бел. вучоны ў галіне тарфяной прам-сці. Чл.-кар.АН Беларусі (1940), праф. (1939). Скончыў Маскоўскае Вышэйшае тэхн. вучылішча (1916). З 1932 у Бел. тарфяным, потымПолітэхн. ін-тах, з 1940 у Ін-це торфу АН Беларусі. З 1941 у Маскве. Навук. працы па тэорыі, канструяванні і разліку тарфяных машын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНТРАБЯ́НКА,
традыцыйны бел. мясны выраб. Лакальная назва патрашанка. Адвараныя, дробна парэзаныя, пасоленыя свіныя вантробы (лёгкія, печань, сэрца, ныркі), а таксама галавізна, прыпраўленыя часнаком, перцам і інш. спецыямі, перамешваюць, кладуць у тоўстыя свіныя кішкі ці страўнік і зноў вараць або падпякаюць у печы. Потым на 1—1,5 сутак прыціскаюць гнётам. Ядуць халодную. На З Беларусі вантрабянку называюць сальцісонам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВО́ЖЫК»,
сатырычна-гумарыстычны ілюстраваны часопіс. Выдаецца штомесячна ў Мінску на бел. мове. Пачаў выходзіць у ліп. 1941 як сатыр. плакат «Раздавім фашысцкую гадзіну» ў Гомелі, потым у Маскве. Са жн. 1945 часопіс «Вожык». Друкуе фельетоны, байкі, гумарэскі, апавяданні, пародыі, інтэрмедыі, скетчы, памфлеты, анекдоты, пераклады сатыр. твораў, карыкатуры, малюнкі, шаржы. З 1957 выдае «Бібліятэку «Вожыка».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́РМА (грэч. hermēs),
чатырохгранны слуп, завершаны скульпт. выявай галавы першапачаткова бога Гермеса (адсюль назва), потымстараж. багоў, з 5 ст. да н.э. і партрэтнымі выявамі дзярж. дзеячаў, філосафаў і інш. У ант. эпоху герма — пераважна межавы знак, паказальнік дарог, з 16 ст. — від дэкар. і садова-паркавай скульптуры.
Гермы на фасадзе палаца ў вёсцы Паланэчка Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНГ ТХАЙ ШОН (Dang Thai Son; н. 1958),
в’етнамскі піяніст. Нар.арт. В’етнама (1984). Музыцы вучыўся ў маці, вядомай піяністкі, потым у Маскоўскай кансерваторыі. Гастраліруе. Вытанчанасць і філіграннасць выканальніцкай манеры, «адэкватнасць» трактоўкі (асабліва твораў Ф.Шапэна) вылучылі яго як аднаго з лепшых піяністаў свету. Лаўрэат 1-й прэміі Міжнар. конкурсу піяністаў імя Ф.Шапэна (Варшава, 1980).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖНІВО́,
уборка ўраджаю збожжавых культур. Пры аднафазнай уборцы Ж. сумяшчаюць з малацьбой і робяць збожжаўборачным камбайнам, пры двухфазнай (раздзельная ўборка) спелыя культуры спачатку скошваюць жняяркамі, потым валкі падбіраюць і абмалочваюць камбайнам. Шматфазная ўборка ўраджаю — вылучэнне асн. прадукцыі ў 3 этапы і болей. Спосаб уборкі вызначаецца біял. асаблівасцямі збожжавых культур, станам сцебластою, кліматычнымі ўмовамі і наяўнасцю неабходнай тэхнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНУ́Н,
традыцыйная бел. абрадавая страва, з якой пачыналі памінкі. Гатавалі з разбаўленай мёдам вады (сыты), крышанага спецыяльна спечанага прэснага каржа, гарачыкаў, булкі ці абаранкаў. Першую лыжку адлівалі для нябожчыка. Потым удзельнікі жалобнага стала чэрпалі адну або тры лыжкі К. з агульнай міскі, перадавалі яе па чарзе адзін аднаму, пасля чаго міску прыбіралі, тушылі памінальную свечку і працягвалі памінкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОНТРАТЫПАВА́ННЕ (ад контра... +грэч. typos адбітак),
выраб копіі (кантратыпу) з негатыва фільма. Тыражыраванне кінафільмаў робяць з кантратыпу, што забяспечвае захаванасць арыгінала (негатыва) фільма.
З каляровага кінанегатыва кантратып атрымліваюць непасрэдным друкаваннем на абарачальную трохслойную кінаплёнку, з чорна-белага спачатку робяць прамежкавы пазітыў, з якога потым друкуюць кантратып. Кантратып фанаграмы робяць асобна (з кантратыпам відарысу сумяшчаецца ў кінакапіравальным апараце).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́КШМІ-БА́І, Лакшмі-Бай (1835—17.6.1858),
адна з кіраўнікоў Індыйскага народнага паўстання 1857—59. У чэрв. 1857 абвясціла сябе правіцельніцай (рані) княства Джхансі (з 1854 пад прамым брыт. кіраваннем), далучылася да паўстанцаў. У сак. 1858 узначальвала абарону Джхансі супраць брыт. войск на чале з ген. Х.Роўзам, потым кавалерыю паўстанцаў у войску Тантыя Топі. Загінула ў баі пад Гваліярам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРАВЫ́ СУД,
ніжэйшае звяно суд. сістэмы шэрагу дзяржаў. Разглядае справы -пра малазначныя злачынствы і правапарушэнні, а таксама дробныя грамадз. спрэчкі паміж прыватнымі асобамі. М.с. звычайна выбіраюцца насельніцтвам і дзейнічаюць у складзе аднаго суддзі (міравы суддзя). Упершыню створаны ў Англіі (14 ст.), потым ў Паўн. Амерыцы (17 ст.), Францыі (канец 18 ст.), Рас. імперыі (2-я пал. 19 ст.).