КАЛЕ́СНІКАЎ (Віталь Міхайлавіч) (15.8.1922, г. Рагачоў Гомельскай вобл. — 25.11.1964),
Герой Сав. Саюза (1944). Вучыўся ў Рагачоўскім настаўніцкім ін-це. Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1952), Генштаба (1961). У Вял.Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941. Удзельнік абарончых баёў на Беларусі, Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Беларусі, Польшчы, баёў на тэр. Германіі. Камандзір стралк. ўзвода мал. лейтэнант К. вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра ў Брагінскім р-не: у час бою ўзначаліў роту, пад агнём праціўніка арганізаваў яе пераправу цераз раку. Да 1964 у Сав. Арміі, палкоўнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНІ́ШЧАЎ (Віктар Сцяпанавіч) (н. 2.3.1936, с. Лукашкін Яр Аляксандраўскага р-на Томскай вобл., Расія),
бел. геолаг. Д-р геолага-мінералагічных навук (1986). Скончыў Казахскі ун-т (1959). З 1972 у Ін-це геал. навук Нац.АНБеларусі. Навук. працы па тэктоніцы і нафтаноснасці Прыпяцкага прагіну, тэктоніцы абласцей галакінезу стараж. платформ. Дзярж. прэмія Беларусі 1978.
Тв.:
Соляная тектоника Припятского прогиба. Мн., 1975;
Тектоника областей галокинеза древних платформ. Мн., 1980;
Тектоника областей галокинеза Восточно-Европейской и Сибирской платформ. Мн., 1982;
Сравнительная тектоника областей галокинеза древних платформ. Мн., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНІЯЦЫ́БЕ (Coniocybe),
род накіпных лішайнікаў сям. каліцыевых. 24 віды. Пашыраны ў абодвух паўшар’ях ва ўмеранай, трапічнай і субтрапічнай зонах. На Беларусі 3 віды: К. сярністажоўтая (C. sulphurea), К. зярністая (C. furfuraceae), К. тонкая (C. gracilenta) — індыкатарны да антрапагеннага ўздзеяння від, занесены ў Чырв. кнігу Беларусі. Трапляецца ў вільготных лясах на дрэвах, пнях, ламаччы.
Слаявіна накіпная, парашкаватая, шараватага, салатавага, лімоннага колеру. Па ёй раскіданы ніткападобныя ножкі рознай выш. з шарападобнымі пладовымі целамі (апатэцыямі). У слаявіне знаходзяцца водарасці з родаў Stichococcus і Trentepohlia.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШТАЛА́ПАЎ (Анатоль Міхайлавіч) (н. 20.7.1948, г. Магілёў),
бел. танцоўшчык і музыкант. Засл. арт.Беларусі (1983). З 1970 артыст балета Дзярж.нар. хору Беларусі, з 1974 фальклорна-харэаграфічнага ансамбля «Харошкі», з 1988 у Бел.дзярж. ансамблі нар. музыкі «Свята». Разнапланавы характарны танцоўшчык і музыкант. Тэмпераментна і маляўніча выконвае розныя сола ў пастаноўках калектыву, у т. л. сола на акарыне ў нар. песнях «Калі каліна не цвіла», «Пасею гурочкі», «Песні-баладзе» ў апрацоўках В.Купрыяненкі, танец з гармонікам у сюжэтнай харэагр. кампазіцыі «Спаборніцтва музыкаў» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ПЦІК (Іван Канстанцінавіч) (н. 27.9.1936, в. Рачкевічы Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны-селекцыянер. Д-рс.-г.н. (1996). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1997). Скончыў БСГА (1963). З 1963 у Бел.НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па селекцыі і стварэнні сістэмы ўзаемадапаўняльных раяніраваных сартоў азімай пшаніцы, распрацоўцы спосабаў інтэнсіўнай тэхналогіі атрымання збожжа. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Теоретические основы селекции зерновых культур на продуктивность. Мн., 1987 (у сааўт.);
Результаты и перспективы селекции озимой пшеницы в самообеспечении продовольственным зерном Республики Беларусь // Весці Акадэміі аграрных навук РБ. 1997. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́ЎЧАНКА (Леанід Уладзіміравіч) (н. 18.7.1936, г. Чэрыкаў Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне дэндралогіі. Канд.біял.н. (1968). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1960). З 1971 у Ін-це эксперым. батанікі, з 1998 у Цэнтр.бат. садзе Нац.АНБеларусі. Навук. працы па біялогіі плоданашэння, інтрадукцыі і ўкараненні ў вытворчасць гасп.-каштоўных дрэвавых парод. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Биология древесных растений. Мн., 1975 (у сааўт);
Интродуцированные технически ценные древесные породы и кустарники (разам з М.Дз.Несцяровічам) // Справочник работника лесного хозяйства. 4 изд. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЯВО́ЧКІ (Lopinga),
род матылёў сям. аксамітніц (сатыраў). Пашыраны ў Еўразіі ў лясной і часткова стэпавай зонах. На Беларусі адзіны від роду К. прыдарожная, або аксамітніца ахінэ (L. achine). Трапляецца рэдка (у вільготных лясах, на ўскраінах балот, на ўзлесках і інш.). Занесена ў Чырв. кнігу Беларусі.
Размах крылаў К. прыдарожнай да 54 мм. Пярэднія ногі недаразвітыя. Вусікі булавападобныя. Хабаток добра развіты. Агульны тон афарбоўкі буры, уздоўж вонкавага краю крылаў рады вял. круглых плям (адсюль назва). Матылі кормяцца сокам дрэў, вусені — дзікарослымі злакамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВАНО́САЎ (Міхаіл Пятровіч) (н. 1.5.1929, г. Крычаў Магілёўскай вобл. — 11.11.1994),
бел. спартсмен і трэнер па лёгкай атлетыцы (кіданне молата). Засл. майстар спорту СССР (1954). Засл. трэнер Беларусі (1965), засл. дзеяч фіз. культуры Беларусі (1971). Канд.пед.навук. Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1953) і працаваў у ім (заг. кафедры, з 1976 прарэктар). Сярэбраны прызёр XVI Алімп. гульняў (1956, г. Мельбурн, Аўстралія). Чэмпіён Еўропы (1954, Берн), сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1958, Стакгольм). Чэмпіён СССР (1952, 1954—58). Рэкардсмен свету (6 рэкордаў), СССР (11 рэкордаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗНЯЦО́Ў (Анатоль Васілевіч) (н. 14.1.1940, г. Горлаўка Данецкай вобл., Украіна),
бел. спявак (лірыка-драм. тэнар). Засл. арт.Беларусі (1977). Скончыў Мінскае муз. вучылішча (1969). З 1962 саліст Дзярж.нар. хору БССР, з 1964 артыст хору Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, з 1969 саліст хору ансамбля песні і танца Цэнтр групы войск, з 1973 саліст Ансамбля песні і танца Узбр. сіл Рэспублікі Беларусь. Выступае сола і ў дуэце. Валодае тонкай музыкальнасцю, пачуццём ансамбля. У рэпертуары творы ваен.-патрыят. тэматыкі, бел., рус. і ўкр.нар. песні, творы бел. кампазітараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРАПА́ТКІ,
птушкі сям. цецеруковых і фазанавых атр. курападобных. Пашыраны ўсюды, ад тундры да трапічных лясоў і высакагор’яў. На Беларусі 2 віды: К. белая (Lagopus lagopus) і К. шэрая (Perdix perdix). Жывуць на палях, балотах, лугах, у драбналессі. К. белая занесена ў Чырв. кнігу Беларусі.
Даўж. да 46 см, маса да 900 г. Афарбоўка шэра-бурая, рыжа-бурая, у К. белай зімой белая. Кормяцца парасткамі, пупышкамі, насеннем траў, зернем, насякомымі (у т. л. каларадскімі жукамі). Нясуць да 24 яец. Аб’ект палявання. Гл. таксама Белыя курапаткі.