абадра́ць, ; зак.

  1. Здзерці з усіх бакоў, абдзерці, злупіць.

    • А. кару.
  2. Пакрыць драпінамі; падрапаць.

    • А. нос.
  3. Ачысціць ад кастрыцы.

    • А. пяньку.
  4. перан. Абабраць, аграбіць (разм.).

    • А. пакупніка.

|| незак. абдзіраць, .

|| наз. абдзіранне, і абдзірка, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)