ЗАПАТО́ЦКІ (Zápotocký) Антанін (19.12.1884, в. Закалані, каля г. Кладна, Чэхія — 13.11.1957),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Чэхаславакіі. Сын Л.Запатоцкага — аднаго з заснавальнікаў с.-д. партыі Чэхіі. З 1902 чл.с.-д. партыі. Дэлегат 2, 4, 6 і 7-га кангрэсаў Камінтэрна. Адзін з заснавальнікаў кампартыі Чэхаславакіі (КПЧ), чл. яе ЦК і Палітбюро з дня заснавання (1921). У 1922—25 сакратар ЦК КПЧ, у 1925—38 дэп.Нац. сходу, у 1929—39 ген. сакратар Цэнтр. бюро прафсаюзаў. У 1939—45 у фаш. турмах і канцлагерах. У 1948—53 старшыня Савета Міністраў, у 1953—57 прэзідэнт Чэхаславакіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕЦЬ,
рака ў Краснаярскім краі і Томскай вобл. Расіі, правы прыток р. Об. Даўж. 1621 км, пл.бас. 94,2 тыс.км². Бярэ пачатак з балот Об-Енісейскага водападзелу. Цячэ па паўд.-ўсх. частцы Зах.-Сібірскай раўніны, рэчышча звілістае, шматлікія пратокі; упадае ў р. Об 2 рукавамі — Тагурскім і Нарымскім на адлегласці 160 кмадзін ад аднаго. Гал. прытокі: Сачур, Арлоўка, Лісіца (справа), М. Кець, Мендэль, Яловая, Чачамга (злева). Жыўленне пераважна снегавое. Ледастаў з канца кастр. — пач.ліст. да канца крас. — пач. мая. Сярэдні расход вады 560 м³/с. Суднаходная на 737 км ад вусця. Сплаўная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНО́ДЫЯ (грэч. monodia песня аднаго спевака ад monos адзін + ōdos спявак),
аднагалоссе, якое не патрабуе суправаджэння. Пазбягае любых верт. суадносін гукаў (рэальных або мяркуемых) і разгортваецца выключна ў іх лінеарна-меладычным руху. Характэрна для муз. фальклору многіх народаў, для сярэдневяковых зах.-еўрап. (грыгарыянскі харал) і стараж.-рус. (знаменны спеў) царк. спеваў, а таксама для ўсх. класічнай музыкі вуснай традыцыі (мугам, маком, макам, рага і інш.). Манадычная бел.нар. музыка стараж. пласта. У творах сучасных бел. кампазітараў М. трапляецца ў межах асобных невял. эпізодаў.
Літ.:
Галицкая С.П. Теоретические вопросы монодии. Ташкент, 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ОРТА-, МЕТА-, ПАРА-ў хіміі,
прэфіксы, якімі карыстаюцца ў арган. хіміі для абазначэння становішча двух (аднолькавых ці розных) замяшчальнікаў адносна адзінаднаго ў бензольным кальцы. У орта-злучэннях замяшчальнікі знаходзяцца ў 1,2-, у мета у 1,3- і ў пара у 1,4-становішчах (адпаведныя скарачэнні: о-, м-, п-), напр., 1,2-дыметылбензол наз. орта-ксілол ці о-ксілол (гл.Ксілолы). Прыстаўкі «орта» і «мета» выкарыстоўваюць у неарган. хіміі ў трывіяльных назвах кіслародзмяшчальных кіслот з рознай колькасцю гідраксільных груп пры цэнтр. атаме (орта — найбольшая, мета — найменшая), напр., к-ты артафосфарная H3PO4 ці (HO)3PO і метафосфарная HPO3 ці HOPO2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДБО́Ру жывёлагадоўлі,
састаўленне бацькоўскіх пар для атрымання патомства пажаданай якасці; прыём паляпшэння парод с.-г. жывёл. Адрозніваюць П. аднародны (гамагенны) і разнародны (гетэрагенны). Пры аднародным П. выкарыстоўваюць вытворнікаў, падобных адзін да аднаго тыпам целаскладу, прадукцыйнасцю і паходжаннем, каб зберагчы і ўзмацніць каштоўныя якасці бацькоў; пры разнародным П. — пары, якія адрозніваюцца па гэтых паказчыках. Адна з форм аднароднага П. — інбрыдзінг (блізкароднаснае спароўванне для атрымання каштоўных племянных жывёл). Гетэрагенны П. служыць для стварэння новага тыпу жывёл (больш якасных), для ліквідацыі ў патомкаў недахопаў, наяўных у бацькоў, узбагачэння спадчыннасці. П. бывае індывід., групавы, індывід.-групавы, у птушкагадоўлі — сямейна-групавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЎНАВА́ГА ЭКАЛАГІ́ЧНАЯ,
баланс кампанентаў асяроддзя і прыродных працэсаў, які забяспечвае працяглае існаванне экалагічных сістэм і біясферы ў цэлым. Падтрымліваецца сукупнасцю фактараў, што склаліся ў працэсе эвалюцыі: пастаянства біятычнага кругавароту рэчываў, суадносіны аўтатрофаў і гетэратрофаў, адаптацыі арганізмаў адзін да аднаго і навакольнага асяроддзя і інш. Прыродныя згуртаванні арганізмаў здольны процістаяць разнастайным шкодным уздзеянням і вяртацца ў зыходны стан, але пры ваганнях умоў асяроддзя, што выходзяць за пэўныя межы, узнікаюць парушэнні Р.э., якія могуць весці да крызісу экалагічнага ці экалагічнай катастрофы. Захаванню Р.э. і яе падтрыманню спрыяюць рацыянальнае прыродакарыстанне і мерапрыемствы па ахове прыроды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНТАГМА́ТЫКА,
адзін з двух (разам з парадыгматыкай) сістэмна-структурных планаў арганізацыі мовы і аспектаў яе даследавання; сукупнасць заканамернасцей, што вызначаюць адносіны паміж адзінкамі ў патоку маўлення, у выказвальным ланцужку. Сінтагматычныя адносіны засн. на лінейнасці маўлення — абавязковай размеркаванасці яго ў часе; узнікаюць паміж адзінкамі аднаго ўзроўню (фанемамі, марфемамі, словаформамі, сказамі). Сінтагматычныя адносіны заўсёды наяўныя ў маўленні і проціпастаўляюцца адносінам парадыгматычным, што існуюць у моўнай свядомасці носьбіта мовы ў выглядзе асацыятыўных груповак адзінак (або парадыгматычных класаў), з якіх робіцца выбар адной з іх для ўключэння ў сінтагматычны ланцужок — выказванне адпаведнай структуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭ́ЙТЭМ, Тэтам,
Татум (Tatum) Эдуард (14.12.1909, г. Боўлдэр, ЗША — 5.11.1975), амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі і генетыкі. Чл.Нац.АН ЗША (1952). Д-р біяхіміі (1934). Скончыў Вісконсінскі ун-т (1931). У 1937—45, 1948—56 у Станфардскім і Іельскім (1945—48) ун-тах (з 1946 праф.). З 1957 праф. Ракфелераўскага ін-та мед. даследаванняў у Нью-Йорку. Разам з Дж.У.Бідлам (1944) распрацаваў канцэпцыю: адзін ген вызначае структуру аднаго ферменту. Гэта канцэпцыя стала асновай біяхім. генетыкі. Разам з Дж.Ледэрбергам (1947) адкрыў у бактэрый генет. рэкамбінацыю. Нобелеўская прэмія 1958 (з Бідлам і Ледэрбергам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЭЗЕРАВА́ННЕ,
апрацоўка металаў, драўніны і інш. матэрыялаў рэзаннем з дапамогай фрэзы. Робіцца на фрэзерных станках і інш. вярчэннем фрэзы і адносным перамяшчэннем фрэзы і загатоўкі.
У залежнасці ад напрамкаў вярчэння цыліндрычнай фрэзы і падачы загатоўкі адрозніваюць: сустрэчнае Ф., калі вярчэнне фрэзы і рух падачы загатоўкі накіраваны адзін супраць аднаго, і спадарожнае, калі напрамкі вярчэння фрэзы і падачы загатоўкі супадаюць. Пры апрацоўцы тарцовай фрэзай адрозніваюць сіметрычнае (вось фрэзы перамяшчаецца ў плоскасці сіметрыі загатоўкі) і несіметрычнае Ф. (вось фрэзы зрушана адносна гэтай плоскасці). Ф. апрацоўваюць плоскасці, целы вярчэння, а таксама фасонныя, вінтавыя і інш. паверхні дэталей машын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСПРЭСІ́ЎНАСЦЬ (ад лац. expressio выражэнне) у генетыцы, ступень праяўлення ў фенатыпеаднаго і таго ж алеля пэўнага гена ў розных асобін. Адзін з асн. паказчыкаў фенатыпічнай зменлівасці праяўлення генаў, які выкарыстоўваюць у фенагенетыцы, мед. генетыцы, селекцыі. Алелі розных генаў характарызуюцца рознай Э., напр., у чалавека алелі груп крыві ABO маюць амаль пастаянную Э., а алелі, што вызначаюць колер вачэй, — зменлівую. Зменлівая Э. залежыць ад умоў навакольнага асяроддзя (гл.Мадыфікацыі) і ад спалучэння алеляў інш. генаў (генатыпічнасць асяроддзя). У выпадках вельмі зменлівай Э. (да адсутнасці адзнакі ў некат. асобін) выкарыстоўваюць дадатковую характарыстыку праяўлення генаў — пенетрантнасць.