сінтэтычныя валокны, што атрымліваюць фармаваннем з раствораў ці расплаваў некаторых поліурэтанаў (пераважна поліурэтанмачавін). Гандл. назвы: лайкра, вайрын, эластан, эспа, неалан, дарластан, варын і інш. Устойлівыя да ўздзеяння масел, хлорзмяшчальных арган. растваральнікаў, разбаўленых раствораў шчолачаў і кіслот. П.в. са стабілізаваных палімераў святло- і атмасфераўстойлівыя. Паводле эластычнасці падобныя на гумавыя ніткі, але больш моцныя і зносаўстойлівыя, лепш афарбоўваюцца. Выкарыстоўваюць для вырабу спарт. адзення, гарсэтных вырабаў, эластычнага бінту, лячэбнага трыкатажу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЛО́МНІК (Androsace),
род кветкавых раслін сям. першакветных. Каля 100 відаў. Пашыраны пераважна ў Еўразіі. На Беларусі П. ніткападобны (A. filiformis) і паўночны (A. septentrionalis). Трапляюцца каля лясных дарог, на чыг. насыпах, сухіх адхонах.
Адна- або шматгадовыя травы, часам паўкусты, утвараюць шчыльныя дзярніны ці падушкі, часта ксерафіты. Лісце яйцападобнае або лінейнае, у разетцы. Кветкі дробныя, у парасонападобных суквеццях, рэдка адзіночныя. Плод — каробачка. Лек. і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТА́ШЧЫК (Васіль Ануфрыевіч) (12.6.1921, в. Старыя Дарогі Старадарожскага р-на Мінскай вобл. — 14.10.1994),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1972). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1947). З 1948 у Ін-це хіміі, у 1959—71 у Ін-це фізіка-арган. хіміі, у 1973—81 у Ін-це торфу АН Беларусі Навук. працы па тапахіміі, вызначэнні ўдзельнай паверхневай энергіі цвёрдых цел (пераважна каталізатараў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫРЭ́ЧЫШЧАВЫ ВАЛ,
спадзісты вал, які ўтвараецца ў выніку акумуляцыі рачных наносаў (пераважна пяску і гліны) у поймах рэк. Большая ч. матэрыялу адкладваецца ў час разводдзя, калі рака выходзіць з рэчышча на пойму і губляе на мелкаводдзі скорасць цячэння. Выш. П.в. 1—2 м (у вял. раўнінных рэк да 5—6 м і больш), часам яны ўтвараюць прыродныя дамбы шыр. да некалькіх дзесяткаў метраў. Найб. уласцівы сярэдняму і ніжняму цячэнню рэк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПТО́З (ад грэч. ptōsis падзенне),
блефараптоз, апушчэнне верхняга павека ў чалавека. Адрозніваюць П. прыроджаны і набыты; паралітычны, сімпатычны, старэчы. Прыроджаны П. абумоўлены недаразвіццём мышцы, якая паднімае верхняе павека, аплазіяй ядраў вокарухальнага нерва. Бывае адна- і двухбаковы. Вылучаюць таксама поўны і частковы П. (у залежнасці ад закрыцця вочнай шчыліны). Набыты П. узнікае ў выніку траўмы цэнтраў вокарухальнага нерва, пры пухлінах, кровазліццях і інш., пераважна аднабаковы. Лячэнне хірургічнае. На П. хварэюць таксама жывёлы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́КІРАЎ (Васіль Уладзіміравіч) (1832, с. Лужнікі Тульскай вобл., Расія — 13.6.1890),
расійскі жывапісец. Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і архітэктуры (1847—58), у 1861—73 выкладаў у гэтым вучылішчы (з 1863 праф.). У 1850-я г. працаваў пераважна ў жанры партрэта, пазней звярнуўся да жанравага жывапісу сац.-выкрывальнага зместу: «Няроўны шлюб» (1862), «Збор нядоімак» (1869—70), «Патрава» (1870), «Прыём пасагу па роспісе» (1873) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУТУМА́ЙО (Putumayo),
рака ў Паўд. Амерыцы, левы прыток р. Амазонка. Амаль на ўсім працягу служыць мяжой паміж Калумбіяй з Эквадорам і Перу; нізоўі ў Бразіліі, дзе наз. Іса (Isá). Даўж. 1580 км, пл. басейна 123 тыс.км². Вытокі ў паўд.ч.Цэнтр. Кардыльеры Андаў Калумбіі, цячэ пераважна па Амазонскай нізіне. Разводдзе ад крас. да ліпеня. Сярэдні расход вады каля 7,2 тыс.м³/с. Суднаходная да г. Пуэрта-Асіс (на 1350 км).
нізіннага тыпу ў Іванаўскім (большая ч.) і Драгічынскім р-нах Брэсцкай вобл., на ПдУ ад Спораўскага возера ў вадазборы р. Ясельда. Пл. 12 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 10,8 тыс.га. Глыб. торфу да 3,2 м, сярэдняя 1 м. Запасы торфу каля 19,8 млн.т. У Драгічынскім р-не вядзецца здабыча торфу на ўгнаенне. Выпрацаваныя пл. рэкультываваны. Часткова асушана, выкарыстоўваецца пераважна пад сенажаць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЕПРАТЭ́КТАРЫ (ад радые... +лац. protector абаронца),
рэчывы, увядзенне якіх перад апрамяненнем у асяроддзе з біял. аб’ектамі, у арганізм жывёлы, чалавека зніжае шкоднае дзеянне іанізавальнага выпрамянення. Пераважнасінт. паходжання. Прызначаны для індывід. аховы арганізма ад знешняга апрамянення пры аварыях, у ваен. умовах, для аховы нармальных тканак пры прамянёвай тэрапіі злаякасных пухлін. Дзеянне Р. відаспецыфічнае, напр., некат. Р. ахоўваюць мікраарганізмы і клеткі ў культуры і не абараняюць млекакормячых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЖЫ́ШЧА-ЛІ́ПКІ,
балота нізіннага тыпу ў Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл., Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл. і Салігорскім р-не Мінскай вобл., пераважна ў вадазборах рэк Лань і Случ; на тэр.біял. заказніка Ленінскі Пл. 10,8 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 8,8 тыс.га. Глыб. торфу да 2,6 м, сярэдняя 0,9 м. Запасы торфу каля 15,2 млн.т. Асушана 5,6 тыс.га, выкарыстоўваецца пад сенажаць. На неасушанай ч. балота хмызнякі.