прыхі́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае схільнасць да чаго‑н. Свае ўласцівасці ўсе людзі маюць. Адны — рыбалку паважаюць.. Другія — ў даміно казла ганяюць. А трэцім — падабаецца спяваць. Трапляюцца й прыхільныя да пляшкі... Корбан.

2. Які выказвае сімпатыі, спагаду да каго‑, чаго‑н., спачувае каму‑н.; добразычлівы. Яму яшчэ не даводзілася мець такіх прыхільных і шчыра зацікаўленых слухачоў. Машара. // Які выяўляе адабрэнне, спагаду, спачуванне. [Вера Андрэеўна] прашапацела каля Рыгора шаўковым халатам, кінула на госця прыхільны позірк. Арабей. — Блудны сын, блудны сын! — [бацькавы рукі] сціснулі Стасеву постаць у прыхільным моцным абдымку. Мікуліч.

3. Які выказвае адабрэнне; станоўчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Па́трыць ’шукаць, выглядаць’ (браг., Шатал.). Укр. патраты ’ачышчаць птушак ад пер’яў, свіней ад шэрсці’, рус. кастр. патрать ’даражыць, берагчы’, польск. patrzeć ’глядзець, звяртаць увагу, выглядаць, сачыць, клапаціцца’, чэш. patřiti ’належыць’, opatrovati ’ахоўваць, пільнаваць’, славац. patriť ’тс’, patrať ’сачыць, вышукваць’, серб.-харв. патраты ’тс’, ’быць карысным’, patriti ’выпадаць на долю’, opatriti ’забяспечыць чым-н.’, балг. патры’, ’варажыць, загаворваць ад уроку’. Прасл. patriti ’глядзець, ’клапаціцца, берагчы’, роднаснае са ст.-інд. pūti ’ахоўвае, сцеражэ’, patar ’захавальнік’ (Лекаў, SOc, 1933, 12, 138–140; Фасмер, 3, 217), з’яўляецца раннім скіфа-сармацкім запазычаннем, параўн. ст.-іран. pairai ’ахоўваць, сцерагчы, валодаць’ (Трубачоў, Этимология–1965, 47–50; Мартынаў, Язык., 47). Гэты іранізм пашырыўся ў асноўным у зах.-слав. мовах, уступіўшы ва ўзаемадзеянне з тагачасным абсалютным сінонімам прасл. blʼusti, пашыраным на ўсходзе і поўдні Славіў параўн. бел. блюдкі ’беражлівы’, ’які заўсёды можа і мае чым пачаставаць госця’. Можна згадзіцца з Булыкам (Лекс. запазыч., 127) у тым, што ст.-бел. патраты ’глядзець’ (1501 г.) было запазычана са ст.-польск. patrzyć ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

завіха́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Рабіць што‑н. вельмі старанна, рупліва. Ля адной платформы завіхаліся людзі на чале з Ваўчком — яны прыладжвалі з бярвення і дошак сход[ы] для машын. Хадкевіч. Зімою ў гэтым пакоі вучыліся чацвёрты і пяты класы, а летам завіхаліся служанкі: мылі, сушылі і прасавалі настаўніцкую бялізну. Лобан.

2. каля каго-чаго. Горача выяўляць сваю прыхільнасць, адданасць каму‑, чаму‑н. Завіхацца каля сям’і. □ Пантагрыні ж вельмі патрэбна была дапамога, таму ён і завіхаўся каля свайго заакіянскага госця. Маўр. // Заляцацца да каго‑н., упадаць за кім‑н. Гэтая прыгажуня з першага ж дня пачала неяк занадта шчыра завіхацца каля ўрача. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазба́віцца

1. (збавіцца) lswerden* vt (s);

пазба́віцца ад няпро́шанага го́сця inen ngebetenen Gast lswerden*;

ён хо́ча пазба́віцца ад мяне́ er will mich lswerden*;

я не магу́ пазба́віцца ду́мкі, што… ich werde den Gednken nicht los, dass…; überwnden* vt (пераадолеўшы);

пазба́віцца недахо́паў [збянтэ́жанасці, стра́ху] die Mängel [Verlgenheit, Furcht] überwnden*;

2. (страціць) verleren* vt, inbüßen vt;

пазба́віцца самасто́йнасці die Únabhängigkeit verleren*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

напячы́, ‑пяку, ‑пячэш, ‑пячэ; ‑пячом, ‑печаце; пр. напёк, ‑пякла, ‑пякло; заг. напячы; зак.

1. чаго. Спячы нейкую колькасць чаго‑н. Напячы булак. Напячы бліноў. □ Прынеслі дроў, агню наклалі, У прыску бульбы напяклі. Колас. // Спячы на патэльні, на агні, наскварыць. Дзеля госця Марта напякла скавародку сала, і ўсе мачалі ў яго бульбу і елі ўрачыста, па-святочнаму. Брыль.

2. што. Разм. Моцна нагрэць, перагрэць на сонцы, печы і пад. Напячы бок ля вогнішча. Напячы спіну на пляжы.

3. каго-што. Разм. Апячы крапівой; наджаліць (пра насякомых). Напяклі жывёлу авадні. // перан. Набіць, нахвастаць да раздражнення скуры. [Камлюк:] — Вось кадраў венікам ногі, напёк — адразу палягчэла, быццам, і не было ў іх праклятага раматусу... М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шкля́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Шкляная пасудзіна цыліндрычнай формы, без ручкі, прызначаная для піцця. — Распранайцеся ж ды сядайце за стол, — звярнулася гаспадыня да госця, а сама расстаўляла шклянкі і сподкі, увіхаючыся каля стала. Колас. Гардзей прыносіць новую пляшку і да краю налівае Ігнатаву шклянку. Мележ. // Змесціва такой пасудзіны, колькасць вадкасці або рэчыва, якая ў яе ўмяшчаецца. Калі .. [бацька] выпіў кампот, жанчына наліла яшчэ шклянку і толькі тады пачала размову: — Да Наташы Віктар хоча прыйсці на Новы год. Навуменка. Павел адставіў ад сябе шклянку чаю і запытаў: — А няўжо гэта мае нейкія адносіны да снедання? Гроднеў.

•••

Бура ў шклянцы вады гл. бура.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змахну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

1. Махнуўшы чым‑н., зняць, сцерці з якой‑н. паверхні. Змахнуць пыл. Змахнуць крошкі са стала. □ Стася .. непрыкметна змахнула рукавом буйную слязу. Пальчэўскі. // Скінуць, збіць узмахам рукі. На слупах такія прыгожыя пухнатыя шапкі з снегу, як жа не змахнуць іх рукою. Лынькоў. // Лёгкім махам ачысціць што‑н. ад пылу, бруду і пад. Душэўна прывітаўшы госця ўсмешкай, жанчына змахнула фартухом услон каля стала і запрасіла Курловіча прысаджвацца. Дуброўскі.

2. Разм. Рэзкім рухам зняць, скінуць з сябе (адзенне, абутак). Хлопец усміхнуўся.. шырока і радасна, на хаду змахнуў са сваіх плеч паддзёўку. Кулакоўскі.

3. Разм. Зжаць, скасіць, прыбраць і пад. хутка, без затрымкі. [Жанчыны] адным духам змахнулі ячмень. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падштурхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

1. Злёгку штурхнуць (ззаду або знізу). Маладзейшы падштурхнуў воз плячом, і конь лёгка пайшоў. Чорны. — Чаго адстаеш, гані! — крыкнуў Пеця і палкай падштурхнуў Славу ў спіну. Хомчанка.

2. Злёгку штурхнуўшы, зрушыць у якім‑н. кірунку. — Але ж хадзем у тую хату. Тут і без нас ужо ведаюць, што рабіць. — [Бацька] далікатна падштурхнуў госця да дзвярэй-філёнак і прапусціў у другі пакой — вялікі, поўны святла і з густам прыбраны. Чыгрынаў. // перан. Схіліць да чаго‑н., прыспешыць з чым‑н. — Я мелася.. ехаць працаваць у сельскую мясцовасць. А гэтае сумнае здарэнне толькі падштурхнула мяне здзейсніць сваё летуценне хутчэй. Дубоўка. // перан. Разм. Паскорыць (справы, падзеі і пад.). Вера Ігнатаўна часта прыязджала ў Серадзібор, каб падштурхнуць справы. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́зні, ‑яя, ‑яе.

1. Які набліжаецца да канца (пра норы дня, года, жыцця і пад.). Мікола вярнуўся дахаты познім адвячоркам. Якімовіч. І поле паміж двух лясоў вабіла .. [Колю] ў свежы вецер і жоўтыя колеры позняй восені. Чорны. // Які знаходзіцца на апошняй стадыі, ступені свайго развіцця. Позні рамантызм.

2. Які затрымаўся з наступленнем, запознены. Позні прыход. □ Філістовіча пасадзілі ў самы кут, стары сеў з аднаго боку позняга госця, сын — з другога. Паслядовіч. На позні абед вярнуўся бацька. Паўлаў. Ранняя птушка крылкі цярэбіць, а позняя вочкі трэ. Прыказка. // Які доўга і паволі расце і спее (пра расліны); познаспелы. Увосень, пад поўдзень,.. разгорнецца дзе над каляінай позні, сіратлівы малачайнік. Чорны. Васіль Іванавіч не здзівіўся, калі сустрэў на полі цэлае звяно дзяўчат, якія капалі познюю бульбу. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прывіта́ннеI

1. н Gruß m -es, Grüße, Begrüßung f -, -en; Willkmmen(s)gruß m -es, -grüße, m -(e)s, -e, Willkmmen n, m -s, - (пры сустрэчы госця і г. д.); Grßbotschaft f -, -en, Begrüßungsschreiben n -s, -, Grßschreiben n -s, - (у пісьмовай форме);

2. (прывітальная прамова) Grßansprache f -, -n, Begrüßungsansprache f, Begrüßungsrede f -, -n, Empfngsrede f -, -n;

перада́ць прывіта́нне inen Gruß übermtteln неаддз [bestllen] (разм) (каму D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)