ЗВЯЖДО́ЎСКІ (Людвік Міхайлавіч) (снеж. 1829, Вільня — 27.2.1864),
адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 у Польшчы, Беларусі і Літве. Скончыў Акадэмію Генштаба (1859). З 1845 у арміі. Разам з З.Серакоўскім і Я.Дамброўскім уваходзіў у кіраўніцтва польскай рэв. арг-цыі ў Пецярбургу. З 1860 у Вільні, узначальваў К-т руху і Літоўскі правінцыяльны камітэт, меў уплыў на К-т рускіх афіцэраў у Польшчы. У крас. 1863 паўстанцкі ваен. начальнік Магілёўшчыны, кіраваў дзеяннямі Горацкага паўстанцкага атрада. З пач. 1864 паўстанцкі ваен. начальнік Сандамірскага ваяв. ў Польшчы і камандзір Кракаўскай дывізіі. Схоплены ўладамі і павешаны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЧЫПАРО́ВІЧ (Уладзімір Іванавіч) (2.3.1900, г.п. Багародскае Загорскага р-на Маскоўскай вобл. — 31.1.1945),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-м. (1943). З 1917 у Чырв. гвардыі, потым у Чырв. Арміі, удзельнік грамадз. вайны 1918—20. З 1924 у БВА. З пач.
Вял. Айч. вайны на фронце, камандзір дывізіі, удзельнік Мінскага патрыят. падполля, адзін з ініцыятараў стварэння і камандзір 208-га партыз. атрада. З крас. 1942 камандзір Клічаўскага партыз. злучэння, з вер.нам. камандзіра 4-га гв.кав. корпуса. У 1943 арыштаваны органамі КДБСССР. Рэабілітаваны ў 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОВАГАРАДО́ЦКІ БОЙ 1943,
бой 425-га партыз. палка па разгроме 1-га ням. батальёна 278-га грэнадзёрскага палка 95-й дывізіі 14 снеж. ў в. Новы Гарадок Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Партызаны перакрылі ўсе падыходы да вёскі і ў ноч на 14 снеж. пачалі наступленне, знішчылі штаб праціўніка, гаражы з аўтамабілямі, склады, захапілі штабныя дакументы. Адначасова, каб адцягнуць увагу праціўніка, узвод партызан атакаваў суседні гарнізон у в. Лубянка. У выніку бою ўвесь фаш. батальён быў знішчаны, партызаны захапілі шмат стралк. зброі, боепрыпасы, амуніцыю і прадукты харчавання ворага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛО́ВІЧ (Іван Міхайлавіч) (7.3.1896, в. Старое Сяло Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 19.7.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Вышэйшую паграншколу НКУС (1928), Школу ўдасканалення камсаставу НКУС (1938). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20, потым у пагранвойсках на Д.Усходзе. У Вял.Айч. вайну з 1943 на Цэнтр., Бел., 1-м Бел. франтах, удзельнік Курскай бітвы 1943. Полк на чале з нам. камандзіра стралк.дывізііпалк. П. вызначыўся ў ноч 19.7.1944 на ПнЗ ад Брэста пры адбіцці масіраванай атакі больш за 60 фаш. танкаў; П. загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ЛАКАЎ (Васіль Сяргеевіч) (13.2.1895, с. Ірынінскае, цяпер Молакава Маскоўскай вобл. — 29.12.1982),
савецкі лётчык. Герой Сав. Саюза (1934). Ген.-маёр авіяцыі (1940). Скончыў школу марскіх лётчыкаў (1921), курсы ўдасканалення пры Ваен.-паветр. акадэміі імя Жукоўскага (1929). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнічаў у выратаванні людзей з парахода «Чэлюскін» (1934) і экспедыцыі на Паўн. полюс (1937). З 1938 нач.Гал. ўпраўлення Паветр. флоту. У Вял.Айч. вайну (з мая 1943) камандзір авіяц.дывізіі на Зах. і 3-м Бел. франтах. З 1947 у адстаўцы. Дэп. Вярх. СаветаСССР 1937—46.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЗЕ́Й ВО́ІНАЎ-ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІ́СТАЎЗасн. ў 1992 у г. Віцебск для ўвекавечання памяці бел. воінаў, што загінулі ў час вайны ў Афганістане 1979—89. Адкрыты ў 1996. Пл. экспазіцыі 112 м², больш за 6 тыс. адзінак асн. фонду, 3 залы (2000). Матэрыялы экспазіцыі расказваюць пра гісторыю дзяржавы Афганістан, пачатак там грамадз. вайны, пра ахвяры і баявыя дзеянні 103-й Віцебскай гвардз. паветр дэсантнай дывізіі, якая абараняла Кабул. Сярод экспанатаў горная гаўбіца 1900, англ. вінтоўка 1907, кіт. кулямёт 1933, карта абароны Кабула, асабістыя рэчы сав. воінаў, што загінулі ў гэтай вайне, творы скульптуры і жывапісу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РНСКІЯ БІ́ТВЫў першую сусветную вайну,
1) буйная сустрэчная бітва паміж саюзнымі англа-франц. і герм. войскамі каля р. Марна 5—12.9.1914. Англа-франц. войскі (усяго 64 дывізіі, 3000 гармат, каманд.ген. Ж.Жофр) сіламі 6-й франц. арміі атакавалі фланг 1-й герм. арміі, потым увялі ў бой астатнія сілы і прыпынілі наступленне герм. часцей (49 дывізій, 3364 гарматы, каманд.ген. Х.Мольтке Малодшы) на Парыж і прымусілі іх адступіць за р. Эна. Перамога англа-франц. войск паклала пач. пералому ў кампаніі 1914 на Зах. фронце і прывяла да правалу герм.стратэг. плана «бліцкрыгу» («маланкавай вайны») па хуткім разгроме праціўніка на Зах. фронце. Перамозе саюзнікаў садзейнічала адцягненне герм. камандаваннем 2 карпусоў і кав.дывізіі з Зах. фронту на рас.-герм. фронт для адбіцця наступлення рас. войск ва Усх. Прусіі (гл.Усходне-Пруская аперацыя 1914).
2) Бітва паміж франц. і герм. войскамі ў сектары р. Марна 15.7—4.8.1918. Пасля спынення 15—17 ліп.франц. войскамі (36 дывізій, 3080 гармат, каманд.ген. Ф.Фош) герм. сіл (48 дывізій, 6353 гарматы, камандуючыя фельдмаршал П. фон Гіндэнбург і ген. Э.Людэндорф), якія наступалі на Парыж, 18 ліп.франц. войскі пры падтрымцы танкаў перайшлі ў контрнаступленне і адкінулі герм. арміі да Эны. Страты герм. войск склалі 120 тыс., саюзнікаў — 60 тыс.чал. У выніку бітвы сарваны герм. план схіліць Антанту да выгаднага для Германіі міру, знікла пагроза акупацыі Парыжа, стратэг. ініцыятыва канчаткова перайшла да саюзнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАНШТА́М (Лазар Навумавіч) (21.6.1896, г. Рамны Сумскай вобл., Украіна — 1939),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. У грамадз. вайну камісар дывізіі, інспекцыі артылерыі Чырв. Арміі. З 1924 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі: сакратар ЦККПЗБ, чл.ЦК КПП. З 1928 у СССР. З 1929 чл.РВС і нач. Палітупраўлення БВА. З 1933 нач. Палітупраўлення і нам. камандуючага Асобай Далёкаўсх. арміяй. Чл.ЦК у 1929—33 і чл. Бюро ЦККП(б)Б у 1930—33. Чл.Цэнтр.рэвіз. Камісіі ВКП(б) у 1930—37. Чл.ЦВКБССР у 1924, 1929—34, чл.ЦВКСССР у 1929—31. Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РЛІНГ ((Berling) Зыгмунт) (27.6.1896, г. Ліманова Кракаўскага ваяв., Польшча — 11.7.1980),
польскі военачальнік, ген. броні Польшчы. Скончыў Ваен. акадэмію Генштаба (Масква, 1947). Да 1939 у Войску Польскім. 22.6.1941 першы падпісаў пісьмо 13 афіцэраў б. польск. арміі сав. ўраду з просьбай даць магчымасць змагацца за сваю радзіму супраць фаш. Германіі. Застаўся ў СССР пасля эвакуацыі сфарміраванай тут Польскай арміі (Андэрса). У 1943—44 камандзір сфарміраванай у СССР польск. дывізіі імя Т.Касцюшкі, са жн. 1943 адначасова камандзір 1-га польск. корпуса, з сак. 1944 камандуючы польск. арміяй у СССР, з ліп. 1944 на камандных пасадах Войска Польскага. У 1948—53 нач. Акадэміі Генштаба Войска Польскага.
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Маршал бранятанк. войскаў (1945), двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Скончыў Вышэйшую ваенна-пед. школу (1923), курсы ўдасканалення пры Ваен. акадэміі механізацыі і матарызацыі (1936). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. У Вял.Айч. вайну камандзір танк.дывізіі, нам. камандуючага арміяй па танк. войсках, камандзір танк. і механізаванага карпусоў, камандуючы танк. арміяй. Удзельнік бітвы пад Масквой, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Беларускай, Вісла-Одэрскай, Усх.-Памеранскай і Берлінскай аперацый. З 1947 на кіруючых пасадах у Сав. Арміі.