Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

дуалізм назоўнік | мужчынскі род

Філасофскі кірунак, які, у супрацьлегласць манізму, прызнае ў аснове свету два незалежныя і раўнапраўныя пачаткі: матэрыю і дух.

|| прыметнік: дуалістычны.

дуб назоўнік | мужчынскі род

  1. Буйное ліставое дрэва сямейства букавых з цвёрдай драўнінай і пладамі-жалудамі.

    • Д. галлё распусціў.
  2. толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.

    • Бочка з дубу.
    • Дуба даць (размоўнае) — памерці.

|| памяншальна-ласкальная форма: дубок і дубочак.

|| прыметнік: дубовы.

дубаваты прыметнік | размоўнае

Тупы, някемлівы, нявыхаваны.

  • Д. хлопец.

|| назоўнік: дубаватасць.

дубальтовы прыметнік | размоўнае

  1. Падвойны.

    • Дубальтовыя рамы.
  2. Які мае два ствалы (пра ружжо).

дубальтоўка назоўнік | жаночы род

Двухствольнае паляўнічае ружжо.

  • Тульская д.

дубец назоўнік | мужчынскі род

Тонкі гібкі прут.

  • З дубцоў плятуць кашы.
  • Не гані каня дубцом, а гані аўсом (з народнай творчасці).

|| памяншальная форма: дубчык.

дубець дзеяслоў | незакончанае трыванне

  1. Мерзнуць, калець.

    • Не зайздросная справа д. на марозе.
  2. Зацвердзяваць, карчанець (пра труп); цвярдзець, лубянець ад холаду.

    • Кажух дубее на холадзе.

дубка прыслоўе

На заднія ногі (са словамі «стаць», «станавіцца»; пра коней, мядзведзяў).

  • Конь стаў д.

дублены прыметнік

Выраблены дубленнем.

  • Дубленыя шкуры.

дублет назоўнік | мужчынскі род

  1. Другі экзэмпляр якой-н. рэчы.

    • Д. кнігі ў бібліятэцы.
  2. Два выстралы запар па адной цэлі з двухствольнага ружжа (спецыяльны тэрмін).

|| прыметнік: дублетны.