Паштэ́тстрава, працёртая да пастападобнага стану’ (ТСБМ), ст.-бел. паштэтъ ’тс’ (1645 г.) запазычана са ст.-польск. pasztet ’тс’, якое з ням. Pastete ’тс’, ’піражок’ (Брукнер, 398; Булыка, Лекс. запазыч., 116) < італ. pastetto ’тс’ (Даль, 3, 63). Апошнія разам са ст.-франц. pastée (> франц. pâté) узыходзяць да с.-лац. pastāta ’ежа з мяса, загорнутага ў цеста’ (Клюге₁₂, 434).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́шчына, рашчы́на, рошчы́на, рошчэ́на ’рошчына для хлеба, негустое цеста на дрожджах або з закваскай, якое пасля замешваюць’, ’цэментны, будаўнічы раствор’ (ТСБМ, Сержп., Рам. 8, ТС; ЛА, 4; Сл. Брэс., Байк. і Некр.), ’маладое цеста’ (Сцяшк.), ’кулага (страва)’ (Сл. Брэс.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне з суф. ‑ін‑а са значэннем ’прадмет — вынік дзеяння’. Да расчыняць (< прасл. *orz‑činjati < *činiti > бел. чыні́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

food

[fu:d]

n.

1) е́жа f.; стра́ва f.; харч -у m., харчава́ньне n.; корм -у m. (для жывёлы)

give him food and drink — дай яму́ пад’е́сьці й папі́ць

2) пажы́ва f., пажы́так -ку m.

food for the mind (thought) — пажы́ва для ро́зуму (ро́здуму)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

Ляме́ха, ляме́шка, леме́шка ’рэдкая каша з мукі з маслам ці салам’, ’зацірка’, ’кулеш з мукі’, ’густа звараная страва’, ’яда з грэцкай мукі з салам’ (раг., Сл. ПЗБ), ’ежа з падсмажанай мукі, залітай варам ці малаком’, ’расцёртая ў малацэ звараная бульба’ (ТСБМ, Маш., Нас., Янк. БП, Вешт., Мат. Гом., Растарг., ТС), глус. ’няўдала згатаваная страва’ (Мат. Янк.). Укр. лемі́шка, лімі́шка, лемʼєшка, рус. кастр., смал. леме́шка ’тс’. Польск. lemieszka ’тс’ з бел. (Слаўскі, 4, 148). Фасмер (2, 480) далучае да ўсх.-слав. лексемы і балг. лемец (лемец, лемъц, лимец) ’полба’, ’сорт пшаніцы, Triticum spelta’, аднак БЕР (3, 406) адносяць іх да запазычанняў з грэч. ἔλυμος ’проса’. Славен. lȋmec ’квашаніна’. Бязлай (2, 142), аднак, збліжае з ляме́шка. Найбольш прыймальным будзе паходжанне лексемы як запазычанне з угра-фінскіх моў: фін. liemi ’суп, поліўка’, мард. lʼemʼ венг. leves ’суп, сок’, вепск. lʼemuz ’поліўка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Расо́л ’салёная вада для засолкі; вадкасць з салёных агуркоў, буракоў, капусты’ (ТСБМ, Нас., Касп.; ашм., Стан.; Шат., Сл. ПЗБ, Ян.), росо́л ’тс’ (ПСл, ТС), ’расольнік’ (Ян.), расо́лстрава з адвару’ (Варл.), ’кроў; вадкасць з носа’ (Нас.). Параўн. укр. росі́л ’від ежы’, рус. розсол, росо́л, россо́л ’тс’, польск. rosół, чэш. rosol ’студзень’, славац. rôsol ’тс’, славен. razsol ’сок з квашанай гародніны’, серб.-харв. ра́со̑л ’тс’, балг. разсо́л ’тс’. Утворана ад *roz‑sol‑, што ад *orz‑sol‑ з далейшай асіміляцыяй ‑z‑ і спрашчэннем групы ‑ss‑ > *ros‑sol‑ > rosol‑ у значэнні ’вада, дзе рас- пусцілі соль’. Значэнне ’кроў’ хутчэй за ўсё пад уплывам ю́шка ’вадкае ў страве; кроў’. Паводле Віткоўскага (Зб. Русэку, 240), слова са значэннем ’страва’ запазычана ва ўсходнеславянскія мовы з польскай, параўн. аднак сцвярджэнне Конюш (ABSl, 29, 120): “tylko na Litwie ’zupa z mięsa z krupami’ nazywa się rosołem”.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

split1 [splɪt] n.

1. раско́лванне, расшчапле́нне

2. трэ́шчына, шчы́ліна; раско́ліна;

a split in the door шчы́ліна ў дзвяра́х

3. раско́л, разры́ў, падзе́л;

a split in the party раско́л у па́ртыі

4. спліт (салодкая страва з разрэзаных напалову фруктаў з марожаным зверху)

5. sport шпага́т;

do the split рабі́ць шпага́т

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

sättigen

1.

vt

1) накармі́ць (удо́сталь), насы́ціць

2) хім. насыча́ць

2.

vi быць пад’е́ўшым

dese Spise sättigt — гэ́тая стра́ва пажыўная

3.

(sich) нае́сціся, напі́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

квас, ‑у, м.

1. Кіславаты напітак, прыгатаваны на вадзе з хлеба, сухароў або жытняй мукі з соладам. Хлебны квас. □ [Сынклета Лукінічна] прынесла поўны гладыш пахучага пеністага квасу. Шамякін. Прыемна пахне хлебны квас Ад рошчыны ў дзяжы. Хведаровіч. // Шыпучы напітак з вады і ягад, фруктаў або мёду.

2. Абл. Кіслая страва з буракамі, грыбамі і інш., гатаваная на гэтым напітку. [Пніцкі] прысеў да нізенькага стала, пасёрбаў з гаршка ўчарашняга квасу з грыбамі. Чорны.

•••

Перабівацца з хлеба на квас гл. перабівацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зме́ншыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., што.

1. Зрабіць меншым па аб’ёму, колькасці, велічыні. Зменшыць крок. □ Прыехаў новы гаспадар, пачаў наводзіць у фальварку новыя парадкі, зменшыў і без таго мізэрную плату парабкам, і бацька забраў Андрэя дахаты. Хадкевіч. [Жанчына] зменшыла агонь, каб не выкіпела ў кацялку страва, узяла граблі і пайшла насустрач незнаёмаму. Гурскі.

2. Зрабіць меншым па ступені, сіле, інтэнсіўнасці праяўлення. Кравец павёў пяц[ь] чалавек пад пільню, стараючыся загаварыць, каб зменшыць сваё хваляванне. Чорны. Алесь зменшыў імклівы бег машыны. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ласу́нак, ‑нку, м.

1. Што‑н. вельмі смачнае; улюбёная страва. Хатнія ласункі. □ Грыбы [госці], вядома, хвалілі, дый удаваліся яны такія, што маглі лічыцца ласункам. Лужанін. [Чайкі] то стралой узнімаюцца ўгору, то куляй ляцяць уніз за ласункамі, якія пасажыры кідаюць за борт. Філімонаў.

2. звычайна мн. (ласу́нкі, ‑аў). Салодкія кандытарскія вырабы і наогул усё смачнае; прысмакі. Танкісты пачалі дзецям соваць ласункі, хто галеты, хто цукар. Няхай. У парк рэдка хто заглядваў, і мядзведзям ужо не прыносілі ніякіх ласункаў. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)