Створаны ў 1967 у Гродне на тэр. Замкавай Гары, якая займае трохвугольны пагорак на мысе, утвораным пры ўпадзенні р. Гараднічанка ў Нёман. У 12—17 ст. тут існаваў Гродзенскі Стары замак, на паўн. рагу яго размяшчаўся Гродзенскі княжацкі церам, у цэнтр. частцы — Гродзенская Ніжняя царква, на месцы якой пазней пабудавана Гродзенская Верхняя царква. У 1580 тут пабудаваны палац Стафана Баторыя, у будынку якога цяпер размяшчаецца Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯВА́,
рака ў Ашмянскім і Іўеўскім р-нах Гродзенскай вобл., левы прыток р. Гаўя (бас.р.Нёман). Даўж. 56 км. Пл. вадазбору 270 км². Пачынаецца на ПнЗ ад в. Клявіца ў Ашмянскім р-не. Асн. прыток — р. Трапятушка. Даліна выразная. Пойма двухбаковая, шыр. 100—400 м, месцамі адсутнічае. Рэчышча на працягу каля 18 км каналізаванае, шыр. ў межань 3—7 м, у ніжнім цячэнні да 12 м. Прымае сцёк з сеткі меліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́ГЛІЦА,
стаянка эпохі неаліту каля в. Кругліца Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл., ва ўрочышчы Лысая Гара, на надпоймавай тэрасе р.Нёман. Выяўлены рэшткі агнішчаў, крамянёвы і керамічны матэрыял ад ранняга неаліту да сярэднябронзавага часу (4-е — сярэдзіна 2-га тыс. да н. э.). Знаходкі са стаянкі К. паслужылі падставай для вылучэння сярэдняга (лысагорскага) этапа нёманскай культуры. Выяўлена пахаванне сярэдзіны 2-га тыс. да н. э. з рысамі сосніцкай культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАСО́СНА, Ласасянка,
рака ў Польшчы і Гродзенскім р-не Беларусі, левы прыток р.Нёман. Даўж. 46 км. Пл. вадазбору 468 км² Пачынаецца ў Польшчы, недалёка ад в. Брузгі перасякае дзярж. мяжу. Асн. прытокі на Беларусі — Каменка (справа) і Татарка (злева). Даліна выразная. Пойма перарывістая, шыр. 50—150 м. Рэчышча звілістае, шыр. ад 5—10 м у верхнім і сярэднім цячэнні да 20—25 м у ніжнім. Створаны вадасх. Юбілейнае возера, 2 сажалкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЯ́Д ((Pouyade) П’ер) (25.7.1911, г. Серызье, Францыя — 6.9.1979),
французскі ваен. і грамадскі дзеяч. Брыгадны ген. (1955). Скончыў вышэйшую ваен. школу Сен-Сір. У 1933—58 афіцэр франц.ВПС. У 2-ю сусв. вайну 1939—45 камандаваў (1943—44) авіяц. палком «Нармандыя—Нёман» (змагаўся на сав.-герм. фронце, у т. л. на Беларусі). У 1966—73 дэп.франц.Нац. сходу. Удзельнік Руху прыхільнікаў міру, адзін з кіраўнікоў т-ва «Францыя—СССР». Міжнар. Ленінская прэмія міру 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКАЯ ТЫТУНЁВАЯ ФА́БРЫКА.
Засн. ў 1861 (паводле інш. звестак у 1859) у Гродне акц. кампаніяй Шарашэўскага і інш. Вырабляла тытунь, цыгарэты і папяросы. Сыравіну прывозілі з Расіі, Крыма, Украіны, Амерыкі. У Вял.Айч. вайну разбурана. Адноўлена ў 1945—49. У 1964—87 галаўное прадпрыемства вытв. аб’яднання «Нёман». З 1988 сучасная назва. Асн. прадукцыя (1997): папяросы і цыгарэты, у т. л. вышэйшага гатунку («Мінск», «Космас», «Пушча», «Арбіта», «Гродна», «Фільтр» і інш.). Супрацоўнічае з фірмамі краін СНД, Англіі, Германіі, Швейцарыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЦІНКЯ́ВІЧУС ((Marcinkevičius) Іонас) (26.12.1900, г. Радвілішкіс, Літва — 31.7.1953),
літоўскі пісьменнік. Друкаваўся з 1925. Аўтар рэаліст. раманаў «Ён павінен памерці», «Беньямінас Кардушас» (абодва 1937), «Нёман разліўся» (1939), зб.апавяд. «Срэбныя званы» (1938) і інш. У 2-ю сусв. вайну пісаў патрыят. нарысы і апавяданні (зб-кі «Адпомшчу», 1942; «Зорка», 1943). У пасляваен. гады выступіў як драматург (п’есы «Кавалюнасы», паст. 1947; «Па шырокім бальшаку», «Сям’я Шылгалісаў», абедзве 1948).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТЭ́ВУШАЎ (Васіль Іванавіч) (19.3.1915, в. Княжыцы Магілёўскага р-на — 6.3.1974),
бел.паэт. Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1937). Настаўнічаў, З 1948 працаваў у газ. «Магілёўская праўда», у 1971—74 сакратар Магілёўскага абл. аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Друкаваўся з 1930 (некат. вершы падпісваў псеўд. Васіль Нёман). Аўтар зб-каў вершаў «Магілёўскі шоўк» (1957), «Зорны шлях» (1959), «Сярэбраная кладка» (1965), «Начны дождж» (1969), «Верасы» (1972), кніг нарысаў. У вершах апяваў хараство роднага краю, прыгажосць душы чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́РЫНА,
вёска ў Іўеўскім р-не Гродзенскай вобл., на правым беразе р.Нёман, каля аўтадарогі Мінск—Гродна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на ПдЗ ад г.п. Іўе, 148 км ад Гродна, 19 км ад чыг. ст. Гаўя. 524 ж., 253 двары (1999). Цагельны з-д, сумеснае прадпрыемства «Рыалпо». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Мікалаеўская царква (пач. 20 ст.). Каля вёскі стаянка эпохі мезаліту (8—5-е тыс. да н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІ́ЛЬНА,
вёска ў Уздзенскім р-не Мінскай вобл., на левым беразе р.Нёман. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 16 км на ПдЗ ад г.п. Узда, 90 км ад Мінска, 12 км ад чыг. ст. Коласава. 515 ж., 218 двароў (1999).
Упершыню згадваецца пад 1284 як месца бітвы вял.кн.ВКЛ Рынгольда з кааліцыяй кіеўскіх, уладзімірскіх, друцкіх князёў і татар (гл.Магільнянская бітва 1284): Пазней велікакняжацкае ўладанне. З 1-й чвэрці 15 ст. ўласнасць Альгердавічаў, з 1512 — Пацаў (М.Пац пабудаваў касцёл), з 1602 — М.К.Радзівіла Сіроткі, з 1830-х г. — Вітгенштэйнаў. Перад 1480 у крыніцах названа мястэчкам. У 16 ст. ў М. дзейнічала прыстань, у 16—17 ст. існаваў Магільнянскі замак. У час войнаў сярэдзіны 17 ст. М. разбурана. З 1793 у складзе Рас. імперыі, цэнтр воласці Ігуменскага пав. У канцы 18 ст. 374 ж., 92 двары, уніяцкая царква, млын, карчма, верф. У 1863 М. наведаў мастак Н.Орда і зрабіў яе замалёўкі. З 1924 цэнтр сельсавета Уздзенскага р-на. З 1937 працавала электрастанцыя. У 1972—497 ж., 172 двары. У 1979—91 наз.Нёман.
Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Каля вёскі рэшткі Магільнянскага замка.