Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

умазаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Запэцкаць, забрудзіць.

    • У. лоб у сажу.
  2. Уставіць, замацаваўшы чым-н. вязкім.

    • У. кацёл у печ.

|| незакончанае трыванне: умазваць.

|| назоўнік: умазванне і умазка.

умайстраваць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

Прыладзіць дзе-н., куды-н.

  • У. люстэрка.

|| незакончанае трыванне: умайстроўваць.

|| назоўнік: умайстраванне.

умалот назоўнік | мужчынскі род

Колькасць абмалочанага зерня.

  • У. з гектара.

|| прыметнік: умалотны.

умалоць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

З’есці з вялікім апетытам, умяць.

  • У. кавалак каўбасы.

умаліць дзеяслоў | закончанае трыванне

Схіліць да чаго-н. моцнай просьбай, угаворамі, упрасіць.

  • У. няўступных бацькоў.

|| незакончанае трыванне: умольваць.

уманціраваць дзеяслоў | спецыяльны тэрмін | закончанае трыванне

Манціруючы, уставіць.

  • У. датчык.

уматаць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Абматаць, апавіць некалькі разоў.

    • У. пакунак шпагатам.
  2. Матаючы (ніткі) ў клубок, заматаць унутр што-н. пабочнае.

    • У. напарстак у клубок.
  3. Намотваючы, змясціць у чым-н., на чым-н.

    • Вялікага матка ў адзін клубок не ў.

|| незакончанае трыванне: умотваць.

умацаванне назоўнік | ніякі род

  1. гл. умацавацца, -ць.

  2. Абарончае збудаванне.

    • Падземныя ўмацаванні.

умацавацца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Стаць больш моцным, устойлівым.

    • Бераг умацаваўся.
    • Перасаджанае дрэва ўмацавалася ў новым грунце.
  2. Размясціцца, стварыўшы сабе абарончыя збудаванні.

    • Часць умацавалася на новым месцы.
  3. Стаць больш моцным, здаровым, трывалым.

    • Нервы ўмацаваліся.
    • Здароўе ўмацавалася.
    • Яго становішча ўмацавалася.
  4. пераноснае значэнне: Стаць цвёрдым, устойлівым, усталявацца, устанавіцца.

    • Калгасы ўмацаваліся.

|| незакончанае трыванне: умацоўвацца.

|| назоўнік: умацаванне.

умацаваць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зрабіць мацнейшым, больш устойлівым.

    • У. дамбы.
  2. Стварыць абарончыя збудаванні дзе-н., забяспечыць сродкамі абароны.

    • У. подступы да горада.
  3. Зрабіць больш моцным, здаровым, стойкім.

    • Добрае харчаванне і свежае паветра ўмацавалі хворага.
    • У. нервы.
    • У. здароўе.
  4. перан. Зрабіць надзейным, цвёрдым, устойлівым.

    • У. сваё становішча.
    • У. дысцыпліну.

|| незакончанае трыванне: умацоўваць.

|| назоўнік: умацоўванне.

|| назоўнік: умацаванне.

|| прыметнік: умацавальны.

  • Умацавальныя адкосы.
  • Умацавальныя збудаванні.