Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

ага часціца

  1. часціца: Ужыв. пры выказванні згоды, сцвярджэння, пры ўспамінанні чаго-н., пры перамене тэмы гутаркі і пад.

    • Чуеш? Ага, чую.
    • Усе прыехалі? Ага.
  2. выклічнік: Вокліч з пераможнай інтанацыяй.

    • Ага! Папаўся!

агабляваць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрабіць гэблем роўнай, гладкай паверхню чаго-н.

  • А. дошкі.

|| незакончанае трыванне: агаблёўваць.

|| назоўнік: агаблёўванне.

агава назоўнік | жаночы род

Травяністая трапічная расліна з шорсткім буйным лісцем, якая разводзіцца як дэкаратыўная і для здабывання валакна.

|| прыметнік: агававы.

  • Сямейства агававых (назоўнік).

агаварыцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Зрабіць агаворку; загадзя папярэдзіць, растлумачыць.

    • Перш як чытаць даклад, трэба а.
  2. Памылкова сказаць не тое, што трэба.

    • А. ад хвалявання.

|| незакончанае трыванне: агаворвацца.

агаварыць дзеяслоў | закончанае трыванне

Спецыяльна адзначыць, зрабіць агаворку.

  • А. сваю нязгоду.

|| незакончанае трыванне: агаворваць.

агаворка назоўнік | жаночы род

  1. Дадатковае тлумачэнне, заўвага.

    • Згадзіцца без усякіх агаворак.
  2. Памылкова ўжытае слова або выраз.

    • Выпадковая а.

|| прыметнік: агаворачны.

агаласіцца дзеяслоў | закончанае трыванне

Напоўніцца якімі-н. моцнымі гукамі.

  • Дес агаласіўся спевам птушак.
  • Вуліца агаласілася плачам.

|| незакончанае трыванне: агалошвацца і агалашацца.

агаласіць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Напоўніць якімі-н. гукамі.

    • А. лес песнямі.
  2. Урачыста абвясціць, абнародаваць.

    • А. тэкст прывітальнай тэлеграмы.

|| незакончанае трыванне: агалошваць і агалашаць.

|| назоўнік: агалашэнне.

агалелы прыметнік

  1. Голы, апусцелы. Агалелае дрэва.

    • Агалелыя палі.
  2. пераноснае значэнне: Вельмі бедны, збяднелы, згалелы.

|| назоўнік: агалеласць.

агалець дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Агаліцца, страціць покрыва.

    • Агалелі дрэвы.
    • Агалелі палі.
  2. пераноснае значэнне: Збяднець, згалець.

    • За вайну агалела вёска.

|| назоўнік: агаленне.