СВЕ́РДЭЛЬ Леанід Ісакавіч (н. 14.8.1933, г. Крывы Рог Днепрапятроўскай вобл., Украіна),
бел. кампазітар. Скончыў Крыварожскі горна-рудны ін-т (1956), Бел. кансерваторыю (1968, кл. А.Багатырова). Працаваў у Крыварожскім НДІмех. апрацоўкі чорных металаў. З 1963 канцэртмайстар Мінскага пед. ін-та і дзіцячага хору Бел. тэлебачання і радыё. З 1968 выкладчык Маладзечанскага муз. вучылішча, з 1974 — Рэсп. школы-інтэрната па музыцы і выяўл. мастацтве. Аўтар музыкі для дзяцей і юнацтва, якая вызначаецца меладызмам і прастатой апрацовак бел.нар. песень для дзіцячага, мяшанага і жаночага хароў. Сярод твораў: сімфонія, кантаты «Размова з сынам» (абедзве 1968), «Рознакаляровая зямля» (1975), араторыя «Дзень добры, родны край» (1983), сюіта для дзіцячага хору і нар.арк. «Беларускія карцінкі» (1981), харавы цыкл «У заапарку» (1979—87), вак.-харэагр. кампазіцыя «Нам хораша жыць» (1983); балады для хору і сімф.арк. «Лаўскі бой» (1982) і «Песня лясных волатаў» (1987) і інш.; музыка для спектакляў. З 1990 жыве за МЯЖОЙ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМЯНКО́Ў Віктар Іванавіч (н. 26.12.1925, в. Гімбатаўка Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. прававед. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1980), д-рюрыд.н. (1977), праф. (1978). Засл. дз. нав. Беларусі (1996). Скончыў Мінскі юрыд.ін-т (1954). Працаваў нар. суддзёй Зэльвенскага р-на Гродзенскай вобл. (1954—58). З 1961 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі (з 1983 нам. дырэктара). У 1996—97 нач.гал. ўпраўлення па рабоце з органамі заканад. і суд. улады Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 1997 заг. аддзела Ін-та дзяржавы і права Нац.АН Беларусі. Навук. працы па праблемах прац. права і заканадаўства аб ахове працы, нагляду і кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы.
Тв.:
Надзор и контроль за охраной труда в СССР. Мн., 1963;
Охрана труда в СССР. 2 изд. Мн. 1976;
Законодательство о труде: Юридич. справ. Мн., 1991 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ВЕРЦАВА Галіна Міхайлаўна (н. 3.8.1947, г. Ніжні Тагіл Свярдлоўскай вобл., Расія),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Жонка В.Я.Сіверцава. Скончыла Уральскае вучылішча прыкладнога мастацтва (1966), Маскоўскае вышэйшае маст.-прамысл. вучылішча (1972). З 1975 працавала на Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва (з 1994 дырэктар), з 1998 нам. дырэктара Цэнтра дэкар.-прыкладнога мастацтва ў Мінску. Працуе ў галіне габелена, сцэн. касцюма, сувенірных вырабаў. Творы вызначаюцца вобразнай змястоўнасцю, эмацыянальнасцю, структурным адзінствам каларыту і малюнка. Аўтар манум. габеленаў «Казкі купальскай ночы» (серыя, 1986) для Дома культуры ВА «Хімвалакно» ў Магілёве, «Каля возера» (1998) для рэстарана «Свіцязь» у Мінску; габеленавых заслон для Дома літаратара ў Мінску (1980), для Дома культуры нафтаперапр. з-да ў Мазыры (1992), дзіцячай школы мастацтваў у Магілёве (1993). Сярод інш. твораў: габелены «Чорнае і белае» (1977), «Вехі» (1982), «Па газонах не хадзіць» (1990), «Спляценне лёсу» (1991), «Знак» (1992) і інш.
Г.Сіверцава. Фрагмент габелена з серыі «Казкі купальскай ночы». 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАНІ́МСКІ Антон Антонавіч (н. 13.10.1948, в. Салтанаўшчына Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1988). Скончыў БДУ (1972). З 1982 нам. старшыні Бел.рэсп. праўлення Навук.-эканам.т-ва. З 1988 у Н.-д.эканам. ін-це Мін-ва эканомікі Рэспублікі Беларусь. Адначасова з 1997 адказны сакратар «Беларускага эканамічнага часопіса». Навук. працы па праблемах навуказнаўства, рэгіянальнай эканомікі, развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.
Тв.:
Региональный научный комплекс: Формирование и организация управления. Мн., 1990;
Научный потенциал республики. Мн., 1991 (у сааўт.);
Теоретические и методологические основы структурной перестройки экономики Беларуси. Мн., 1996 (у сааўт.);
Малый бизнес в СНГ и Восточной Европе: трудности роста (середина — вторая половина 90-х гг.). М., 1997 (у сааўт.);
Наука стран Европы на пороге 111 тысячелетия. Киев, 1999 (у сааўт.);
Barriers for the development of small innovative enterprises in transition countries // Utilizing technology transfer to develop small and medium enterprises. Ser. 4. 2001. Vol. 27.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛЮНЬКО́Ў Мікалай Мікітавіч (н. 26.4.1929, в. Гарадзец Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.),
дзяржаўны і парт. дзеяч БССР. Герой Сац. Працы (1974). Засл. работнік прам-сці Беларусі (1972). Скончыў Бел.ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1962). З 1950 працаваў на Мінскім трактарным з-дзе. З 1960 дырэктар Мінскага з-да запасных частак, з 1965 — Мінскага трактарнага з-да. З 1972 1-ы сакратар Мінскага гаркома КПБ. У 1974—83 нам. старшыні Дзяржплана СССР. З 1983 1-ы сакратар ЦККПБ. У 1987—91 сакратар ЦККПСС, адначасова ў 1987—88 заг.эканам. аддзела ЦККПСС, у 1988—91 старшыня Камісіі ЦККПСС па пытаннях сац.-эканам. палітыкі. Чл.ЦККПБ у 1966—76, 1983—90. Чл.ЦККПСС з 1986, канд. у чл. Палітбюро з сак. 1986, чл. Палітбюро ЦККПСС у 1987—91. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1966—70, 1979—89, нар.дэп.СССР з 1989. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1971—75, 1980—90. Дзярж. прэмія СССР 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІРНО́Ў Уладзімір Іванавіч (31.1.1910, Масква — 16.6.1988),
расійскі геолаг. Акад.АНСССР (1962, чл.-кар. 1958), Герой Сац. Працы (1980). Скончыў Маскоўскі геолагаразведачны ін-т (1934), дзе і выкладаў у 1934—41 і 1944—49, адначасова ў 1934—37 у Таджыкска-Памірскай экспедыцыі. У 1946—51 нам. міністра геалогіі СССР. У 1949—52 у Маскоўскім ін-це каляровых металаў і золата, з 1951 у Маскоўскім ун-це. З 1968 гал. рэдактар журнала «Геология рудных месторождений», у 1969—75 акад.-сакратар Аддз. геалогіі, геафізікі і геахіміі і чл. Прэзідыума АНСССР. Навук. працы па геалогіі і генезісе эндагенных рудных радовішчаў, геал. асновах і метадах пошуку, разведкі і ацэнкі радовішчаў, праблемах металагеніі. Ленінская прэмія 1972. Дзярж. прэмія СССР 1986. Яго імем названы 2 мінералы: вісмірнавіт і смірніт.
Тв.:
Геология ртутных месторождений Средней Азии. М., 1947;
Геологические основы поисков и разведок рудных месторождений. 2 изд. М., 1957;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАЛЬЦО́Ў Барыс Васілевіч (н. 1.3.1926, в. Хутар Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. публіцыст, пісьменнік. Канд.гіст.н. (1968), д-рфілал.н. (1978), праф. (1979). Скончыў БДУ (1956). Працаваў у газ. «Чырвоная змена» і «Звязда» (1953—69). З 1969 заг. кафедры тэорыі і практыкі сав. журналістыкі, з 1999 праф. кафедры сацыялогіі журналістыкі БДУ, адначасова нам. рэдактара час. «Веснік БДУ» (1969—98). Даследуе жанры сучаснай публіцыстыкі. Аўтар манаграфій «Публіцыстычнасць інфармацыйных жанраў» (1973), «Аналітычныя жанры» (1974), «Публіцыстыка: Жанры. Майстэрства» (1977), «Дзесятая пяцігодка ў беларускім нарысе» (1980), «Асновы літаратурна-мастацкай творчасці» (ч. 1—2, 1999), «Асноўныя творчыя метады ў журналістыцы» (2000) і інш.Асн. тэматыка маст. твораў — жыццё вёскі, клопаты моладзі і інтэлігенцыі (зб-кі апавяданняў «Наследнік», 1963, «Сыходзяцца бальшакі і прасёлкі», 1969; аповесці «Вячэрняя планета», 1975, «Метраном памяці», 1985; раман «Між крутых берагоў», 1980; зб. абразкоў і апавяданняў «Чарадзейны туман», 2000).
Тв.:
Маральны клімат вытворчага калектыву і друк. Мн., 1979;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУЛЬЯ́НАЎ Анатоль Канстанцінавіч (н. 3.9.1927, с. Аксіньіна Адзінцоўскага р-на Маскоўскай вобл.),
бел. пісьменнік. Ген.-маёр авіяцыі (1978). Засл. работнік культ. Беларусі (1986). Скончыў Ваенна-паліт. акадэмію імя Леніна (1962). У арміі з 1946. З 1962 на Поўначы, з 1969 у Гал.паліт. упраўленні Сав. Арміі ў Маскве, з 1976 у Мінску, чл.ваен. савета арміі Проціпаветранай абароны, у 1980—87 нам.нач. палітупраўлення Бел.ваен. акругі. Друкуецца з 1957. Піша на рус. мове. Аўтар зб-каў апавяданняў, аповесцей, сцэнарыяў, нарысаў «На зямлі і ў паветры» (1967), «Лістапад» (1976), «Прапісаны ў небе» (1978), «Хаджэнне за сёмае неба» (1985), «Толькі адна ноч» (1987), рамана «Расколатае неба» (1981) і інш. пра станаўленне характару ў звычайных і экстрэмальных умовах армейскай службы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРАЗЕ́ВІЧ Георгій Станіслававіч (н. 17.7.1937, в. Слабада Мядзельскага р-на Мінскай вобл.),
дзяржаўны і парт. дзеяч Беларусі. Канд.тэхн.н. (1969). Скончыў Львоўскі політэхн.ін-т (1959), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1987). З 1959 інжынер-геадэзіст, выкладчык Бел. ін-та інжынераў чыг. транспарту. З 1969 нач.Бел. картаграфічнага геад. прадпрыемства. У 1974—79 1-ы сакратар Савецкага райкома КПБг. Мінск, 2-і сакратар Мінскага гаркома партыі. З 1980 старшыня Мінскага гарвыканкома, з 1983 1-ы сакратар Мінскага гаркома КПБ. У 1985—89 Старшыня Прэзідыума Вярх. Савета БССР. У 1989—91 старшыня камісій Вярх. Савета СССР. З 1991 старшыня К-та па геадэзіі пры СМ Рэспублікі Беларусь, з 1993 1-ы нам. міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, у 1994—95 надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.
Чл. ЦККПБ у 1974—91, ЦККПСС у 1986—91. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1980—90, Вярх. Савета СССР у 1985—89. Нар.дэп.СССР у 1989—91.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРАТКЕ́ВІЧ Міхаіл Васілевіч (н. 7.4.1925, в. Чарсцвяды Ушацкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. філосаф, сацыёлаг і публіцыст. Д-рфілас.н. (1977), праф. (1978). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1985). Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1953), Вышэйшую парт. школу пры ЦККПСС (1961). З 1961 гал. рэдактар грамадска-паліт. вяшчання Бел. радыё. З 1965 дырэктар Мінскай студыі навук.-папулярных і хранік.-дакумент. фільмаў. У 1969—91 у Мінскай вышэйшай парт. школе, адначасова ў 1972—79 нам.гал. рэдактара час. «Коммунист Белоруссии». Навук. працы па сац. філасофіі, праблемах сацыялогіі працы, фарміравання і дэмакратызацыі кіраўніцкіх адносін, выхавання і патрэбнасцей чалавека, па пытаннях гісторыі грамадз. вайны 1918—22 і Вял.Айч. вайны.
Тв.:
Производство, труд, человек. Мн., 1969;
Уладзімір Азін. Мн., 1971;
Человек и коллектив в системе управленческих отношений. Мн., 1974;