КУ́РАЧКІН (Павел Аляксеевіч) (19.11.1900, в. Горнева Вяземскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 27.4.1990),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945), ген. арміі (1959). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1932), Генштаба (1940). 3 ліп. 1941 камандуючы 20-й арміяй у складзе Зах. фронту, якая вяла абарончыя баі на тэр.Беларусі; удзельнічаў у Смаленскай бітве 1941, са жн. 1941 камандуючы 43-й арміяй, прадстаўнік Стаўкі Вярх. Галоўнакамандавання, камандуючы, нам. камандуючага Паўн.-Зах., 1-м Укр., 2-м Бел. франтамі. Да 1970 на адказных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРО́РТНЫ ПАСЁЛАК,
катэгорыя населеных пунктаў гар. тыпу, у якіх не менш за 2 тыс. чалавек і на тэр. якіх размешчаны санаторыі, прафілакторыі, дамы адпачынку, пансіянаты, інш. аздараўленчыя ўстановы. На Беларусі крытэрыі аднясення населенага пункта да К.п. замацаваны ў Законе Рэспублікі Беларусь ад 5.5.1998 «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь». Пры аднясенні пэўнага населенага пункта да К.п. ўлічваецца таксама наяўнасць прадпрыемстваў гандлю, грамадскага харчавання і быт. абслугоўвання, культ.-асв. устаноў. На 1.1.1998 на Беларусі адзін К.п. (К.п. Нарач Мядзельскага р-на Мінскай вобл.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБКО́ (Пётр Іосіфавіч) (12.7.1929, в. Кухчыцы Клецкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне анатоміі. Д-рмед.н. (1966), праф. (1968). Засл. дз. нав.Беларусі (1994). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1951), працуе ў ім (у 1989—96 заг. кафедры). Навук. працы па вегетатыўнай нерв. сістэме, ўплыве неспрыяльных фактараў навакольнага асяроддзя на будову нерв. сістэмы і ўнутр. органаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
Тв.:
Чревное сплетение и чувствительная иннервация внутренних органов. Мн., 1976;
Физиологическая атрезия. Мн.,1983 (разам з Р.М.Пятровай, А.М.Чайкай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАСНЯ́К (Liparis),
род кветкавых раслін сям. ятрышнікавых. Каля 250 відаў. Пашыраны ва ўмераным і трапічным паясах Еўразіі, Афрыкі, Паўн. Амерыкі і Аўстраліі. На Беларусі — Л. Лёзеля (L. loeselii), сустракаецца пераважна ў Віцебскай і Гомельскай абласцях. Расце на тарфяных балотах, забалочаных лугах. Занесены ў Чырв. кнігу. Вырошчваецца ў Цэнтр.бат. садзе Нац.АНБеларусі.
Шматгадовыя травяністыя расліны выш. 8—20 см з кароткім карэнішчам. Сцябло баразнаватае, каля асновы ўздутае. Лісце (2) супраціўнае, эліпса-ланцэтнае, прадаўгаватае. Кветкі жаўтавата-зялёныя, па 2—10 у гронцы. Плод — каробачка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ЎЧЫ (Мікалай Фёдаравіч) (н 1.11.1930, в. Каменка Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне лесазнаўства і экалогіі раслін. Д-рбіял.н. (1992). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1954). З 1960 у Ін-це эксперым. батанікі Нац.АНБеларусі (з 1982 заг. лабараторыі). Навук. працы па лясной геабатаніцы, лясной тыпалогіі, глебавай энзімалогіі. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Леса Белорусского Полесья. Мн., 1977 (разам з І.Д.Юркевічам, В.С.Гельтманам);
Сосновые леса Белоруссии. Мн., 1984 (разам з І.Д.Юркевічам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІ́ЛЬШЧЫКІ (Necrophorus),
род жукоў сям. трупаедаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды, Аўстраліі і трапічнай Афрыкі. У Еўропе — 27 відаў. Жывуць пераважна ў лясах. На Беларусі 9 відаў, найб. пашыраны М. чорнабулавы (N. vespilloides) і М. рыжабулавы (N. vespillo).
Даўж. да 40 мм (у відаў на Беларусі да 24 мм). Афарбоўка чорная, на надкрылах 2 аранжава-жоўтыя перавязі або плямы. Жукі і лічынкі кормяцца мярцвячынай. Яйцы адкладваюць на трупы дробных жывёл і закопваюць іх (адсюль назва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЖУЛЬ (Уладзімір Міхайлавіч) (н. 24.12.1939, г. Адэса, Украіна),
бел. вучоны ў галіне біяфізікі. Д-рбіял.н. (1986), праф. (1991). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1962). З 1965 у Ін-це фотабіялогіі Нац.АНБеларусі (з 1989 заг. лабараторыі). Навук. працы па біяфатоніцы, малекулярнай, мембраннай і клетачнай біяфізіцы. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
Тв.:
Межклеточные контакты. Мн., 1977 (разам з С.В.Коневым);
Структурно-функциональное состояние мембран лимфоцитов периферической крови у больных системной красной волчанкой и ревматоидным артритом (у сааўт.) // Докл.Нац.АН Беларуси. 1998. Т. 42, № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКАРЭ́ВІЧ (Мікалай Анатолевіч) (н. 18.2.1942, в. Зялёная Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. хімік. Д-рхім.н., праф. (1993). Чл. Нью-Йоркскай АН (1993). Скончыў Пермскі пед.ун-т (1964). З 1988 у Ін-це агульнай і неарган. хіміі АНБеларусі, з 1992 у Ваеннай акадэміі Беларусі. Навук. працы па гетэрагенным каталізе, тэорыі флатацыйнага ўзбагачэння калійных руд, тэрмадынаміцы і дыфузійнай кінетыцы адсарбцыйных працэсаў, тэорыі агрэгацыі раствораў, паверхнева актыўных рэчываў.
Тв.:
Дифференциальные теплоты в моделях полимолекулярной адсорбции // Журн. физ. химии. 1992. Т. 66, № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЛЬВА (Malva),
род кветкавых раслін сям. мальвавых. Каля 40 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 8 дзікарослых відаў. Найб. вядомыя М.: выразаная (M. excisa, нар. назва палявая ружа), кучаравая (M. crispa), лясная (M. sylvestris), нізкая (M. pusilla). Трапляюцца каля жылля, у пасевах, на пустках. У Цэнтр.бат. садзе Нац.АНБеларусі інтрадукавана М. штокружавая (M. alcea).
Адна-, двух- і шматгадовыя травы. Лісце суцэльнае або пальчата-рассечанае. Кветкі ў пазухах лісця, белыя, ружовыя ці пурпуровыя. Плод — зборная сямянка. Харч., кармавыя, лек., меданосныя і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРДО́ЎНІК (Echinops),
род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 125 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Афрыцы. На Беларусі 1 дзікарослы від — М. шарагаловы (E. sphaerocephalus). Трапляецца рэдка ў хмызняках, на аблогах, каля шашы. У Цэнтр.бат. садзе Нац.АНБеларусі інтрадукаваныя 3 віды М.: узвышаны (E. exaltatus), шыракалісты (E. latifolius) і банатыкус (E. banaticus).
Шматгадовыя травы са стрыжнёвым коранем. Сцёблы прамастойныя, рабрыстыя, часта апушаныя. Лісце чаргаванае, надрэзанае, калючае. Шматлікія кветкі ў аднакветных кошыках, утвараюць шарападобную або падоўжаную галоўку з агульнай абгорткай. Плод — густаапушаная сямянка. Лек., меданосныя і дэкар. расліны.