УЖО́,

возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Обаль, за 42 км на Пн ад г. Гарадок. Пл. 0,59 км², даўж. больш за 3,1 км, найб. шыр. 320 м, найб. глыб. 12,6 м, даўж. берагавой лініі 7,7 км, пл. вадазбору 52,8 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 5—7 м, пад хмызняком, у верхняй ч. разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, участкамі забалочаныя. Пойма шыр. да 250 м. Дно ілістае, мелкаводдзе пясчанае. 2 астравы, агульнай пл. 0,2 га. Зарастае да глыб. 2 м. Упадаюць 2 ручаі, выцякае ручай у воз. Белае.

т. 16, с. 167

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)