адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64. З роду Бжастоўскіх. Вучыўся ў Мінску і Маскве, атрымаў юрыд. адукацыю. Працаваў старшынёй палаты крымінальнага суда ў Магілёве. У маі 1862 удзельнічаў у з’ездзе «белых»у Вільні як прадстаўнік Магілёўскай губ.Учас паўстання чл.грамадз. камісіі ў Сенненскім пав., магілёўскі паўстанцкі ваявода. Распаўсюджваў сярод сялян нелегальную л-ру на бел. і польск. мовах. У канцы 1863 арыштаваны, пасля следства сасланы ў Енісейскую губ., там і памёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАН (Blanc) Жан Жазеф Луі (29.10.1811, Мадрыд — 6.12.1882),
французскі сацыяліст-утапіст, гісторык, журналіст. У сваіх поглядах абапіраўся на ідэі Сен-Сімона і Ш.Фур’е. Укн. «Арганізацыя працы» (1839) выклаў план сац. пераўтварэння грамадства. Пасля лют. рэвалюцыі 1848 увайшоў у часовы ўрад. Быў абвінавачаны ва ўдзеле ў Чэрвеньскім паўстанні 1848, да 1870 у эміграцыі. З 1871 чл.Нац. сходу. Учас Парыжскай камуны (1871) на баку Версаля. Аўтар прац «Гісторыя дзесяці гадоў» (1841—44), «Гісторыя рэвалюцыі 1848» (1870).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСПУРАКА́НСКАЕ ЦА́РСТВА,
армянская феад. дзяржава дынастыі Арцрунідаў у 908—1021 у вобласці Васпуракан. Знаходзілася ў васальнай залежнасці ад царства арм.Багратыдаў. Праз Васпураканскае царства праходзіла паўд. адгалінаванне важнага гандл. караваннага шляху. Высокага ўзроўню дасягнулі рамёствы, гандаль, культура. Учас праўлення цара Гагіка Арцруні [908—943] вяліся вялікія буд. работы ў гарадах Вастан, Ахтамар, Ван. Васпураканскае царства ахапіў антыфеад. і антырэліг. рух тандракійцаў. На пач. 11 ст. падверглася нападу цюрк. плямён, што ішлі з У. У 1021 далучана да Візантыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАМО́НІКАЎ Іван Міхайлавіч (20.2.1918, в. Калінавая Магілёўскага р-на — 24.10.1944),
Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў артыл. вучылішча і курсы камандзіраў дывізіёнаў пры Ваен. акадэміі імя Дзяржынскага (1942). УЧырв. Арміі з 1938. Усав.-фінл. вайну 1939—40 радавы С. вызначыўся ў баі на Карэльскім перашыйку ў ноч на 22.12.1939 учас атакі пазіцыі ворага. УВял.Айч. вайну на фронце з 1941, камандзір зенітна-артыл. палка. Прапаў без вестак у баі на тэр. Венгрыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫСТЭРЦЫЯ́НЦЫ,
члены каталіцкага манаскага ордэна, засн. ў 1098 бенедыкцінцам Раберам Малемскім. Назва ад першага манастыра ордэна — Цыстэрцыум (каля г. Дыжон, Францыя). У 1115 узначаліў Бернар Клервоскі. Статут ордэна 1119 прадпісваў фіз. працу,
аскетычны лад жыцця. У 12—13 ст. мужчынскія і жаночыя манастыры Ц. былі багатыя, уплывовыя і шматлікія (да 1300 існавала каля 700 іх манастыроў у многіх краінах). У 14 ст. кангрэгацыя Ц. заняпала. З Ц. вылучыліся бернардзінцы і трапісты. У наш час налічваецца каля 3 тыс. Ц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗУМО́ЎСКІЯ,
расійскі дваранскі род укр. паходжання, прадстаўнікі якога займалі значныя дзярж. і дыпламат. пасады ў 18—1-й пал. 19 ст. Вялі радаслоўную ад укр. казака Рыгора Розума, чыё змененае прозвішча (або мянушка) стала іх родавым прозвішчам. Найб. вядомы: сын Рыгора Розума Аляксей Рыгоравіч Р. (28.3.1709, с. Лемяшы Чарнігаўскай вобл., Украіна — 17.7.1771), граф.(1744), ген.-фельдмаршал (1756). З 1731 пеўчы прыдворнай укр. капэлы. Фаварыт, з 1742 таемна вянчаны муж імператрыцы Лізаветы Пятроўны. Адстойваў ва ўрадзе Расіі інтарэсы ўкр. казацкай старшыны, спрыяў аднаўленню гетманства на Левабярэжнай Украіне. З 1762 у адстаўцы. Яго брат Кірыла Рыгоравіч Р. (29.3.1728, нарадзіўся там жа — 15.1.1803), граф (1744), ген.-фельдмаршал (1764). Апошні гетман Левабярэжнай Украіны (1750—64). Прэзідэнт Пецярбургскай АН (1746—98; учас знаходжання за мяжой у 1766—98 яго замяшчалі дырэктары). Учас гетманства абмежаваў у інтарэсах казацкай старшыны сял. пераходы, правёў суд. рэформу 1760—63, заахвочваў развіццё ўкр. культуры. Сын Кірылы Рыгоравіча Р. Аляксей Кірылавіч Р. (23.9.1748, С.-Пецярбург — 17.4.1822), граф. Міністр нар. асветы (1810—16). Яго брат Андрэй Кірылавіч Р. (2.11.1752, г. Глухаў Сумскай вобл., Украіна — 23.9.1836), князь (1815), дыпламат. З 1777 на дыпламат. службе. Рас. пасол у Аўстрыі (1790—99, 1801—07) і некат. інш. дзяржавах. Адзін з кіраўнікоў (першы ўпаўнаважаны) рас. дэлегацыі на Венскім кангрэсе 1814—15.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫНФ (польск. tymf, ням. timpf, рус. тинф, ад імя ням. арандатара манетных двароў у Каралеўстве Польскім А.Тынфа, ініцыялы якога стаялі на рэверсе манеты),
1) назва (спачатку народная, у 18 ст. афіцыйная) сярэбранай манеты Рэчы Паспалітай 1663—66. Тыпалагічна Т. наследаваў рэверс орта і меў яго рыначны курс.
2) Назва ў Рэчы Паспалітай сярэбранай манеты Прусіі 1679—1750.
3) Сярэбраная манета Рас. імперыі 1707—09 для замежных плацяжоў учасПаўн. вайны 1700—21. Пастанова Брэсцкага сейміка 1714 называла яе «Т. маскоўскі».
4) Сярэбраная манета Рэчы Паспалітай 1752—56; у 1752—53, 1755 меў пазначэнне наміналу «Т.».
5) Назва ў Рэчы Паспалітай сярэбраных прускіх перайманняў Т. Рэчы Паспалітай у 1751—58 са зніжанай на 1/3 колькасцю серабра.
6) Назва ў Рэчы Паспалітай сярэбранай манеты 1759—61 Рас. імперыі для замежных плацяжоў учас Сямігадовай вайны 1759—63.
7) Сярэбраная манета Рэчы Паспалітай манетных двароў Гданьска 1758—63 і Эльбланга 1763. Назва Т. ў канцы 17—18 ст. сінанімічна орту надавалася манетам, большым за 6-грашовік і меншым за чвэрцьталяровік, незалежна ад тыпу выявы. Усе Т. зняты з абарачэння ў Рэчы Паспалітай універсалам 1766.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАПАВА́ЛЬСТВА, шапавальнае рамяство,
выраб з воўны (валенне, качанне) галаўных убораў, валёнак, лямцу. На Беларусі развіта з сярэдневякоўя. У 16—17 ст.у гарадах існавалі рамесныя прафесіі магерачніка, шапавала. Валеныя магеркі і брылі былі пашыраным галаўным уборам бел. сялян. У 19 ст. шапавалы пачалі валяць і зімовы абутак — валёнкі, а таксама лямец для конскай вупражы. Асабліва пашырылася Ш. на У Беларусі. На Магілёўшчыне ў 1880-я г. гэтым саматужным промыслам займаліся сяляне Чавускага, Мсціслаўскага, Рагачоўскага, Магілёўскага, а таксама Рэчыцкага (в. Кабылеў) і інш. паветаў. Найб. развіццё промысел атрымаў у Дрыбінскай вол. Чавускага пав. (мястэчка Дрыбін і 12 навакольных вёсак). Пераважала Ш. ў форме адыходнага промыслу. Майстры працавалі ў дамах заказчыкаў, пераходзячы з вёскі ў вёску са сваімі прыладамі працы (брында для рыхлення воўны, драўляныя і жал. качалкі для раскочвання лямцу, правідлы для надання вырабу патрэбнай формы, жал. шчоткі для расчэсвання ворсу). Дрыбінскія шапавалы ў час адыходніцтва карысталіся ўмоўнай мовай — т.зв. катрушніцкі лемезень. Упач. 20 ст. лямцавыя магеркі і брылі выйшлі з ужытку, таму змяніліся маштабы шапавальнага рамяства і тыпалогія валеных вырабаў. Пашырыўся выраб валёнак, асабліва дзіцячых; бытуе і ў наш час.Мясц. майстры вырабляюць валёнкі на свае патрэбы і на заказ, выкарыстоўваюць традыц. тэхналогію і прылады працы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЛЬБАРА (Marlborough) Джон Чэрчыл
(Churchill; 26.5.1650, Аш, Вялікабрытанія — 16.6.1722),
англійскі палкаводзец і паліт. дзеяч, ген.-фельдцэйхмайстар (1702), герцаг (1702). У арміі з 1667, удзельнічаў у англа-галандскай вайне 1672—74. З 1685 пасол у Францыі. У 1690 кіраваў барацьбой з якабітамі (антыангл. рух) у Ірландыі. З 1701 галоўнакамандуючы англ. войскамі на кантыненце ў час вайны за іспанскую спадчыну 1701—1714, атрымаў шэраг перамог. У 1711 адхілены ад камандавання, у эміграцыі. У 1714—16 на службе ў англ. караля Георга I.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЙШЫК Мікалай Васілевіч (17.1.1927, в. Воля Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 24.4.1944),
удзельнік партыз. руху у Беларусі ў Вял.Айч. вайну. З пач. вайны партыз. сувязны, з 1943 падрыўнік партыз. брыгады імя Дзяржынскага Брэсцкай вобл. Пусціў пад адхон 7 варожых эшалонаў. Учас чарговай аперацыі партызанам не ўдалося замініраваць рэйкі, таму Гойшык кінуўся з мінай пад эшалон з танкамі, гарматамі і жывой сілай ворага. Ув. Міхнавічы Івацэвіцкага р-на пастаўлены помнік, уг. Івацэвічы адкрыты дом-музей Гойшыка.