ПО́ЛАЦКАЯ НАСТА́ЎНІЦКАЯ СЕМІНА́РЫЯ імя Я.П.Кульнева, сярэдняя спец. навуч. ўстанова ў Полацку ў 1872—1918. Рыхтавала настаўнікаў пераважна для Віленскай навучальнай акругі. Мела 3 асн. класы (з 1907—4) і гадавое падрыхтоўчае аддзяленне. Прымаліся асобы ўсіх саслоўяў з 16-гадовага ўзросту, якія скончылі пач. нар. вучылішча. У 1912 семінарыі прысвоена імя Я.П.Кульнева. Выкладаліся: Закон Божы, педагогіка, рус. і царк.-слав. мовы, арыфметыка, асновы геаметрыі, каморніцтва, гісторыя, геаграфія, спевы, рамяство і інш. Пры семінарыі дзейнічалі: узорнае пач. вучылішча (50—70 вучняў штогод), дзе семінарысты праходзілі пед. практыку; курсы для настаўнікаў пач. нар. вучылішчаў; б-ка (8 тыс. тамоў); метэаралагічная станцыя (з 1900); музей наглядных дапаможнікаў (з 1910). У 1907 часова зачынена. У 1-ю сусв. вайну знаходзілася ў эвакуацыі ў г. Вязнікі Уладзімірскай губ. За 1872—1900 П.н.с. скончылі 521, у 1911—142 выхаванцы. На базе семінарыі створаны пед. тэхнікум (гл. Полацкі педагагічны каледж). У П.н.с. выкладалі Ю.Ф.Крачкоўскі, гісторык Я.Смірноў, протаіерэй М.Дуброўскі (даследчык жыцця Ефрасінні Полацкай), вучыўся бел. паэт Я.Журба.
Літ.:
Смирнов Е.И. Полоцкая учительская семинария за 30 лет ее существования. Витебск, 1902;
Арлоў У.А. Таямніцы полацкай гісторыі. Мн., 1994.
А.Ф.Самусік.
т. 12, с. 459
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАВАТО́РАЎ Генадзь Панцеляймонавіч (н. 11.3.1929, Масква),
расійскі і бел. дырыжор, педагог. Нар. арт. Расіі (1981). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю па кл. фп. ў А.Тальдэнвейзера (1952) і дырыжыравання ў А.Гаўка (1956). З 1960 дырыжор, гал. дырыжор у муз. т-рах Расіі, у т. л. Маскоўскага т-ра імя К.Станіслаўскага і У.Неміровіча-Данчанкі, Ленінградскага Малога т-ра оперы і балета, Адэскага т-ра оперы і балета і інш. У 1984—89 гал. дырыжор Дзярж. акад. Вял. т-ра оперы і балета Беларусі. З 1994 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Мінскага духавога аркестра «Няміга», з 1998 гал. дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь. З 1986 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі (з 1994 праф.). На сцэне т-ра імя Станіслаўскага і Неміровіча-Данчанкі аднавіў оперу «Кацярына Ізмайлава» Дз.Шастаковіча (1963, запіс адзначаны Гран-пры ў Парыжы, 1966). Гал. працы на бел. сцэне: оперы «Вайна і мір» С.Пракоф’ева (1985), «Кавалер руж» Р.Штрауса (1987), «Візіт дамы» С.Картэса (1995); балеты «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага, «Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага (абодва 1986), «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева (1988), «Страсці» («Рагнеда») А.Мдывані (1995) і інш. Сярод вучняў П.Вандзілоўскі, В.Чарнуха. Дзярж. прэмія Беларусі 1997.
А.Л.Карацееў.
т. 12, с. 527
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГАЎЦО́Ў Уладзімір Мітрафанавіч (н. 3.4.1943, в. Гута Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1980). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1964). З 1964 працуе ў Нац. акад. т-ры імя Я.Купалы. Выканаўца драм. і характарных роляў. Яго мастацтву ўласцівы акрэсленасць знешняга малюнка і распрацаванасць характару вобраза, шчырасць і эмацыянальнасць. Лепшыя ролі ў бел. рэпертуары: Прокусаў («Верачка» А.Макаёнка), Раман («І змоўклі птушкі» І.Шамякіна), Сцяпан («Людзі на балоце» І.Мележа), Скарына («Напісанае застаецца» А.Петрашкевіча), Красоўскі («Парог» А.Дударава), Максім («Выклік багам» А.Дзялендзіка), айцец Вікенцій («Пеўчыя» Г.Марчука), Ваявода («Князь Вітаўт» А.Дударава). Сярод. інш. роляў: Барыс, Мілонаў («Навальніца», «Лес», А.Астроўскага), Сорын, Кулыгін («Чайка», «Тры сястры» А.Чэхава), Сяргей («У мяцеліцу» Л.Лявонава), Леанідзік («Мой бедны Марат» А.Арбузава), Цімафей («Традыцыйны збор» В.Розава), Карцаў («Яшчэ раз пра каханне» Э.Радзінскага), Ён («Віват, імператар!» Э.Іанеска), Сямёнаў («Піраміда Хеопса» Ю.Ломаўцава) і інш. Выступае на тэлебачанні з монаспектаклямі, на радыё. Зняўся ў фільмах «Людзі на балоце», «Трывожнае шчасце», «Плач перапёлкі», «Крыло цішыні», «Чужая бацькаўшчына», «Парашуты на дрэвах», «Помні імя сваё» і інш.
Р.І.Баравік.
т. 13, с. 195
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАШЧЫ́НСКІ Аляксандр Уладзіміравіч (н. 2.4.1949, г. Лагойск Мінскай вобл.),
бел. кампазітар, збіральнік бел. песенна-танц. фальклору. Скончыў Дзярж. муз.-пед. ін-т імя Гнесіных у Маскве (1975, кл. хар. дырыжыравання), Бел. кансерваторыю (1984, кл. кампазіцыі Я.Глебава). З 1973 выкладае (з перапынкамі) у Мінскім муз. каледжы імя Глінкі. У 1976—79 муз. кіраўнік і артыст аркестра ансамбля «Харошкі», у 1989—94 маст. кіраўнік і артыст гурта «Купалінка» пры Белдзяржфілармоніі. Найб. плённа працуе ў жанры нар.-харавой кампазіцыі. Творам уласцівы нац. характарнасць, дэмакратызм, адраджэнне традыцый нар. выканальніцтва. Сярод твораў: сімфонія (1983), араторыя «Смутак памяці» на вершы бел. паэтаў (1984), кантата «Дзіцячыя песні» на нар. словы (1982), канцэрт для цымбалаў і арк. бел. нар. інструментаў (1986), сюіты для сімф. арк. (1985), нар. інструментаў у 3 ч. (1986) і «Калядныя ігрышчы» (1989), канцэртная фантазія «З рога ўсяго многа» (1987), музыка для хору і інш. Збірае і апрацоўвае бел. песенна-танц. фальклор. Укладальнік зб-каў песенна-муз. нар. творчасці розных рэгіёнаў Беларусі: «Беларускія народныя танцавальныя песні» (1988), «Танцавальная музыка Беларусі: Народныя танцы радзімы Якуба Коласа» (1992), «Мелодыі Гарыні і Убарці» (ч. 1—2, 1993) і інш. Лаўрэат Усесаюзных (1977. 1983) і Рэсп. (1980) конкурсаў артыстаў эстрады.
Т.Г.Мдывані.
т. 13, с. 386
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ШЧЫН Міхаіл Міхайлавіч (н. 10.2.1933, г. Казань, Расія),
рускі пісьменнік. Скончыў Літ. ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1958). Адзін з заснавальнікаў і рэдактараў час. «Драматург» (1993, з А.Казанцавым). Друкуецца з 1952. Аўтар п’ес «Валянцін і Валянціна» (1971, экранізавана ў 1985), «Стары Новы год» (1973), «Рамонт» (паст. 1975), «Муж і жонка ноймуць пакой», «Эшалон» (абедзве 1975), «Спяшайцеся рабіць дабро» (паст. 1979), «Дружына» (1987), прысвечаных складаным псіхал. і маральным калізіям сучаснага жыцця, антымілітарысцкай п’есы «Рэпетыцыя «Лісістраты» (1989), аповесцей «Рака» (1973), «Успамін» (1977), «Шура і Прасвірняк» (1982), зб-каў аповесцей і апавяд. «У маленькім горадзе» (1956), «Якіх-небудзь дваццаць мінут» (1965), «З раніцы да ночы» (1968), літ.-крытычных артыкулаў і інш. У т-рах Беларусі паст. яго п’есы «Муж і жонка ноймуць пакой» (1976; Дзярж. рус. драм. т-р), «Стары Новы год» (1974), «Эшалон» (1976; абедзве Бел. т-р імя Я.Купалы), «Уся надзея» (1986), «Успаміны» С.Міціна паводле Р. (1988; абедзве Бел. т-р юнага гледача).
Тв.:
Избранное: Повести и рассказы. М., 1988;
Спешите делать добро: Пьесы. М., 1984;
На сером в яблоках коне: Рассказы и повести. М., 1988;
Иван Бунин. М., 2000.
т. 13, с. 414
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́НДЗІН Вадзім Фёдаравіч (15.1.1902, Масква — 9.4.1974),
расійскі мастак тэатра. Нар. маст. СССР (1962). Правадз. чл. АМ СССР (1964). Вучыўся ў Свабодных маст.-тэхн. майстэрнях у Варонежы (1918—22), у Вышэйшых маст.-тэхн. майстэрнях у Маскве (1922—24) Чл. аб’яднання «Чатыры мастацтвы», Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі і інш. З 1965 выкладаў у Маскоўскім маст. ін-це імя В.Сурыкава. Гал. мастак маскоўскіх т-раў: Камернага (1931—34, у т-ры з 1925), імя Я.Вахтангава (1935—44 і 1947—58), драмы (1944—47), Вялікага (з 1953). У канцы 1920 — пач. 1930-х г. зазнаў уплыў канструктывізму, пазней спалучаў умоўныя канструкцыі з жывапіснымі дэкарацыямі. Творчасці ўласцівы рамант. пафас, эмацыянальная насычанасць і лаканізм вобразаў, імкненне да героіка-эпічных вырашэнняў і метафар. Асн. работы: афармленне спектакляў «Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага (1933), «Многа шуму з нічога» У.Шэкспіра (1936), «Маладая гвардыя» паводле А.Фадзеева (1947), «Гамлет» Шэкспіра (1954): «Вайна і мір» С.Пракоф’ева (1959), «Дон Карлас» Дж.Вердзі (1963), «Невядомы салдат» К.Малчанава (1967). Дзярж. прэмія СССР 1950.
Тв.:
Художник и театр. [М., 1966].
Літ.:
В.Ф.Рындин: [Альбом. М., 1971];
Березкин В.И. Вадим Рындин. М., 1974.
т. 13, с. 516
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІПО́ВІЧ Часлаў Вінцэнтавіч (8.12.1914, в. Дзедзіна Міёрскага р-на Віцебскай вобл. —4.10.1981),
бел. рэлігійны і грамадскі дзеяч у эміграцыі. Д-р тэалогіі (1946). У 1928—38 вучыўся ў гімназіі пры Друйскім кляштары айцоў марыянаў, у Віленскім ун-це. Скончыў у Рыме Грыгарыянскі ун-т (1942) і Пантыфікальны ін-т вывучэння Усходу (1946). У 1940 пасвячоны ў ксяндза. З 1947 у Лондане, у 1947—60 і 1970—81 узначальваў Бел. каталіцкую місію ў Вялікабрытаніі. Епіскап каталіцкай царквы ўсх. абраду (1960). У 1960—81 апостальскі візітатар для беларусаў-католікаў зах. і ўсх. абрадаў у эміграцыі. У 1963—69 генерал ордэна марыянаў, жыў у Рыме. Адзін з ініцыятараў стварэння Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі, англа-бел. т-ва (1954), бел. секцыі радыё Ватыкана (1950). Арганізатар Бел. школы імя св. Кірылы Тураўскага (1961), Беларускай бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны ў Лондане. На 2-м Ватыканскім саборы (1962—65) абраны ў Кангрэгацыю Усходніх цэркваў. Супрацоўнічаў з час. «Божым шляхам» (1947—80) і «The journal of Byelonissian stndies» («Часопіс беларускіх даследаванняў», 1965—81). Аўтар артыкулаў па гісторыі хрысціянства на Беларусі, па бел. духоўнай л-ры 17 ст.
Літ.:
Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны Мн.;
Мюнхен, 1999.
Л.У.Языковіч.
т. 14, с. 412
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАХЛО́Ў Канстанцін Паўлавіч (1.11.1885, Масква — 1.1.1956),
расійскі акцёр, рэжысёр, педагог. Нар. арт. СССР (1944). Скончыў Маскоўскае тэатр. вучылішча (1908). З 1908 акцёр Малога Маст. т-ра, з 1921 акцёр, гал. рэжысёр ( з 1954) Вял. драм. т-ра ў Ленінградзе, з 1925 рэжысёр Ленінградскага акад. т-ра драмы, з 1931 — Малога т-ра. У 1938—54 маст. кіраўнік, гал. рэжысёр Кіеўскага рус. т-ра імя Л.Украінкі. З 1922 выкладаў у Тэатр. вучылішчы імя Шчэпкіна, Кіеўскім і Ленінградскім (з 1946 праф.) тэатр. ін-тах. Сярод роляў: Карэнін («Жывы труп» Л.Талстога), Гарацыо, Марк Антоній («Гамлет», «Юлій Цэзар» У.Шэкспіра), Ялецкі («Нахлебнік» І.Тургенева) і інш. Паставіў: «Блізняты» Плаўта (1923), «Настаўнік Бубус» А.Файко (1925), «Даходнае месца» (1928) і «Ваўкі і авечкі» (1935) А.Астроўскага, «Гора ад розуму» А.Грыбаедава (1928), «Ворагі» (1933, 1951) і «Зыкавы» (1940) М.Горкага, «Каменны ўладар» Л.Украінкі (1939, 1946), «Нашэсце» Л.Лявонава (1943, 1944), «Пігмаліён» Б.Шоу (1945), «Вішнёвы сад» А.Чэхава (1946), «Перад захадам сонца» Г.Гаўптмана (1955) і інш. Яго рэжысёрскія работы адметныя жыццёвай праўдай, дакладнай перадачай задумы аўтара. З 1916 здымаўся ў кіно: «Кастусь Каліноўскі», «Вялікі суцяшальнік», «Падарожжа на Арзрум».
Л.В.Календа.
т. 16, с. 563
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЮ́ПА Вячаслаў Алегавіч (н. 10.1.1955, Душанбе),
расійскі і бел. рэжысёр. Вучыўся ў Мінскім муз. вучылішчы імя М.Глінкі (1969—71), скончыў Муз. вучылішча імя Гнесіных (1976), Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва ў Маскве (1981). З 1981 рэжысёр-пастаноўшчык Растоўскага т-ра муз. камедыі. З 1984 в.а. гал. рэжысёра, з 1987 гал. рэжысёр Дзярж. т-ра муз. камедыі Беларусі, у 1992—98 рэжысёр-пастаноўшчык Нац. акад. т-ра оперы Беларусі. Яго работы вызначаюцца рэжысёрскай фантазіяй, паэтычна-рамант. светаадчуваннем, пошукам новых выразных сродкаў. У т-ры муз. камедыі паставіў «Сірано» С.Пажлакова (1984), «Гуляем у прынца і жабрака» А.Журбіна, «Сільва» І.Кальмана (абедзве 1986), «Клоп» У.Дашкевіча (1988), «Хэло, Долі!» Дж.Германа (1992), «Халопка» М.Стрэльнікава (1994), «Чараўнік» Д.Рансуінка (1992, Дзіцячы муз. т-р «Казка»); у Нац. акад. т-ры оперы Беларусі «Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана (1989, Дзярж. прэмія Беларусі 1990), «Апалон-заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас» Р.Вардоцкага (1989, канцэртная версія), «Кармэн» Ж.Бізэ (1990), «Майстар і Маргарыта» Я.Глебава (1992), «Іаланта» П.Чайкоўскага (1993), «Сельскі гонар» П.Масканьі (1996). З 1998 працуе ў Расіі.
Літ.:
Брылон В. Слава для мяне не самамэта // Мастацтва Беларусі. 1991. № 8.
В.Г.Брылон.
т. 17, с. 188
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ваенная акадэмія матарызацыі і механізацыі Чырвонай Арміі, гл. Ваенная акадэмія бранятанкавых войск імя Маршала Савецкага Саюза Р. Я. Маліноўскага
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)