сербскі акцёр, драматург, перакладчык, тэатр. дзеяч. Кіраваў аматарскімі тэатр. калектывамі ў Ваяводзіне і Сербіі, у 1833—36 княжацкім т-рам у г. Крагуевац, у 1839 аматарскім т-рам у г. Нові-Сад (з 1840 у г. Заграб; паклаў пачатак стварэнню нац.т-ра). Вуіч стварыў тэатр. рэпертуар на роднай мове і выхаваў першых прафес. сербскіх акцёраў, за што быў названы «бацькам сербскага тэатра». Пакінуў аўтабіяграфію (1833), а таксама шматлікія дзённікі сваіх падарожжаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЛФТ (Delft),
горад на З Нідэрландаў, на канале Рэйн—Схі. Засн. ў 1075. Каля 100 тыс.ж. (1994). Старадаўні цэнтр вытв-сці керамічных вырабаў, т.зв. дэлфцкі фаянс. Прам-сць: металаапр. і маш.-буд. (кабель, металаканструкцыі, харч., хім., трансп. абсталяванне), аптычная, хім., харчовая. Маст. музеі, у т. л.гар. музей «Прынсенгоф» з карцінамі мастакоў дэлфцкай школы 17 ст.Шматлікіяарх. помнікі 13—18 ст. Д. захаваў сярэдневяковы выгляд «воднага горада» з каналамі і цаглянымі дамамі 16—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕЛЯНУ́ШКА [Symphodus (Crenilabrus) tinca],
рыба сям. губанавых атр. акунепадобных. Пашырана ў морах паўд. і зах. ўзбярэжжаў Еўропы. Жыве ў прыбярэжнай зоне, сярод скал і водарасцей.
Зелянушка: 1 — самец; 2 — самка.
Даўж. цела 10—15 см (зрэдку да 30 см), маса да 290 г. Афарбоўка яркая, асн. колер зялёны або зеленаваты (адсюль назва). На целе і плаўніках шматлікіячырв. і блакітныя з розным адценнем плямы і палосы. Зрэдку самцы будуюць гнёзды. Корміцца двухстворкавымі малюскамі і дробнымі ракападобнымі. Аб’ект аматарскага лову.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛОНГ-А́ЙЛЕНД (Long Island),
нізінны востраў у Атлантычным ак. каля берагоў ЗША, паблізу вусця р. Гудзон. Тэрыторыя ЗША. Аддзелены ад мацерыка пратокай Іст-Рывер і аднайменным пралівам. Пл. 4,5 тыс.км², даўж. каля 200 км, шыр. да 37 км. Складзены з рыхлых марскіх і ледавіковых адкладаў. Паверхня нізінная, выраўнаваная, з боку акіяна шматлікія пясчаныя косы. У зах.ч. — раёны Нью-Йорка Бруклін і Куінс, на астатняй тэрыторыі пераважна дачныя пасёлкі, паркі, пляжы. Адкрыты ў 1609 англ. мараплаўцам Г.Гудзонам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯ́ХАЎСКІЯ АСТРАВЫ́,
паўднёвая група ў архіпелагу Новасібірскіх астравоў (Расія), на мяжы мораў Лапцевых і Усх.-Сібірскага. Уключаюць а-вы: Вял. Ляхаўскі (пл. 5,3 тыс.км²), М.Ляхаўскі (пл. 1,3 тыс.км²), Сталбавы (пл. 170 км²) і Сямёнаўскі. Ад мацерыка Азія аддзяляюцца пралівам Дзмітрыя Лапцева. Паверхня пераважна раўнінная. Выш. да 270 м (Вял. Ляхаўскі). Шматгадовая мерзлата. Шматлікія яры і тэрмакарставыя азёры. Поліганальная асакова-злакавая тундра, шмат балот. Промысел пясца. Адкрыты ў 1712. Названы ў гонар рус. прамыслоўца І.Ляхава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАГАЛАВА́ТКА (Jurinea),
род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 300 відаў. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі 2 віды Н.: васільковая (J. cyanoides) і павуціністая (J. arachnoidea). Трапляюцца ў хваёвых лясах, на пясчаных схілах.
Шматгадовыя травяністыя расліны ці паўкусты з падоўжаным або ўкарочаным сцяблом. Лісце ад цэласнага да перыстарассечанага. Кветкі часта з залозкамі, трубчастыя, ружовыя ці фіялетавыя ў кошыках. Лісцікі абгорткі шматлікія, чарапічна размешчаныя, голыя ці павуціністыя. Плод — сямянка з чубком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАРА́ДЫ ПАЎДНЁВЫЯ, Дадэканес,
група з 8 буйных і вял. колькасці дробных астравоў у Эгейскім м., каля паўд.-зах. ўзбярэжжа п-ва М. Азія, тэр. Грэцыі. Пл. 3,5 тыс.км². Асн. а-вы: Родас, Самас, Ікарыя, Кос, Карпатас. Пераважаюць узгоркі і нізкагор’і, выш. да 1434 м (г. Керкетэфс на в-ве Самас). Ксерафітныя хмызнякі, участкі лясоў з дубу, хвоі, кіпарысу. Вырошчванне збожжавых, вінаграду, цытрусавых, тытуню; аліўкавыя гаі. Рыбалоўства, здабыча губак. Буйн. гарады: Родас, Самас. Шматлікія помнікі стараж.-грэч. культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНЦЫ́НУЛА (Uncinula),
род сумчатых грыбоў сям. мучністарасяных. Каля 60 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Амерыцы, Афрыцы. На Беларусі 3 віды У.: вярбовая (М. salicis), кляновая (U. aceris), Цюланава (U. tulasnei). Аблігатныя паразіты асіны, вярбы, клёну, таполі, ясеню. Выклікаюць мучністую расу.
Міцэлій з гаўсторыямі, паверхневы, павуціністы, плевачны або лямцавы. Развіваецца пераважна на лісці, радзей на парастках і пладах. Пладовыя целы (клейстатэцыі) шарападобныя, маюць прыдаткі. Сумкі шматлікія, яйцападобныя, з 2—8 эліпсоіднымі спорамі. У цыкле развіцця адзначана канідыяльная стадыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫСТЭРЦЫЯ́НЦЫ,
члены каталіцкага манаскага ордэна, засн. ў 1098 бенедыкцінцам Раберам Малемскім. Назва ад першага манастыра ордэна — Цыстэрцыум (каля г. Дыжон, Францыя). У 1115 узначаліў Бернар Клервоскі. Статут ордэна 1119 прадпісваў фіз. працу,
аскетычны лад жыцця. У 12—13 ст. мужчынскія і жаночыя манастыры Ц. былі багатыя, уплывовыя і шматлікія (да 1300 існавала каля 700 іх манастыроў у многіх краінах). У 14 ст. кангрэгацыя Ц. заняпала. З Ц. вылучыліся бернардзінцы і трапісты. У наш час налічваецца каля 3 тыс. Ц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Э́ТНА (Etna),
дзеючы вулкан на в-ве Сіцылія ў Італіі. Выш. 3340 м (найб. высокі ў Еўропе). Конус з пакатымі схіламі, складзены пераважна з трахітаў, далерытаў і базальтаў. Дыяметр кратэра каля 400 м, шматлікія бакавыя кратэры, застылыя лававыя патокі. Найб. моцнае вывяржэнне ў 1669. Паміж вывяржэннямі выдзяленне газаў і пары, частыя землетрасенні. Да выш. 800—900 м — палі, сады, вінаграднікі, вышэй міжземнаморскія хмызнякі і лясы. Вышэй за 1500 м на працягу некалькіх месяцаў Э. ўкрыта снегам. Турызм.