сямейства рыб атр. селядцападобных. 7 падсям., каля 20 (паінш. звестках каля 50) родаў, у т. л.пузанкі, салака, сардзіны, цюлькі, шпроты, сардзінелы. Каля 190 відаў. Пашыраны ў морах ад Арктыкі да Субантарктыкі, разнастайныя ў тропіках; некат. віды ва ўмераных і халодных водах.
Даўж. 35—45 см, у прахадных форм да 75 см, маса да 2 кг. Цела сціснутае з бакоў, укрытае вял. цыклоіднай луской. Спіна зеленавата-шэрая, бакі і бруха серабрыстыя. Характэрна адсутнасць прабадной лускі бакавой лініі (ёсць толькі 2—5 адразу за галавой). На галаве развітыя сейсмасенсорныя каналы. Уздоўж сярэдняй лініі бруха ў многіх відаў ёсць кіль з прывостранай лускі. Кормяцца пераважна планктоннымі беспазваночнымі. Аб’екты промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕНАЎБО́РКА,
комплекс працэсаў па прыгатаванні сена. Уключае скошванне, высушванне траў, укладванне сена на захоўванне. Травы скошваюць у перыяд, калі расліны маюць найб. колькасць пажыўных рэчываў (злакавыя травы ў перыяд калашэння, бабовыя — бутанізацыі). Вял. значэнне мае вышыня скошвання (завышэнне зрэзу травы на 1 см у параўнанні з аптымальным зніжае ўраджайнасць на 5—7%). Для паскарэння высушвання бабовыя травы плюшчаць. Скошаную траву правяльваюць у пракосах да 45—50% вільготнасці, пераварочваюць, зграбаюць у валкі, складаюць у копы, сцірты. Пры запаволеным высушванні і паўторным намаканні сена страчвае ч.мінер. і арган. рэчываў, таму ўжываюць актыўнае вентыліраванне ці штучную сушку на сушыльных апаратах. Пры гэтым павялічваецца на 30% збор сена з 1 га, павышаецца колькасць у ім пратэіну на 7—10%, караціну на 20%. Гл. таксама Сенаўборачныя машыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАБРО́ЎСКІ Аляксандр Сяргеевіч (18.2.1892, г. Курск, Расія — 26.6.1948),
рускі біёлаг, адзін з заснавальнікаў генетыкі ў СССР. Чл.-кар.АНСССР (1933), акад. УАСГНІЛ (1935). Скончыў Маскоўскі ун-т (1914). У 1929 заснаваў і ўзначаліў лабараторыю генетыкі ў Біял. ін-це імя К.А.Ціміразева, у 1931 — сектар генетыкі і селекцыі ва Усесаюзным ін-це жывёлагадоўлі УАСГНІЛ. Арганізатар і з 1930 заг. кафедры генетыкі Маскоўскага ун-та. Навук. працы па генетыцы, селекцыі, гібрыдызацыі с.-г. жывёл і раслін. Прапанаваў і эксперым. пацвердзіў схему будовы гена, выказаў ідэю пра яго дыскрэтнасць, сфармуляваў тэорыю паходжання новых генаў шляхам дуплікацыі. Стварыў новы кірунак эвалюц. вучэння — генагеаграфію.
Унёс уклад у распрацоўку асноў селекцыі і гібрыдызацыі, метадаў генет. аналізу і ўвядзенне навук. распрацовак у с.-г. практыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЁМКАВА,
вёска ў Папярнянскім с/с Мінскага р-на, на паўн.-ўсх. беразе Заслаўскага вадасховішча. Цэнтр саўгаса. За 16 км на ПнЗ ад Мінска, 12 км ад чыг. ст. Беларусь. 1461 ж., 482 двары (2001). Прадпрыемства па вытв-сці дзіцячых цацак «Метэор». Сярэдняя школа, школа-інтэрнат, клуб, б-ка, аптэка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — сядзіба (2-я пал. 18 ст.).
Вядома з 1567 як сяло, уласнасць Станіслававічаў, Саламярэцкіх, Рэкуцяў, Хмараў. У 1800 пры панскім двары на правым беразе Вячы мост, грэбля, млын, мураваны панскі дом, драўляная каталіцкая капліца, на левым беразе ракі — цагельны з-д. У 1897 у вёсцы 419 ж., 67 двароў, хлебазапасны магазін, карчма, у маёнтку 92 ж., 8 двароў. У 1917 у вёсцы 489 ж., у маёнтку — 115 жыхароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́ЎКА ПАДА́ТКУ,
велічыня падатку на адзінку падаткаабкладання (га зямлі, трансп. сродкі, рубель даходу і інш.). Устанаўліваецца падатковым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь для кожнага аб’екта абкладання. Адрозніваюць С.п. цвёрдыя, прапарцыянальныя, прагрэсіўныя. Цвёрдыя С.п. ўстанаўліваюцца ў абсалютнай суме і не залежаць ад велічыні даходаў (падаткі на зямельны ўчастак, дом, каштоўныя паперы і інш.). На Беларусі, напр., у 2002 С.п. на маёмасць фіз. асобы (дом, дача, гараж) складала 0,1% ад вартасці аб’екта абкладання. Прапарцыянальныя С.п. ўстанаўліваюцца ў аднолькавым працэнце да даходу незалежна ад яго велічыні. З ростам даходу падатак прапарцыянальна павялічваецца. Прыкладам такога падаткаабкладання на Беларусі з’яўляецца падатак на прыбытак бел. устаноў (С.п. — 24%; 2002). Прагрэсіўныя С.п. павялічваюцца па меры росту абкладанага даходу. Прагрэс. стаўкі на Беларусі ўжываюцца пры спагнанні падаходнага падатку з фізічных асоб (5 ставак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАТАСФЕ́РА (ад лац. stratum слой + сфера),
слой атмасферы паміж трапасферай і мезасферай на выш. ад 8—10 км (у высокіх шыротах) да 45—55 км (каля экватара). Характарызуецца малой турбулентнасцю, невял. колькасцю вадзяной пары, павышаным у параўнанні з ніжэй- і вышэйляжачымі слаямі ўтрыманнем азону (гл.Азанасфера). Ва ўмераных і палярных шыротах т-ра мала зменьваецца з вышынёй (прыкладна да 25 км), але далей пачынае расці. Над экватарам і тропікамі т-ра ўзрастае па ўсёй С. У залежнасці ад геагр. шыраты і пары года сярэдняя т-ра зменьваецца ад -40 °C (-80 °C) на ніжняй мяжы да блізкай да 0 °C на верхняй. У С. назіраюцца перламутравыя воблакі, тыповыя вял. скорасці ветру (да 80—100 м/с) і струменныя плыні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЫРАЕ́ЖКА (Russula),
род шапкавых базідыяльных грыбоў сям. сыраежкавых. Каля 280 відаў. Пашыраны пераважна ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі больш за 65 відаў. Найб. вядомыя С.: валуй, балотная (R. paludosa), жоўтая (R. claroflava), крохкая (R. fragilis), пурпурна-чырвоная (R. obscura), харчовая (R vesca), падгруздкі белы (R. delica), чорны (R. adusta) і інш. Трапляюцца зліп.павер. у лясах розных тыпаў.
Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка напачатку пукатая, потым распасцёртая, часта лейкападобная, з завернутым краем і сухой, гладкай, часам слізістай скуркай. Пласцінкі прырослыя або свабодныя. Ножка цыліндрычная, цэнтр., полая. Мякаць звычайна белая, крохкая, шчыльная, у некат. відаў едкая на смак. Споры акругла-авальныя, шыпаватыя, бясколерныя або жаўтаватыя. Ядомая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАКСА́ЦЫЯ ЛЕ́СУ (ад лац. taxatio ацэнка),
комплекс тэхн. мерапрыемстваў з мэтай вызначэння, уліку і ацэнкі колькасных і якасных характарыстык лясных рэсурсаў. Асн. работы па Т.л. — перыядычнае лесаўпарадкаванне. Уключае метады і тэхналогіі вымярэння і мадэліравання асн. аб’ектаў уліку (лесапрадукцыі, асобных дрэў і іх сукупнасцей, лясных масіваў і інш.), для якіх з дапамогай таксацыйных паказчыкаў (запас і прырост пасадак, сартыментная структура і інш.) складаецца таксацыйнае апісанне. Пры Т.л. ацэньваюцца і інш. лясныя прадукты (ігліца, лісце, ягады, грыбы, лек. і тэхн. сыравіна). Неабходна для рацыянальнага планавання і правядзення лесагасп. дзейнасці. аховы прыроды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛУО́Л, метылбензол,
араматычны вуглевадарод, C6H5CH3, У 1838 вылучаны франц. хімікам А.Сент-Клер Дэвілем зталуанскага бальзаму (адсюль назва Т.).
Бясколерная вадкасць, tпл 110,62 °C, шчыльн. 866.9 кг/м³. Добра раствараецца ў большасці арган. растваральнікаў. мала — у вадзе. Рэакцыі замяшчэння ў бензольным ядры адбываюцца лягчэй, чым у бензоле (гл.Араматычныя злучэнні). Пры акісленні па CH3-групе ў залежнасці ад умоў утвараюцца бензілавы спірт, бензойны альдэгід або бензойная кіслата. У прам-сці вылучаюць з каменнавугальнай смалы, прадуктаў каталітычны рыформінгу бензінаў. Выкарыстоўваюць пераважна ў вытв-сці бензолу, фенолу, капралактаму, нітраталуолаў (тратылу) і інш., а таксама як растваральнік для палімераў, нітрацэлюлозных, алкідных лакаў і эмалей, высокаактанавы кампанент бензінаў. Аказвае слабае наркатычнае ўздзеянне, ГДК 50 мг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРАНУ́ХА Рыгор Іванавіч (н. 25.9.193 3, пас. Вазнясенск Клімаўскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне селекцыі і генетыкі с.-г. раслін. Чл.-кар. аграрнай АН Беларусі (1996), д-рс.-г.н. (1979), праф. (1980). Засл. дз. нав. Беларусі (1990). Скончыў БСГА (1962), дзе і працуе з 1966 (з 1976 заг. кафедры). Навук. працы па генетыцы і селекцыі лубіну, насенняводстве і тэхналогіі вырошчвання с.-г. культур. Аўтар сартоў жоўтага кармавога лубіну: Акадэмічны 1, Акадэмічны 2, Горацкі, БСГА-382.
Тв.:
Селекция и семеноводство люпина. Мн., 1980;
Частная селекция и сортоведение зерновых культур. Горки, 1987;
Частная селекция и сортоведение зернобобовых культур в Белоруссии. Горки, 1989;
Селекция и семеноводство сельскохозяйственных культур. Мн., 2001;
Люпин: биология, селекция и технология возделывания. Горки, 2001.