Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

пыж назоўнік | мужчынскі род

  1. Войлачная ці кардонная затычка, якой забіваюць зарад у зброі, што зараджаецца з дула.

  2. Пракладка ўсярэдзіне патрона, якая аддзяляе зарад ад кулі, шроту.

|| прыметнік: пыжовы.

пыжык назоўнік | мужчынскі род

Цяля паўночнага аленя ва ўзросце да аднаго месяца, а таксама футра яго.

|| прыметнік: пыжыкавы.

  • Пыжыкавая шапка.

пыкаць дзеяслоў | размоўнае | незакончанае трыванне

Гаварыць невыразна, неразборліва.

|| назоўнік: пыканне.

пыл назоўнік | мужчынскі род

  1. Найдрабнейшыя сухія часцінкі, якія лятаюць у паветры або аселі на паверхню чаго-н.

    • Сціраць п. з мэблі.
    • Дарожны п.
    • Аж п. курыць.
    • П. у вочы пускаць (пераноснае значэнне: хвалячыся, абманваць; размоўнае).
  2. Тое, што і пылок (у 2 знач.).

|| памяншальная форма: пылок.

|| павелічальная форма: пылішча.

|| прыметнік: пыльны і пылавы.

  • Пыльнае паветра.
  • Пылавыя буры (буры, якія ўзнімаюць пыл, пясок, слаі ўрадлівай глебы і пераносяць іх за тысячы кіламетраў).

пыла прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да пылу (у 1 знач.), напр. пылаадсмоктвальны, пылаадсос, пылаахоўны, пылаводанепранікальны, пылаўлоўнік, пылаўлоўны, пылаўсмоктвальны, пылаўтварэнне.

пылападобны прыметнік

Які мае выгляд пылу, парашку.

|| назоўнік: пылападобнасць.

пыласос назоўнік | мужчынскі род

Апарат для ачышчэння ад пылу памяшканняў, мэблі.

|| прыметнік: пыласосны.

пылок назоўнік | мужчынскі род

  1. гл. пыл.

  2. Мужчынскія палавыя клеткі расліны, якія знаходзяцца ў тычынках і апладняюць расліну пры пападанні на рыльца песціка.

|| прыметнік: пылковы.

пыльны прыметнік

  1. гл. пыл.

  2. Пакрыты, насычаны пылам.

    • П. дыван.
    • Работа не пыльная (пераноснае значэнне: лёгкая, якая не патрабуе напружання; размоўнае).
  3. Які служыць для сцірання пылу.

    • Пыльная ануча.

пыльнік1 назоўнік | мужчынскі род | спецыяльны тэрмін

Верхняя частка тычынкі кветкі, у якой знаходзіцца пылок.

|| прыметнік: пыльнікавы.