СТАНКЕ́ВІЧ Гемел Міхайлавіч (8.3.1924, в. Сяліба Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 5.1.1962),

Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Харкаўскае танк. вучылішча (1944), Ташкенцкі юрыд. ін-т (1955). У Вял. Айч. вайну ў 1941—42 працаваў на з-дзе ў Ленінградзе, з 1944 на 1-м Укр. фронце. Камандзір танк. ўзвода мал. лейт. С. вызначыўся ў баях за г. Губен (Германія) у лютым 1945, калі ўзвод на чале з ім першы ўварваўся ў горад, экіпаж яго танка за 4 дні баёў знішчыў шмат баявой тэхнікі і жывой сілы ворага. Да 1951 у Сав. Арміі, потым на юрыд. рабоце.

Г.М.Станкевіч.

т. 15, с. 149

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)