клёцкі, ‑цак, Д ‑цкам; адз. клёцка, ‑і, ДМ ‑ццы, ж.

Страва з мучнога цеста або дранай бульбы ў выглядзе галачак, звараных у суне, малацэ, вадзе. Клёцкі з малаком. □ Трапіш да кабеціны рахманай — Паспытаеш, друг мой дарагі, Дранікі са свежаю смятанай, Бабку, клёцкі, нават пірагі. Панчанка.

•••

Клёцкі з душамі — вялікія галушкі, начыненыя мясным ці іншым фаршам з рознымі прыправамі.

[Польск. kluski з ням.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трая́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Разм. Прадмет, які мае тры аднолькавыя часткі або складаецца з трох аднолькавых частак. Траянка баравікоў. Траянка арэхаў.

2. Абл. Мука з сумесі грэчкі, пшаніцы і ячменю. Пазычыць кулёк траянкі.

3. Абл. Страва з пшанічнай мукі. яец і салодкага малака, у якую мачаюць бліны. Смачней за траянку стравы не знойдзеш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Піце́нне, піцепнё, піценье, ніцяным ’піццё, пітво’ (Нас., Гарэц., Шат., Касп., ТС). Архаізм, гл. ст.-слав. питаниестрава, пітво’, параўн. таксама ў замовах: Светы Спас, отжепі воро‑ бейка од нас, леціце па лозу, там вам піценье і едзенье.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыва́рак м

1. (прадукты для гатавання стравы) Nhrungsmittel pl, sswaren pl;

2. (заправа да гарачых страў) Ztaten pl; Würze f -, -n;

3. (гарачая страва) wrmes ssen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

АЎСЯ́НЫ КІСЕ́ЛЬ,

старадаўняя бел. мучная страва. Варылі з аўсянай мукі грубага памолу, часам з вотруб’я. Муку залівалі вадой і ставілі на ноч у цёплае месца. Раніцай выціскалі на рэшаце (сітку) і цэд варылі. Пасля разлівалі ў посуд і ставілі ў халоднае месца, каб кісель застыў. Елі з алеем, малаком, маслам, сытою. На посную куццю аўсяны кісель быў адной з абрадавых страў. Сыры цэд давалі дзецям ад глістоў. Вадкі аўсяны кісель наз. журам.

т. 2, с. 108

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Fondue

[fɔ˜'dy:]

n -s, -s i f -, -s фандзр (швейцарская страва з сыру, мяса або рыбы і белага віна)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

fasolka

ж. фасоля (страва);

fasolka po bretońsku — печаная фасоля з таматным соусам;

fasolka z puszki — кансерваваная фасоля

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Рэ́пнік1 ’бацвінне рэпы’ (ТСБМ), рэпнікстрава з бульбы, морквы, бручкі, забеленая малаком’ (З нар. сл.; гродз., Сл. ПЗБ), рэ́пнык ’тс’ (Сл. Брэс.). Ад рэпа1 (гл.).

Рэ́пнік2 ’Rapistrum’ (ЭПБ, 4), ’лопух’ (шальч., Сл. ПЗБ). Гл. рэпік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Салама́ха ’від стравы з мукі накшталт густога кісялю’ (Нас., Пал., Гарэц., Шн. 3., Чачот), ’страва’, ’чарнічнае варэнне’ (Мат. Гом.), ’мучны раствор для прапітвання асновы’ (Влад.), солома́ха ’яечня; зацірка’ (Сл. Брэс.). Укр. солома́ха ’рэдкае цеста (пераважна грачышчае) закіпячонае з маслам’, ’страва з хлеба і тоўчанага часнаку’, польск. (XVII ст.) sałamachaстрава з размолатых круп’ (“так гавораць татары” — Брукнер, 480), рус. салама́та ’саламаха, рэдкая каша’, паўн. салома́т, салама́та і да т. п., сіб. солома́ть, салама́ть ’аўсяная крупа, падсмажаная на сале’, укр. салама́та ’каша’ (Гогаль). Няясна. Звязваюць з са́ла (Праабражэнскі, 2, 247) і з со́лад, гл. Праабражэнскі, там жа; Сабалеўскі, РФВ, 66, 348 і наст.; RS, 5, 265, які лічыць, што ў словаўтваральных адносінах слова аналагічна ст.-рус. косматъ. Міклашыч, Türk. El. Nachtr., 2, 184 выводзіць з паўн.-цюрк. solomat, якое, на думку Фасмера, 3, 549, хутчэй само запазычана з рус. Іншую літ-py гл. Фасмер, там жа. Магчыма, што бел. і ўкр. саламаха, соломаха з’явілася вынікам кантамінацыі саломата, саламата, саладуха, солодуха (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кано́н кану́н, кану́на ’сыта, куцця, абрадавая салодкая страва, якая гатуецца к памінкам’ (Нас., ТС, Вешт.; калінк., Мат. Гом.; бярэз., рагач., круп., чэрв., пух., калінк. Сл. паўн.-зах.); ’узаконенае правіла вышэйшай царкоўнай іерархіі’, ’спіс рэлігійных кніг’, ’царкоўнае песнапенне ў пахвалу святога або свята’ (ТСБМ). Укр. канун ’салодкая страва к фэсту’, канон; рус. смал. канон ’куцця з мёдам’, кастр. ’салодкае піва на ўсяночнай’, рус. канун ’маленне’, ’паніхіда’, ’дзяды’, ’першая гадавіна смерці’, ’памінкі’, ’куцця’, ’піва’, ’асвячоны мёд’, смал. кануна ’паніхіда’ і інш. Ст.-рус. канонъ (XII ст.), канунъ. Апошняя форма — народная. Запазычана з грэч. κανών ’палка, шнур, лінейка’. Разгляд літ-ры гл. Фасмер, 2, 180–181.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)