Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

абагуліць дзеяслоў | закончанае трыванне

Зрабіць калектыўным, грамадскім уласнае (сродкі вытворчасці, гаспадарчыя аб’екты, жывёлу).

  • А. маёмасць.
  • А. зямлю.
  • А. жывёлу.

|| незакончанае трыванне: абагульваць.

|| назоўнік: абагульванне і абагуленне.

абаджгаць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Скусаць (пра сляпнёў, аваднёў і пад.).

  2. Апячы крапівою.

    • А. ногі жыгучкай.

|| зваротны стан: абаджгацца.

абадзьмуць дзеяслоў | размоўнае | закончанае трыванне

  1. Абвеяць, абдаць паветранай плынню.

    • Свежы вецер абадзьмуў твар.
  2. Ачысціць, сагнаць што-н. зверху струменем паветра.

    • А. пыл.

|| незакончанае трыванне: абдзімаць.

|| назоўнік: абдзіманне.

абадок назоўнік | мужчынскі род

  1. гл. вобад.

  2. Вузкая палоска, якая абрамляе што-н.

    • Залацісты а. хмары.

|| прыметнік: абадковы.

абадранец назоўнік | мужчынскі род | размоўнае

  1. Чалавек, які ходзіць у падраным адзенні.

  2. Басяк, валацуга.

    • Развялося абадранцаў, страх колькі.

|| жаночы род: абадранка.

абадраны прыметнік | размоўнае

  1. Падраны, абшарпаны.

  2. Абдрапаны кіпцюрамі.

    • А. твар.
    • Абадраныя сцены.

абадрацца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Аблупіцца (пра кару дрэва).

  2. Пакрыцца драпінамі.

    • А. ў лесе.
    • Сцены абадраліся.
  3. Знасіць вопратку, абутак (размоўнае).

    • Абадраўся хлопец зусім.

|| незакончанае трыванне: абдзірацца.

абадраць дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Здзерці з усіх бакоў, абдзерці, злупіць.

    • А. кару.
  2. Пакрыць драпінамі; падрапаць.

    • А. нос.
  3. Ачысціць ад кастрыцы.

    • А. пяньку.
  4. пераноснае значэнне: Абабраць, аграбіць (размоўнае).

    • А. пакупніка.

|| незакончанае трыванне: абдзіраць.

|| назоўнік: абдзіранне і абдзірка.

абажур назоўнік | мужчынскі род

Каўпак для лямпы.

  • Ружовы а.

|| прыметнік: абажурны.

абазвацца дзеяслоў | закончанае трыванне

Падаць голас; адазвацца, адклікнуцца.

  • На досвітку абазваўся певень.
  • А. на голас.

|| незакончанае трыванне: абзывацца.