гіратрапіі, паглынання і падрашотачнай структуры.
Тв.:
Поляризация электромагнитных волн в поглощающих магнитоупорядоченных кристаллах (разам з Б.В.Бокуцем) // Кристаллография. 1980. Т. 25. № 1;
Чётный эффект Фарадея в магнитоупорядоченных кристаллах // Докл.АНБССР. 1982. Т. 26. № 10.
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1973), праф. (1979). Скончыў Закаўказскі ін-т інжынераў чыг. транспарту (1932), Усесаюзны завочны фін.ін-т (1940). З 1949 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі, у 1959—91 у Ін-це эканомікі АН Беларусі. Даследуе праблемы фін.-крэдытных адносін.
Тв.:
Очерки развития финансов и кредита в Белоруссии. Мн., 1970 (у сааўт.);
Белоруссия за десять пятилеток. Мн., 1982 (разам з Л.Ф.Герашчанка);
Экономика Белоруссии в период послевоенного возрождения. Мн., 1988 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЕБ УСЕ́ВАЛАДАВІЧ (1120-я г. — пасля 1173),
гродзенскі князь, сын кн.Усевалада Давыдавіча. Разам з братам Барысам Усеваладавічам атрымаў у спадчыну Гродзенскае княства, падпарадкаванае кіеўскаму кн. Усеваладу Ольгавічу. У 1144 з братам удзельнічаў у паходзе кіеўскага князя на галіцкага Уладзіміра Валадаравіча. У 1166 з дружынай па загадзе кіеўскага князя ахоўваў ад полаўцаў купецкія караваны (каля Канева), у 1167 і 1170 дапамагаў Мсціславу Ізяславічу, а ў 1173 з полацкімі, тураўскімі і пінскімі князямі і братам Мсціславам — Андрэю Багалюбскаму ў міжусобнай барацьбе за кіеўскі пасад.