геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997). Размешчаны за 1,4 км на Пн ад в. Забалацце Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. Назва ад былой в. Смольчыцы. 15 камлыг (даўж. больш за 3 м), з іх найб.даўж. 11,8 м, шыр. 6,2 м, выш. 7,8 м, у абводзе 23,7 м, аб’ём 303 м³, маса каля 802 т. Утварыліся ў выніку цэментацыі карбанатным растворам водна-ледавіковых пясчана-жвірова-галечных і пясчана-жвіровых з валунамі адкладаў, што чаргуюцца паміж сабой (магутнасць слаёў 0,1—1,5 м). С.к. — эталон карбанатных новаўтварэнняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́ЛАН,
рака ў Старадарожскім р-не Мінскай вобл., левы прыток р. Арэса (бас.р. Прыпяць). Даўж. 32 км. Пл. вадазбору 278 км². У верхнім цячэнні наз. Казённая канава. Пачынаецца за 4 км на ПнЗ ад в. Зялёная Дуброва, вусце за 1,6 км на ПнУ ад в. Баравікі. Цячэ па паўд.-зах.ч. Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Даліна на вял. працягу невыразная, у сярэднім цячэнні, каля в. Солан, трапецападобная. Пойма ў верхнім цячэнні адсутнічае, у сярэднім і ніжнім цячэнні двухбаковая, шыр. 200—500 м. Рэчышча ад вытоку на працягу 19,6 м каналізаванае, астатняе звілістае, шыр. 5—10 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАНКЕ́ВІЧ Гемел Міхайлавіч (8.3.1924, в. Сяліба Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 5.1.1962),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Харкаўскае танк. вучылішча (1944), Ташкенцкі юрыд.ін-т (1955). У Вял.Айч. вайну ў 1941—42 працаваў на з-дзе ў Ленінградзе, з 1944 на 1-м Укр. фронце. Камандзір танк. ўзвода мал. лейт. С. вызначыўся ў баях заг. Губен (Германія) у лютым 1945, калі ўзвод на чале з ім першы ўварваўся ў горад, экіпаж яго танка за 4 дні баёў знішчыў шмат баявой тэхнікі і жывой сілы ворага. Да 1951 у Сав. Арміі, потым на юрыд. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАПІ́ЧНЫ КЛІ́МАТ,
клімат трапічных шырот у Паўн. і Паўд. паўшар’ях Зямлі, як правіла, сухі і гарачы. Фарміруецца на працягу года пад уплывам абласцей павышанага ціску субтрапічных паясоў, пасатнай цыркуляцыі над акіянамі і дэпрэсіямі тэрмічнага паходжання над мацерыкамі. Адрозніваецца ўстойлівай перавагай малавоблачнага надвор’я, малой колькасцю ападкаў (звычайна менш за 200 ммза год), высокімі т-рамі паветра (ад 10 °C зімой да 35 °C летам). Тут знаходзяцца полюсы цяпла. Пераважаюць ландшафты пустынь і паўпустынь. У некат. класіфікацыях да Т.к. адносяць таксама клімат саваннаў (з рэзка выяўленым сухім зімовым і вільготным летнім сезонамі). Гл. таксама Пасатны клімат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭХНІ́ЧНЫЯ ІНСПЕ́КЦЫІ ПРА́ЦЫ,
спецыяльныя органы прафсаюзаў, якія ажыццяўлялі нагляд і кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы, правіл і норм па яе ахове. З утварэннем Камітэта па інспекцыі працы пры Мін-ве працы Рэспублікі Беларусь 11.4.1997 функцыі Т.і.п. перайшлі да дзярж. інспектараў працы, якім дадзены правы правяраць на аб’ектах наймальніка выкананне заканадаўства аб працы, становішча бяспекі і гігіены працы, ажыццяўляць праверкі мін-ваў і інш. органаў дзярж. кіравання, выканаўчых і распарадчых органаў і наймальнікаў, выдаваць наймальніку і службовым асобам адпаведныя прадпісанні аб устараненні парушэнняў, накладваць на іх штрафы за парушэнне заканадаўства і да т.п.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЖО́,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Обаль, за 42 км на Пн ад г. Гарадок. Пл. 0,59 км², даўж. больш за 3,1 км, найб.шыр. 320 м, найб.глыб. 12,6 м, даўж. берагавой лініі 7,7 км, пл. вадазбору 52,8 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 5—7 м, пад хмызняком, у верхняй ч. разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, участкамі забалочаныя. Пойма шыр. да 250 м. Дно ілістае, мелкаводдзе пясчанае. 2 астравы, агульнай пл. 0,2 га. Зарастае да глыб. 2 м. Упадаюць 2 ручаі, выцякае ручай у воз. Белае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛУ́-МУХАМЕ́Д (? — каля 1445),
хан Залатой Арды, заснавальнік Казанскага ханства. Унук Тахтамыша. У 1419—23 змагаўся за валоданне Узбекскім улусам, пацярпеў паражэнне, у 1423 уцёк у Балгарыю Волжска-Камскую. У 1426 з дапамогай вял. князя ВКЛВітаўта захапіў золатаардынскі прастол. З-за міжусобнай барацьбы ў 1437 вымушаны шукаць прытулак у г. Бялёў (цяпер у Тульскай вобл. Расіі). У 1438 пасяліўся са сваёй ардой на сярэдняй Волзе, дзе заснаваў Казанскае ханства. У 1439 і 1444—45 рабіў паходы на рус. землі. У 1445 разбіў маскоўскія войскі на р.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРА́НАВЫЯ РУ́ДЫ,
прыродныя мінеральныя ўтварэнні, сыравіна для прамысл. здабычы урану. Вядома больш за 100 мінералаў, якія змяшчаюць уран. Найб. важныя з іх — уранініт, уранавая смолка, уранавая чэрнь, кафініт, бранерыт, уранафан, атэніт, тарберніт і інш. Звычайна У.р. комплексныя. Вылучаюць уласна уранавыя, уранаполіметал, медна-уранавыя, урана-ванадыевыя, золата-уранавыя, урана-торыевыя руды і інш. Адрозніваюць супербагатыя (больш за 0,3% U), багатыя (0,1—0,3%), радавыя (0,05—0,1%), убогія (0,03—0,05%) і забалансавыя (0,01—0,03%). Па паходжанні падзяляюцца на асадкавыя, інфільтрацыйныя (экзагенныя эпігенетычныя), гідратэрмальныя, магматагенныя і постмагматагенныя. Радовішчы ў Расіі, Германіі, Францыі, Канадзе, ЗША, Аўстраліі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХОЛАБАЗІДЫЯМІЦЭ́ТЫ (Holobasidiomycetidae),
падклас базідыяльных грыбоў (па класіфікацыі, заснаванай на марфалогіі базідый). 2 групы парадкаў (гіменаміцэты, гастэраміцэты), 600 родаў, больш за 10 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі каля 160 родаў, больш за 1,2 тыс. відаў. Пераважна глебавыя сапратрофы (напр.вясёлка, порхаўка, рагацік), мікарызаўтваральнікі (напр.падасінавік, падбярозавік, труфель), дрэваразбуральнікі (напр.гняздоўка, губавыя грыбы, дамавыя грыбы), паразіты раслін (напр. апенька восеньская, танатэфорус агурковы). Многія ўтвараюць буйныя пладовыя целы, у т. л. ядомыя (напр.баравік, грыбная капуста, шампіньён). Характэрная асаблівасць — наяўнасць цэльнай, аднаклетачнай, цыліндрычнай або булавападобнай базідыі з 4, радзей 2 спорамі на верхавінцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІМА́НА-ПЯЧО́РСКАЯ НАФТАГАЗАНО́СНАЯ ПРАВІ́НЦЫЯ У Расійскай Федэрацыі на тэр.Рэсп. Комі і Ненецкай аўт. акругі Архангельскай вобл. Абмежавана на ПдЗ Ціманскім кражам, на У — Уралам. Пл. 350 тыс.км². Адкрыта больш за 75 радовішчаў нафты і газу (больш за 230 пакладаў). Гал. радовішчы: нафтавыя — Ярэгскае, Усінскае, газакандэнсатнае — Вуктыльскае і інш. Саматужная здабыча нафты пачалася з 1745, разведачнае свідраванне вядзецца з 1890. Правінцыя прымеркавана да паўн.-ўсх.ч.Усх.-Еўрапейскай платформы, таксама да Перадуральскага і Перадпайхойскага краявых прагінаў. Прадукцыйныя адклады сілуру, дэвону, карбону, пярмі і трыясу. Нафты метананафтэнавыя, шчыльн. 807—981 кг/м³.