парода гусей. Выведзена на Украіне і ў Расіі (Тамбоўская вобл.) у 1940-я г. скрыжаваннем роменскіх гусей з тулузскімі. Выкарыстоўваюцца як бацькоўская форма ў скрыжаванні з кубанскімі, рэйнскімі, кітайскімі і інш. пародамі для вытв-сці мясных гусянят. Гадуюць пераважна на Украіне і ў Расіі.
Пер’е шэрае, на жываце белае. Маса гусакоў 6,5—7, гусак 5,5—6 кг. Яйцаноскасць за год 35—45 яец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКТО́ЗА, малочны цукар (C12H22O11),
вуглявод з групы дыцукрыдаў, складаецца з рэшткаў галактозы і глюкозы. Утвараецца ў малочнай залозе, ёсць у малацэ ўсіх млекакормячых жывёл і чалавека (2—8,5%), у некат. раслінах. Белаекрышт. рэчыва, салодкае на смак, добра раствараецца ў вадзе. Ад браджэння Л. малака атрымліваюць кісламалочныя прадукты. У прам-сці вылучаюць з малочнай сыроваткі. Мае вял. значэнне ў харчаванні. Выкарыстоўваецца ў медыцыне і мікрабіялогіі (гатуюць пажыўныя асяроддзі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ЛЬНЯ,
балота ў Міёрскім р-не Віцебскай вобл., пераважна ў вадазборы рэк Волта (на Пн), Бярэжа (на Пд), Яльнянка (на У). Вярховага тыпу. На балоце група азёр, найб. Ельня, Доўгае, Белае, Бярэжа, Чорнае, Яжгіна. Пл. 20 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 16,8 тыс.га. Глыб. торфу да 8,3 м, сярэдняя 3,8 м. Ёсць сапрапель магутнасцю да 1,5 м, гідролізная сыравіна. Балота ў натуральным стане; уваходзіць у гідралагічны заказнік Ельня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМЕ́НСКАЯ ПАРО́ДАгусей.
Выведзена на Украіне каля г. Рамны Сумскай вобл. адборам мясц. гусей. Выкарыстоўвалі пры вывядзенні буйных шэрых гусей.
Жывёлы моцнай канстытуцыі, тулава і грудзі шырокія. Галава сярэдніх памераў, шыя кароткая. тоўстая. Ногі кароткія. Апярэнне часцей шэрае, бывае белае, рабое. Дзюба і ногі аранжава-чырвоныя. Маса гусакоў 6—6,5, гусак 4,5—5 кг. Яйцаноскасць 20—30 яец за год, маса яйца да 150 г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́МІ, рамі белае,
кітайская крапіва (Boehmeria nivea),
кветкавая расліна сям. крапіўных. Пашырана ў Кітаі і Паўд. Японіі. Культывуецца як тэкст. культура ў трапічных і субтрапічных раёнах.
Шматгадовы паўкуст з добра развітай каранёвай сістэмай. Сцёблы прамастойныя, цыліндрычныя, негалінастыя. Лісце буйное, сэрцападобнае, знізу белалямцавае. Кветкі дробныя, аднаполыя ў шматкветкавых суквеццях. Доўгія (да 500 мм) шаўкавістыя валокны Р. выкарыстоўваюцца ў вытв-сці тканін, вышэйшых сартоў паперы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗУ́ЛЯ (Capreolus),
род млекакормячых сям. аленевых атр. парнакапытных. 2 віды: К. еўрапейская (C. capreolus) і К. сібірская (C. pygargus). Пашыраны ў Еўразіі. Жыве ў разрэджаных лясах і перадгорных стэпах. На Беларусі трымаецца невял. статкамі.
Даўж. да 155 см, выш. ў карку да 100 см, маса да 60 кг. Поўсць густая, зімой буравата-шэрая, летам рыжая. Каляхваставое «люстэрка» белае. У самцоў невял. рогі з 3—4 адросткамі. Нараджае 2—3 цялят. Корміцца раслінамі. Аб’ект промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЛЬЦЫЮ АКСІ́Д,
злучэнне кальцыю з кіслародам, CaO. Бясколерныя крышталі, tпл 2672 °C, шчыльн. 3370 кг/м³. Тэхн. прадукт — белае сітаватае рэчыва наз.нягашаная вапна ці кіпелка. Энергічна, з вылучэннем вял, колькасці цяпла ўзаемадзейнічае з вадой, утварае кальцыю гідраксід. Тэхн. атрымліваюць, абпальваннем вапняку пры 900—1000 °C, асабліва чысты — раскладаннем нітрату кальцыю. Выкарыстоўваюць як аснову вяжучага матэрыялу ў буд-ве, для атрымання соды, хлорнай вапны, карбіду і інш. злучэнняў кальцыю, як флюс у металургіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЎПІЦЫ (Platalea),
род птушак сям. ібісавых атр. буслападобных. 4 віды. Пашыраны на Пд Еўразіі, у Паўн.-Усх. Афрыцы, Аўстраліі. На Беларусі трапляецца К. звычайная (P. leucorodia), рэдкая залётная птушка.
Даўж. К. звычайнай каля 90 см, маса каля 1,5 кг. Ногі і шыя доўгія, дзюба доўгая, пляскатая, на канцы расшыраная. На галаве чубок. Апярэнне белае. Корміцца дробнымі беспазваночнымі, часам маляўкамі рыб або ікрой. Гняздуе калоніямі ў зарасніках трыснягу, радзей на дрэвах. Нясе 3—4 яйцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́СЦЕР,
рыба, атрыманая ў выніку штучнай гібрыдызацыі бялугі і сцерлядзі ў Расіі (1952), адсюль назва. Спалучае хуткі рост бялугі і ранняе выспяванне сцерлядзі. На Беларусь завезена ў 1973—74 на рыбакамбінат «Белае» (Гомельская вобл.) для вывучэння перспектыў рыбагасп. выкарыстання.
Даўж. да 180 см, маса больш за 30 кг. Пладавітая. Хутка расце. У аквакультуры гібрыды 1-га пакалення за год дасягаюць масы да 500 г, за 2 гады — да 4 кг. Вырошчваюць у басейнах, садках, сажалках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАПЛЯ́НКА (Acanthis cannabina),
птушка сям. ўюрковых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Еўразіі, паўн.-зах. Афрыцы. На Беларусі звычайны пералётны від, на Пд і ў цэнтр.ч. часам зімуе. Жыве ў садах, на ўзлесках, лугах. У перыяд гнездавання трымаюцца парамі, у інш.час. чародамі.
Даўж. да 140 мм, маса да 22 г. У самцоў лоб і грудка чырв., спіна карычневая, брушка белае; самкі і маладыя К. шаравата-бурыя. Нясуць 3—7 яец. Кормяцца насеннем травяністых раслін.