Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 8-е выданне (правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

упихать

совер. разг. упхаць, мног. паўпіхаць, паўпіхваць

упихивать

несовер. разг. упіхаць, упіхваць

упихнуть

совер. разг. упхнуць, упіхнуць

уплата

плата, -ты жен.

(выплата) выплата, -ты жен.

в счёт уплаты — у лік платы

в уплату — у плату

уплата по частям — плата (выплата) часткамі

произвести уплату — зрабіць выплату (выплаціць)

уплата долга — выплата доўгу

уплатить

совер. заплаціць

(выплатить) выплаціць

уплатить членский взнос — заплаціць членскі ўзнос

уплатить по счёту — заплаціць па рахунку

уплатить досрочно — заплаціць (выплаціць) датэрмінова

уплатить по векселю — заплаціць па вэксалю

уплатить в рассрочку — выплаціць у растэрміноўку

уплатить натурой — заплаціць (выплаціць) натурай

уплатный

фин. выплатны

уплаченный

заплачаны

выплачаны

уплачивать

несовер. плаціць

(выплачивать) выплачваць

уплачиваться

страд. плаціцца

выплачвацца

уплести

совер. разг. шутл. (съесть) аплесці, упісаць