ЦЫСТЭРЦЫЯ́НЦЫ,
члены каталіцкага манаскага ордэна, засн. ў 1098 бенедыкцінцам Раберам Малемскім. Назва ад першага манастыра ордэна — Цыстэрцыум (каля г. Дыжон, Францыя). У 1115 узначаліў Бернар Клервоскі. Статут ордэна 1119 прадпісваў фіз. працу,
аскетычны лад жыцця. У 12—13 ст. мужчынскія і жаночыя манастыры Ц. былі багатыя, уплывовыя і шматлікія (да 1300 існавала каля 700 іх манастыроў у многіх краінах). У 14 ст. кангрэгацыя Ц. заняпала. З Ц. вылучыліся бернардзінцы і трапісты. У наш час налічваецца каля 3 тыс. Ц.
т. 17, с. 153
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)