КІ́ЗІНГЕР ((Kiesinger) Курт Георг) (6.4.1904, г. Альбштат, Германія — 9.3.1988),
германскі паліт. і дзярж. дзеяч. Юрыст. У 1933—45 чл. Нацыянал-сацыялісцкай партыі, працаваў (1940—45) y МЗСфаш. Германіі. Пасля 2-й сусв. вайны ўступіў у Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХДС), у 1967—71 яго федэральны старшыня. У 1949—58 і 1969—80 дэп. бундэстага ФРГ, выступаў у падтрымку знешнепаліт. курсу ўрада К.Адэнаўэра. У 1950—58 чл., з 1955 — віцэ-старшыня Дарадчага сходу Савета Еўропы. У 1958—63 прэм’ер-міністр зямлі Бадэн-Вюртэмберг, у снеж. 1966 — кастр. 1969 федэральны канцлер ФРГ. Кааліцыйны ўрад К. [ХДС/ХСС (Хрысц.-сац. саюз) і С.-д. партыя Германіі] намагаўся ўпарадкаваць фінансы і інш., інтэнсіфікаваў адносіны ФРГ з краінамі Усх. Еўропы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВАШЭ́ІН (Мікалай Іванавіч) (1885 г. Ржэў Цвярской вобл., Расія — 1937),
удзельнік Кастр. рэвалюцыі і грамадз. вайны на Беларусі. З 1915 на Зах. фронце, вёў рэв. агітацыю сярод салдат. Чл.РСДРП(б). З сак. 1917 чл. Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, з крас.чл. бальшавіцкай фракцыі выканкома Зах. фронту, дэп. Устаноўчага сходу ад Зах. акругі і фронту. З ліст. 1917 чл. часовага бюро ВРКЗах. фронту, старшыня выканкома Савета сял. дэпутатаў Мінскай і Віленскай губ.; са студз. 1918 нам. старшыні Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Са снеж. 1918 нач. гарнізона г. Мінска. З ліп. 1919 на Зах. фронце, камандаваў чырвонаармейскім атрадам пад Баранавічамі. У 1930-я г. ў Маскве, у 1936 беспадстаўна арыштаваны, расстраляны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІРТ ((Wirth) Карл Іозеф) (6.9.1879, г. Фрайбург, Германія — 3.1.1956),
палітычны і дзярж. дзеяч Германіі. Скончыў Фрайбургскі ун-т. Дэпутат рэйхстага ў 1914—18 і 1920—33. Пасля Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 міністр фінансаў у Бадэне, чл.Нац.сходу. Адзін з лідэраў партыі Цэнтра (да 1933). Міністр фінансаў (1920—21). Рэйхсканцлер Веймарскай рэспублікі ў маі 1921 — ліст. 1922. Урад Вірта імкнуўся да выканання Версальскага мірнага дагавора 1919, падпісаў 16.4.1922 рас.-герм. Рапальскі дагавор. Міністр акупіраваных (паводле Версальскага дагавора) абласцей (1929—30). Міністр унутр. спраў (1930—31). У 1933—48 у эміграцыі. Заснавальнік партый «Саюз цэнтра» (1948) і Саюз немцаў (за адзінства, мір і свабоду). Выступаў за ўзаемаразуменне з СССР (пры нейтральнасці Германіі), супраць эканам. і ваен. інтэграцыі ФРГ у Зах. Еўропу. Чл.Сусв. Савета Міру з 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗМІТРУ́К (Праскоўя Фёдараўна) (15.10.1899, в. Ліскі Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. — 22.12.1978),
удзельніца рэв. руху ў Зах. Беларусі. У 1-ю сусв. вайну ў бежанцах у Арэхава-Зуеве. Чл.КПЗБ з 1924. У 1926—33 сакратар Гродзенскага акругкома КПЗБ, працавала ў Пінскім, Баранавіцкім, Беластоцкім, Брэсцкім, Віленскім і Кракаўскім акругкомах КПЗБ (парт.псеўд.Маруся, Надзя, Вера, Галубок і інш.). У 1925—26 вучылася ў школе парт. работнікаў Прадстаўніцтва ЦК КПЗБ пры ЦККП(б)Б у Мінску, у 1929—31 — у Камуніст. ун-це нац. меншасцей імя Ю.Ю.Мархлеўскага ў Маскве. У 1933 арыштавана польск. ўладамі і асуджана на 10 гадоў турмы. Дэп.Нар.сходуЗах. Беларусі (28—30.10.1939, Беласток). У 1939—41 і 1945—55 на сав. рабоце ў Камянецкім р-не Брэсцкай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРЖА́ЎНЫ КАНТРО́ЛЬ,
сістэма кантролю дзярж. органаў за вытв., гасп., фін. і інш. дзейнасцю дзярж., грамадскіх і каап. арг-цый, прадпрыемстваў і ўстаноў, выкананнем імі законаў і інш. прававых актаў. Дз.к. за выкананнем рэсп. бюджэту, выкарыстаннем дзярж. уласнасці, выкананнем актаў Прэзідэнта, Нац.сходу, СМ і інш.дзярж. органаў, якія рэгулююць адносіны дзярж. уласнасці, гасп., фін. і падатковыя адносіны, ажыццяўляе Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. Вядучая роля ў Дз.к. належыць Саветам дэпутатаў, якім падкантрольныя ўсе інш.дзярж. органы і службовыя асобы гэтых органаў. Дз.к. за дзейнасцю вышэйшых выканаўчых і распарадчых органаў дзярж. улады ажыццяўляюць Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, парламент. Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь кантралюе дзейнасць дзярж. к-таў, мін-ваў і ведамстваў, якія ў сваю чаргу ажыццяўляюць Дз.к. за дзейнасцю падначаленых ім арг-цый і ўстаноў. Аб’ём кантрольных правоў кожнага звяна Дз.к. вызначаецца законам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБРО́ВІЧ (Алесь) (сапр.Рэдзька Аляксей Ягоравіч; 1910, в. Каралевічы Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. — 7.11.1942),
бел.паэт. Удзельнік вызв. руху ў Зах. Беларусі. Адзін з ініцыятараў стварэння Літаратурнага фронту сялянска-рабочых пісьменнікаў. У 1934 арыштаваны, 2,5 года адбыў у Віленскай турме на Лукішках. Дэлегат Нар.сходу ў Беластоку (1939). У 1940 карэспандэнт газ. «Вілейская праўда». Друкавацца пачаў у 1928 у газ. «Доля працы». Спалучэнне публіцыст. запалу з мяккім лірызмам — характэрная асаблівасць яго паэзіі. У вершах боль прыгнечанага народа («Беларусь»), гераізм змагароў і іх высокі духоўны свет («Калісь любові хмель вясняны», «Пад звон дратоў, сумуючы»), заклік да барацьбы за свабоду («Мы», «Зорны край»). Расстраляны ням.-фаш. захопнікамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́БІЧ (Вячаслаў Францавіч) (н. 10.6.1936, в. Канюшаўшчына Валожынскага р-на Мінскай вобл.),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Канд.эканам.н. (1990). Засл. машынабудаўнік Беларусі (1978). Скончыў БПІ (1958), Мінскую ВПШ (1984). З 1978 ген. дырэктар Мінскага вытв. аб’яднання імя Кірава па выпуску працяжных і адразных станкоў. У 1980—85 2-і сакратар Мінскіх гаркома, абкома КПБ, заг. аддзела цяжкай прам-сці ЦККПБ. У 1985—90 нам. старшыні СМ, старшыня Дзяржплана БССР. У 1990—94 Старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. З 1994 прэзідэнт Бел.гандл.-фін. саюза. Нар.дэп.СССР у 1989—91, дэп. Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь у 1990 і 1995—96, Палаты прадстаўнікоў Нац.сходу Рэспублікі Беларусь з 1996. Чл.ЦККПБ у 1986—91, чл.ЦККПСС у 1990—91. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́НГА ((Longo) Луіджы) (15.3.1900, Фубіне, Італія — 16.10.1980),
дзеяч італьян. і міжнар.камуніст. руху, партыз. военачальнік. Вучыўся ў Турынскім тэхнал. ін-це. Адзін з заснавальнікаў Італьян.камуніст. партыі (ІКП, 1921), чл. яе ЦК (з 1926) і палітбюро (з 1931). У 1927—41 у эміграцыі, у м. ў 1933—35 прадстаўнік ІКП пры Выканкоме Камуністычнага Інтэрнацыянала, у час грамадз. вайны 1936—39 у Іспаніі ген. інспектар інтэрнацыянальных брыгад. У 2-ю сусв. вайну камандаваў гарыбальдзійскімі брыгадамі. У 1945 дэп. Устаноўчага сходу, з 1946 дэп. парламента Італіі. З 1945 віцэ-сакратар, з жн. 1964 ген. сакратар, з сак. 1972 старшыня ІКП; выступаў за паліт. плюралізм у сацыяліст. дзяржавах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІТЭРА́Н ((Mitterrand) Франсуа) (26.10. 1916, Жарнак, Францыя — 8.1.1996),
французскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Парыжскі ун-т, журналіст, адвакат. У 2-ю сусв. вайну ўдзельнік Руху Супраціўлення. У жн.—вер. 1944 ген. сакратар па справах ваеннапалонных ва ўрадзе Ш. дэ Голя. Пасля вайны міністр у розных кабінетах Чацвёртай рэспублікі 1946—58. Дэп. Нацыянальнага сходу Францыі (1946—58 і з 1962), сенатар (1959—62). Старшыня Федэрацыі левых дэмакр. і сацыяліст. сіл (1965—68), 1-ы сакратар Франц.сацыяліст. партыі (1971—81). У 1981—95 прэзідэнт Францыі. У знешняй палітыцы выступаў за паліт., эканам. і валютны саюз 12 еўрап. дзяржаў (гл.Еўрапейская эканамічная супольнасць), садзейнічаў яго інтэграцыі. Пасля распаду СССР і камуніст. блока прапанаваў канцэпцыю еўрап. канфедэрацыі. Аўтар кніг «Выклік Кітая» (1961), «Сацыялізм магчымага» (1971), «Палітыка» (1977) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЕЦЮХО́Ў (Уладзімір Анесціевіч) (н. 17.12.1944, с. Ендавішча Сямілуцкага р-на Варонежскай вобл., Расія),
бел. фізік і дзярж. дзеяч. Д-рфіз.-матэм.н. (1993), праф. (1994). Скончыў БДУ (1966). З 1970 у Брэсцкім пед. ін-це (з 1985 заг. кафедры, з 1991 прарэктар). У 1996—99 старшыня пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы Вярх. Савета (з 1996 Палаты прадстаўнікоў Нац.сходу Рэспублікі Беларусь). З 1999 рэктар Брэсцкага ун-та. Навук. працы па класічнай і квантавай тэорыі поля, тэорыі рэлятывісцкіх хвалевых ураўненняў. Аўтар навуч. дапаможнікаў па фізіцы.
Тв.:
Геометриэованная SU(3)-калибровочная теория в решеточном пространстве (разам З В.І.Стражавым) // Теорет. и мат. физика. 1991. Т. 87, № 2;
К описанию дираковских частиц посредством тензорных полей // Докл.АН Беларуси. 1993. Т. 37, № 5.