род птушак сям. ібісавых атр. буслападобных. 2 віды. Пашыраны на Пд Еўропы, Пд і ПдУ Азіі, у Амерыцы, Аўстраліі, Афрыцы. На Беларусі К. (P. falcinellus) — рэдкая залётная птушка. Жывуць калоніямі ў чаротавых зарасніках, на дрэвах па берагах вадаёмаў.
Даўж. цела да 66 см, дзюбы да 15 см, маса да 800 г. Апярэнне чырвона карычневае з метал. адлівам на спіне, крылах, хвасце. Канец дзюбы дугападобна загнуты ўніз. Кормяцца жабамі, апалонікамі, чарвямі, насякомымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЎПІЦЫ (Platalea),
род птушак сям. ібісавых атр. буслападобных. 4 віды. Пашыраны на Пд Еўразіі, у Паўн.-Усх. Афрыцы, Аўстраліі. На Беларусі трапляецца К. звычайная (P. leucorodia), рэдкая залётная птушка.
Даўж. К. звычайнай каля 90 см, маса каля 1,5 кг. Ногі і шыя доўгія, дзюба доўгая, пляскатая, на канцы расшыраная. На галаве чубок. Апярэнне белае. Корміцца дробнымі беспазваночнымі, часам маляўкамі рыб або ікрой. Гняздуе калоніямі ў зарасніках трыснягу, радзей на дрэвах. Нясе 3—4 яйцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАВО́КІ НЫРЭ́Ц (Aythya nyroca),
птушка сямейства качыных атр. гусепадобных. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі бывае на пралёце, гняздуецца рэдка ў паўд.ч. рэспублікі. Жыве на вадаёмах з зараснікамі. Нар. назва чарнушка.
Маса да 650 г. Апярэнне зверху рыжавата-карычневае, спіна і надхвосце амаль чорныя. Бруха, падхвосце і люстэрка на крылах белыя. Радужына вока ў самца белая або шаравата-белая (адсюль назва). Дзюба сінявата-чорная. Корміцца расліннасцю, малюскамі, ракападобнымі, лічынкамі водных насякомых. Аб’ект палявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́СТАВА (Ларыса Мікалаеўна) (н. 29.1.1947, г. Каўнас, Літва),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1971). Працуе ў тэхніцы габелену. Аформіла інтэр’еры выканкома ў г. Глыбокае — нацюрморты «Вясновы» і «Восеньскі» (1985), санаторыя «Нарач» — трыпціх «Раніца», «Поўдзень», «Вечар» (1987). Сярод твораў: серыя «Кветкі» (1985—95), «Ружовая птушка» (1986), «Пошук» (1989), «Дрэва ў квецені» (1990), «Снегіры» (1995), «Касачы» (1996) і інш. Работы адметныя эмацыянальнай выразнасцю, актыўнасцю колеру, у іх — святочнасць, захапленне прыродай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАПЛЯ́НКА (Acanthis cannabina),
птушкасям. ўюрковых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Еўразіі, паўн.-зах. Афрыцы. На Беларусі звычайны пералётны від, на Пд і ў цэнтр.ч. часам зімуе. Жыве ў садах, на ўзлесках, лугах. У перыяд гнездавання трымаюцца парамі, у інш.час. чародамі.
Даўж. да 140 мм, маса да 22 г. У самцоў лоб і грудка чырв., спіна карычневая, брушка белае; самкі і маладыя К. шаравата-бурыя. Нясуць 3—7 яец. Кормяцца насеннем травяністых раслін.
расійскі кінадраматург. Засл. дз. маст. РСФСР (1969). Адзін з заснавальнікаў т-ра «Арлекін» у Кіеве (1919). З 1939 выкладаў ва Усесаюзным дзярж. ін-це кінематаграфіі. Аўтар сцэнарыяў фільмаў «Ленін у Кастрычніку» (1937), «За вітрынай універмага» (1956), «Паласаты рэйс» (1961, у сааўт.), «Чалавек-амфібія» (1962, паводле рамана А.Бяляева), «Прымаю бой» (1966), «Сіняя птушка» (паводле М.Метэрлінка, 1976, у сааўт.), тэлефільма «Вера, Надзея, Любоў» (1972) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1941, 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛУ́ША (Larus fuscus),
птушкасям. чайкавых атр. сеўцападобных. Пашырана на марскіх узбярэжжах і вял. азёрах Еўропы. На Беларусі трапляецца на пралётах вясной (сярэдзіна крас.—пач. чэрвеня) і восенню (вер.—ліст.) на буйных азёрах і рэках.
Даўж. да 58 см, маса да 1200 г. Апярэнне белае, акрамя цёмна-шызай спіны і крылаў. Дзюба вял., моцная, ярка-жоўтая з чырв. плямай. Ногі лімонна-жоўтыя. Гняздуе на прыбярэжных скалах і астраўках, часта калоніямі. Нясе 2—3 яйцы. Усёедныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНДАРЫ́НКА (Aix galericulata),
птушкасям. качыных. Пашырана ў Паўд.-Усх. Азіі. Жыве па лясных вадаёмах.
Даўж. да 43 см, маса да 700 г. У самца ў шлюбным апярэнні на галаве чубок — пурпурова-зялёны зверху і рыжы з белым з бакоў; «люстэрка» на крыле зялёнае; унутр. другарадныя махавыя пёры ўзняты ўверх. Летам і восенню ён бураваты, як і самка. Кормяцца малюскамі, чарвямі, ікрой рыб, насеннем водных раслін і інш. Гнёзды ў дуплах, радзей на зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРАДУ́НКА (Xenus cinereus),
птушкасям. бакасавых атр. сеўцападобных. Пашырана ў лесатундры і лясной зоне Еўразіі. Жыве па берагах рэк і азёр, на вільготных лугах. На Беларусі рэдкі пералётны від, трапляецца пераважна ў бас.р. Прыпяць, занесена ў Чырв. кнігу.
Даўж. да 27 см, маса 100 г. Апярэнне зверху шаравата-бурае з чорнымі палосамі, знізу белае. Дзюба тонкая, доўгая, выгнутая ўгору, буравата-чорная, каля асновы бледна-аранжавая. Ногі жаўтавата-ружовыя. Корміцца дробнымі беспазваночнымі. Гняздо на зямлі, нясе 4 яйцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСТАГРЫ́З (Алег Данілавіч) (н. 11.8.1960, г. Кабулеты, Грузія),
бел. жывапісец і графік, прадстаўнік Віцебскай школы акварэлі. Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1986). З 1989 выкладае ў Віцебскім ун-це. Яго творам, пераважна на фалькл., міфалагічныя, легендарна-казачныя і анімалістычныя сюжэты, уласцівы філас., часам рамант. скіраванасць, эксперыменты з колерам і фактурай: карціны «Крык пеўня», «Птушка райская Сірын», «Усходняя казка» (усе 1994), «Старая легенда», «Балада», «Час быка», «Шахерызада» (усе 1995), «Выкраданне Еўропы» (1996); афорты «Подых навальніцы» (1993), «Славянская казка» (1995) і інш.